Здарэнні3131

П'яны беларус у адных трусах напаў на паліцэйскіх на Пхукеце і раскідаў іх ВІДЭА

Мужчына раскідваў паліцэйскіх і гасцінічную ахову па двары гатэля, а яго жонка і трое дзяцей спрабавалі яго супакоіць.

П'яны беларус у адных трусах зладзіў дэбош у гасцініцы ў раёне Карон-Біч на тайландскім турыстычным востраве Пхукет і напаў на паліцэйскіх, якія прыбылі па выкліку. Дэбашыра затрымалі і даставілі ў паліцэйскі ўчастак, паведамляе Bangkok Post.

Паліцэйскія прыбылі ў адну з гасцініц раёна Карон-Біч у 03:10 у сераду (23:10 аўторка па мінскім часе). Іх выклікаў туды персанал гасцініцы з-за вельмі п'янага мужчыны, які парушаў грамадскі парадак.

Пазней высветлілася, што дэбашырам з'яўляецца 39-гадовы грамадзянін Беларусі.

Пасля прыезду паліцэйскіх ён не супакоіўся, а наадварот разышоўся яшчэ больш і зладзіў з імі бойку, а таксама з супрацоўнікамі гасцінічнай аховы.

@nashaniva Беларус нарабіў дзялоў #брест #брэст #брестскаяобласть #нашаніва #беларускаямова ♬ Crime Scene - Avery Alexander

«Коштам значных намаганняў з боку паліцыі мужчына быў затрыманы», — гаворыцца ў паведамленні.

Мужчыну (Сяргею А.) выставілі абвінавачванні за парушэнне грамадскага парадку і напад на супрацоўнікаў паліцыі.

Па заканадаўстве Тайланда, за напад яму можа пагражаць штраф у памеры да 5 тысяч даляраў і/або турэмнае зняволенне тэрмінам ад двух гадоў да пажыццёвага ў залежнасці ад цяжару траўмаў, якія атрымалі супрацоўнікамі паліцыі.

Беларус адпачываў на Пхукеце разам з жонкай і трыма непаўналетнімі дзецьмі. Яны павінны былі вылецець на радзіму ў сераду.

Сям'я затрыманага наведала яго ў паліцэйскім участку, а пазней у сераду вылецела дадому, як і было запланавана. Што тычыцца мужчыны, то ён застаўся ў камеры часовага ўтрымання ў паліцэйскім участку. У найбліжэйшы час ён паўстане перад судом.

Каментары31

  • Ч
    12.12.2024
    Які сорам! Хай бы пра дзяцей падумаў
  • 100
    12.12.2024
    100% яго папік у мус/кдб ці іншых органах працуе, і ўжо не раз адмазываў сынка, бо ён яўна не першы раз за 39 год буяніць. А вось у Тайландзе ўжо адмазываць яго будзе некаму - авось і пасядзіць гадоў некалькі, каб падумаць аб сваіх паводзінах.
  • %
    12.12.2024
    Варта прычыніць яго як на магчыма большы тэрмін

Цяпер чытаюць

Ціханоўская і Зяленскі ўпершыню правялі сустрэчу. Зяленскі запрасіў Святлану ў Кіеў14

Ціханоўская і Зяленскі ўпершыню правялі сустрэчу. Зяленскі запрасіў Святлану ў Кіеў

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп прыгразіў Канадзе 100% мытамі і назваў Карні «губернатарам»4

У Мінеапалісе супрацоўнікі іміграцыйнай службы ЗША зноў забілі чалавека пры затрыманні23

«Герань-5». Каб зламаць украінскую СПА, Расія нарошчвае хуткасць дронаў1

НАТА плануе стварыць на мяжы з Беларуссю бязлюдную зону з робатамі і дронамі11

40‑гадовага мінчука, які паехаў у Табары і прапаў, знайшлі загінулым

Кітайцы прарэкламавалі, як хвацка іх электракар сам скідае з сябе снег. Беларусы праверылі2

У Дзяржынскім раёне кот уратаваў гаспадыню падчас пажару6

Падчас сустрэчы ў ААЭ ніякіх кампрамісаў дасягнута не было3

У Рэчыцкім раёне будуюць буйны вайсковы палігон

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская і Зяленскі ўпершыню правялі сустрэчу. Зяленскі запрасіў Святлану ў Кіеў14

Ціханоўская і Зяленскі ўпершыню правялі сустрэчу. Зяленскі запрасіў Святлану ў Кіеў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць