Грамадства66

84-гадовы Эдуард Ханок праспяваў «Царыцу» перад 15-тысячнай «Мінск-Арэнай»: ён прыйшоў на канцэрт Ганны Асці

Украінка з расійскім пашпартам зноў сабрала аншлаг у Мінску. І падрыхтавала для публікі сюрпрыз.

Адна з самых папулярных расійскіх спявачак выступіла на «Мінск-Арэне». На канцэрт прыйшлі 15 тысяч гледачоў — і іх чакаў сюрпрыз.

У нейкі момант на сцэну выйшаў 84-гадовы кампазітар Эдуард Ханок. Народны артыст Беларусі прызнаўся, што з'яўляецца фанатам песень Ганны Асці.

«Я чалавек эмацыйны. Таму, калі я паслухаў усе твае песні, мяне так павяло», — працытаваў Ханок адзін з хітоў Ганны Асці.

Пасля гэтага кампазітар і аўтар многіх савецкіх шлягераў праспяваў для 15-тысячнай арэны, мабыць, самы папулярны трэк спявачкі «Царыца». Сама Ганна заявіла, што, калі б у яе быў такі настаўнік музыкі, яна спявала б у 100 разоў лепш.

@lesyakit1 Ну кайф #асти#царица#ханок#концерт#асти#аннаасти#минск#беларусь ♬ оригинальный звук - Lesyakit1

Ганна Асці, як і летась, сабрала на «Мінск-Арэне» аншлаг. Сёння ў яе будзе другі канцэрт, на якім зала таксама будзе запоўненая: у продажы засталося толькі 18 квіткоў. Дарэчы, у 2023-м Асці дала тры аншлагавыя канцэрты запар, якія наведалі 45 тысяч чалавек.

@anaklimovich Когда купил билет на Анну Асти у перекупщиков #эдуардханок #реки #tiktok #глобальные #рек #хочуврек #рекомендации #тренды #глобальныерекомендации #беларусь #школа #учительскийтикток ♬ оригинальный звук - Анна Павловна

Ганне Асці 34 гады. Яе сапраўднае імя — Ганна Дзюба. Дзяўчына нарадзілася ва ўкраінскіх Чаркасах, правяла там усё дзяцінства. Пераехала ў Маскву ў 2013 годзе, дзе спачатку стала папулярнай дзякуючы дуэту Artik&Asti. З 2021 года Ганна выступае сольна. Спявачка, якая з часам атрымала расійскі пашпарт, ніяк не выказваецца з нагоды расійскага нападу на Украіну, за што яе моцна крытыкуюць на радзіме.

Каментары6

  • Ганьба
    12.12.2024
    Царыца, Малахаў...
    Гэта трэба было апублікаваць пасля навагодніх святаў - для вывядзення шлакаў з арганізма.
  • Гуд бай
    12.12.2024
    Лебядзіная песня ханка
  • Лол
    12.12.2024
    Импресарио, Не абражайце электарат Цапкалы і Бабарыкі. Яны хочуць « жить и наслаждаться красотой музыки независимо от языка».

Цяпер чытаюць

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 3532

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 35

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі ўзнагародзіў Ілана Маска ордэнам Свабоды

ЗША прыпынілі разгляд заяў на іміграцыйныя візы ва ўсім свеце3

У Петрыкаўскім раёне ўвялі каранцін праз успышку АЧС1

Гэтая беларуска так удала парадзіруе беларускіх прапагандыстаў і рускіх лібералаў, што яе відэа ўспрымаюць за чыстую манету ВІДЭА8

У Аршанскім раёне рабочага засыпала зямлёй пры мантажы водаправода

Аляксандр Рыбак паказаў сваю дзяўчыну. Здаецца, усё сур'ёзна19

У Мінску рэстаўруюць найстарэйшы інтэрнат БНТУ на праспекце Незалежнасці

Беларус у Гомелі паказаў, як расіянін прыпаркаваў машыну18

Wizz Air пачаў змагацца з падушкамі для шыі. Можаце развітвацца з вядомым лайфхакам7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 3532

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 35

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць