Часопіс з такой назваю ("Алеся") існуе з 1995-га году, тым ня менш лічыцца, што выданьню 100 гадоў. То бок, зачынілі іншае выданьне, якое існавала з 1924 году, і ў назве якога абыгрывалася словазлучэньне "работніца/сялянка"(што, па некаторых меркаваньнях, адпіхвала спажывецкую аўдыторыю), а замест яго пачалі ціснуць часопіс "Алеся", і падаюць яго, як старэйшае беларускае выданьне для жанчын(?). А чытаюць яго, мяркую, з тым жа імпэтам, зь якім чытаюць і ўсе іншыя дзяржаўныя перыядычныя друкаваныя выданьні.
звязда * Алеся
02.12.2024
ды шо вы гаворыця ) чытала я тую вашу сялянку мінулага стагодзя - рэцэпты, кройка-шыццё, гаротныя бабіны гісторыі... Абзац, слухайця, а вы часам не той абзац, шо...
Абзац
02.12.2024
звязда * Алеся, ну, бачу, што вы тая шчэ чытачка... Дык адкажыце, ці адрозьніваўся рэпертуар "Алесі" ад "рэпертуару" таго іншага выданьня, што зьвялося на 70-м годзе свайго йснаваньня ? Можа макрамэ якое дадалося, ці гафтаваньне, да кравецтва й шытва ? А да бабіных гараваньняў ці не дадаліся сторыз бізнэс-вумэн ? :)
Ёсік
02.12.2024
Смоўж той шчэ, але мовай валодае добра, у адрозьненьні ад Чаргінца ды астатніх папісваючых пісьменьнікаў.
Экс-міністра Карлюкевіча знялі з пасады галоўнага рэдактара газеты «Звязда»
А чытаюць яго, мяркую, з тым жа імпэтам, зь якім чытаюць і ўсе іншыя дзяржаўныя перыядычныя друкаваныя выданьні.
Абзац, слухайця, а вы часам не той абзац, шо...