Свет1010

Лаўроў даў прымірэнча-спакуслівае інтэрв'ю Карлсану

Для міру ва Украіне не павінна быць ніякага NATO, вайсковых баз і вучэнняў з удзелам замежных войскаў, заявіў міністр замежных спраў Расіі амерыканскаму журналісту Такеру Карлсану.

Фота: Mid.ru

Пра адносіны з ЗША

«Афіцыйна мы не ваюем. Некаторыя тое, што адбываецца ва Украіне, называюць гібрыднай вайной. Я б таксама гэта так назваў».

«Гэта не тое, чаго мы хочам. Вядома, мы хацелі б мець нармальныя адносіны з усімі нашымі суседзямі. Наогул з усімі краінамі, асабліва з такой вялікай краінай, як ЗША».

«У Расіі і ЗША ёсць закрытыя каналы сувязі, але па іх абмяркоўваюцца ў асноўным абмены зняволенымі. Што тычыцца Украіны, амерыканцы перадаюць канфідэнцыйна «тое ж, пра што кажуць публічна».

Пра пагрозу ядзернай вайны

«Мы не думаем пра вайну з ЗША, якая можа мець ядзерны характар. Наша ваенная дактрына абвяшчае, што самае галоўнае — пазбегнуць ядзернай вайны».

«Заявы Захаду аб магчымасці абмежаванага абмену ядзернымі ўдарамі выклікаюць трывогу: «Гэта запрашэнне да катастрофы, якой мы не хочам».

Пра «Арэшнік»

«Паведамленне, якое хацелі данесці, выпрабоўваючы гэтую гіпергукавую сістэму ў рэальных умовах, заключаецца ў тым, што будзем гатовыя зрабіць усё, каб абараніць нашы законныя інтарэсы».

У Расіі «хацелі б пазбегнуць непаразумення», але гатовыя «накіраваць дадатковыя «паведамленні».

«Мы не хочам пагаршаць сітуацыю. Але паколькі па тэрыторыі Расіі выкарыстоўваюцца ATACMS і іншая зброя вялікай далёкасці, мы пасылаем сігналы».

Масква аўтаматычна апавясціла Вашынгтон аб запуску ракеты за паўгадзіны: «Яны ведалі, што гэта здарыцца і не прымалі яе за нешта больш маштабнае і па-сапраўднаму небяспечнае».

Пра Украіну

Калі б не пераварот у Кіеве, Крым быў бы ў складзе Украіны, а калі б Кіеў выканаў Мінскія пагадненні, у складзе Украіны застаўся б Данбас.

«У нас няма намеру знішчаць украінскі народ. Яны браты і сёстры расійскаму народу».

«Ключавым для РФ застаецца пазаблокавы статус Украіны: «Ніякага NATO. Ніякіх вайсковых баз, вайсковых вучэнняў на ўкраінскай зямлі з удзелам замежных войскаў».

«Урэгуляванне павінна ўлічваць ўваходжанне ў склад Расіі чатырох новых рэгіёнаў і неабходнасць адмяніць русафобскія законы ва Украіне.

Пра санкцыі

«Яны ніколі не заб'юць нас. І гэта робіць нас мацнейшымі».

Аб абвастрэнні ў Сірыі

«Расія, Іран і Турцыя падтрымліваюць кантакты ў сувязі з абвастрэннем у Сірыі. У Масквы ёсць інфармацыя аб замежных спонсарах баевікоў».

Пра Трампа

«Думаю, ён моцны чалавек, які хоча дасягаць вынікаў, не любіць адкладаць справы на потым. Гэта маё ўражанне. Ён вельмі прыязны ў размове. Аднак гэта не значыць, што Трамп настроены прарасійску».

Каментары10

  • Алекс
    06.12.2024
    А что по поводу "Киев за 3 дня"? Ах, да, теперь актуальны "Курск за 3 дня" и "Алеппо за 3 дня"))
  • $
    06.12.2024
    Братва, мы не хотим стрелять, мы наблюдаем ... Предупреждаю - кто будет дергаться, всех перемочим
  • Пчёла
    06.12.2024
    $, перемочишь ты только собстенные портки от неожиданности,как и путинист Дмитрий Дюжев, спикер этих слов)))

Цяпер чытаюць

«Я проста прашу кавалак лёду». Трамп сказаў, што не будзе захопліваць Грэнландыю сілай32

«Я проста прашу кавалак лёду». Трамп сказаў, што не будзе захопліваць Грэнландыю сілай

Усе навіны →
Усе навіны

Удава з Індыі кажа, што трапіла ў бяду ў Беларусі і яе трымаюць у нейкім кароўніку12

У парку жывёл ля Баранавічаў можна паабдымацца з капібарай за 100 рублёў3

«Бог вельмі ганарыцца працай, якую я зрабіў». Трамп вылецеў на Сусветны эканамічны форум у Давосе10

Святлана Ціханоўская завяла трэдс. Што ёй пішуць беларусы?15

Расійская ракета СПА трапіла ў жылы дом у Адыгеі10

Прэм'ер Канады: Стары сусветны парадак не вернецца, сярэднім дзяржавам трэба трымацца разам4

Пад Барселонай сышоў з рэек цягнік, загінуў машыніст, дзясяткі людзей паранены2

Прагноз надвор'я ад Гідраметцэнтра Расіі самы няякасны сярод канкурэнтаў. А якія мадэлі прадказваюць надвор’е найлепш?1

Былая расійская настаўніца стала вярбоўшчыцай замежнікаў на вайну супраць Украіны4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я проста прашу кавалак лёду». Трамп сказаў, што не будзе захопліваць Грэнландыю сілай32

«Я проста прашу кавалак лёду». Трамп сказаў, што не будзе захопліваць Грэнландыю сілай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць