Усяго патроху1414

Канал «Россия» расказаў, як сямейная пара расейцаў з тату на твары пакутуе ў Польшчы. А гэта беларусы, і ў іх усё добра

Беларусы Мая і Аўгуст Лунарэс — сямейная пара з Беларусі, якая цяпер жыве ў Польшчы. Маладзёны вядуць лайфстайл тыкток і тэлеграм, дзе расказваюць пра жыццё ў эміграцыі. У прыватнасці, дзеляцца ўражаннямі ад працэсу пошуку працы, калі ў цябе нефармальная знешнасць.

Мая і Аўгуст у сваім блогу развенчваюць міфы пра жыццё людзей з вялікай колькасцю тату і пірсінгу. Скрыншот: @lunareslife

У Маі і Аўгуста на целе толькі адных парных — 16 татуіровак. Малюнкі разам з пірсінгам пакрываюць і твар, але, па словах пары, іх знешні выгляд ніколі не рабіўся прычынай адмоваў у працы.

Фота: інстаграм @august_lunares

«За ўсё жыццё ў нас ні разу не было сітуацыі, каб нам адмовілі ў працы. Мы самі адмаўляемся ад вакансіі ці звальняемся. За 1,5 года [у эміграцыі] былі толькі дзве сітуацыі з пірсінгам: першая — на складзе Zara, таму што там з пірсінгам нельга. Другая — на заводзе, на які мы спрабавалі ўладкавацца — там таксама нельга насіць біжутэрыю па правілах бяспекі. І мы самі адмовіліся ад вакансій там, таму што не гатовыя здымаць пірсінг дзеля працы», — расказалі маладзёны.

Фота: @lunareslife

Гэтай тэме пара прысвяціла і асобны ролік у сваім тыктоку пасля таго, як пра іх выпусцілі сюжэт на расійскім тэлебачанні, назваўшы рэлакантамі з Расіі, якія з'ехалі ў Еўропу ў пошуках лепшага жыцця. У роліку сцвярджалася, што да дзяўчыны і хлопца палякі ставяцца дрэнна і не даюць ім працу акурат праз знешні выгляд.

@lunareslife тгк:lunareslife #новости ♬ оригинальный звук - тгк: lunareslife

У будучыні сям'я марыць адкрыць уласны тату-салон. Абое працавалі майстрамі і нават пазнаёміліся ў тату-салоне: Аўгуст прыйшоў да Маі на сеанс, потым на чарговы, так і закруціўся раман, які аформіўся ў шлюб. Але на дадзены момант яны хочуць папрацаваць на «звычайных» працах, каб накапіць на вандроўку мары.

@lunareslife больше нашей жизни в тгк:lunareslife #тату #пирсинг ♬ оригинальный звук - тгк: lunareslife

Каментары14

  • Пытаннечка
    02.12.2024
    А дзе ў іх напісана, што яны беларусы?
  • Ответ
    02.12.2024
    Пытаннечка, фактчекинг - задача журналистов
  • Андрусь
    02.12.2024
    Вось пра што я заўжды і кажу - менавіта мова ёсць маркерам нацыянальнай прыналежнасці. Расійцы чуюць расійскую іхніх Цік-токаў і цэлых людзей крадуць да сябе. А ім, наколькі бачна, збольшага, і пофіг...

Цяпер чытаюць

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Усе навіны →
Усе навіны

Па Магілёве курсіраваў аўтобус з вялікай дзіркай у падлозе3

«Спадзяюся, але не факт, што паступлю»: абітурыентка, якая здала ўсе іспыты на 100 балаў16

Беларускі шахцёр пайшоў у IT. А пасля кінуў працу і стварае свой брэнд карамелі3

Такога дзіцячага садка вы яшчэ не бачылі. Яго спраектаваў лаўрэат «архітэктурнага Нобеля»9

Выйшаў зборнік турэмных эсэ Мікалая Статкевіча

Грунвальдскі музей адказаў на просьбу беларусаў паставіць на полі бел-чырвона-белы сцяг27

Парламент Францыі прыняў закон аб эўтаназіі, нягледзячы на супраціў многіх дэпутатаў3

Зяленскі прапанаваў Сяргея Карэцкага на пасаду прэм'ера Украіны2

Чаму кароткая праграма пральнай машыны не найлепшы выбар3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць