Эканоміка44

Высакахуткасную чыгуначную магістраль Масква — Мінск ужо часткова спраектавалі

Высакахуткасная чыгуначная магістраль (ВХМ) Масква — Мінск ужо спраектаваная з расійскага боку, паведаміў дырэктар па рызыках расійскай кампаніі «ВХМ дзве сталіцы» Мікалай Нікалаенка, піша Sputnik.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Mustafa V / vecteezy.com

«Па ВХМ-4 Масква — Мінск ужо спраектаваная да Смаленска і да мяжы, і вядзецца праца цяпер з беларускім бокам», — паведаміў Нікалаенка, выступаючы на палях міжнароднага форуму «Расійскі прамысловец».

Ён нагадаў, што праект аб развіцці высакахуткасных чыгуначных магістраляў быў зацверджаны Пуціным 17 жніўня 2023 года.

Высакахуткаснай лічыцца спецыялізаваная электрыфікаваная двухпутная чыгуначная лінія для эксплуатацыі цягнікоў з хуткасцямі ад 200 да 400 кіламетраў у гадзіну. Пакуль такіх дарог няма нават у самой Расіі. Пілотным праектам мае стаць ВХМ паміж Масквой і Санкт-Пецярбургам.

У лютым гэтага года на тэму стварэння высакахуткаснай чыгуначнай магістралі паміж Мінскам і Масквой выказваўся Уладзімір Пуцін. Тады ён заявіў, што такія магістралі злучаць Маскву з рознымі гарадамі Расіі, а таксама з Мінскам. 

Каментары4

  • Лол
    26.11.2024
    Пра гэтыя пуцінскія праекты можна забыць, ніхто нічога рабіць не будзе. У самой РФ пасля вайны на неакрэслены тэрмін спыненыя сотні чыгуначных праектаў, каторыя і так былі досыць няпэўныя, а зараз увогуле іх лёс зразумелы. Якое-небудзь блатное праектнае бюро ў Масква-сіці будзе яшчэ доўга маляваць гэты праект, каб было пра што распавядаць крамлёўскім летуценнікам, але нармальным людзям успрымаць гэта сур’ёзна не трэба.
  • Імя
    26.11.2024
    Лол, на расеюшку Пыню на*ць з яліны. А вось пыл у вочы ды аб'яднанне - гэта дзела гасударственнае.
  • Пустое!
    26.11.2024
    Ужо не могуць выпускаць КамАЗа, перайшлі на мадэль часоў СССР, усё менш эксплуатуюцца цягнікі з хуткасцю 100 км/г, прастойваюць, бо няма тармазных калодак ды іншага: санкцыі, а рабіць нават расходнікі самі так і не навучыліся... Электрычкі адмяняюць...
    Якія там яшчэ цягнікі пад 400км/г!, якія магістралі!

Цяпер чытаюць

Раскрыта маштабная карупцыйная схема, затрыманыя 44 чалавекі5

Раскрыта маштабная карупцыйная схема, затрыманыя 44 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

У Латвіі прыбяруць дарожныя знакі, якія ўказваюць на Беларусь і Расію26

«Я нарэшце знайшла яго!» Як найлепшыя сябры выявілі, што яны — брат і сястра3

У Германіі мужчына «наняў» ChatGPT у якасці адваката. Яму ўдалося выйграць справу2

Буйны і прэстыжны Зальцбургскі фестываль адкрые прамовай Марыя Калеснікава10

У гандлёвым цэнтры заўважылі воцат па цане аўтамабіля2

Мінчанка прывезла ў чамадане з Занзібара гекона і шукае яму новы дом2

У наездзе на ЛГБТ-прайд у Берліне падазраюць 21‑гадовага ісламіста, яго шукаюць па ўсёй Германіі18

Сын беларускіх оперных спевакоў стаў чэмпіёнам свету па фехтаванні

У Беларусі разблытваюць загадкавае злачынства — створаны сайт для дапамогі ў расследаванні3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Раскрыта маштабная карупцыйная схема, затрыманыя 44 чалавекі5

Раскрыта маштабная карупцыйная схема, затрыманыя 44 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць