Каментарыі вытрыманы ў добра вядомым стылі праплочаных ботаў. У мінулым годзе яны былі такія ж, але не дзясяткамі, а сотнямі. Так што, Наша Ніва, трэба было год таму да разгона гэтай тэмы далучацца - цяпер за яе столькі не плоцяць.
Літвін
12.12.2024
А можа хтосці пабудавай гісторыю сваю і нацыянальную ідэалогію на пясчаным падмурку ?
Нарадзіўся я літвінам- Тадэвуш Касцюшка
12.12.2024
Літвін, гэты міт быў створаны ў Расейскай імпэрыі, каб знішчыць памяць аб Літве, аб літвінах, якіх Масква такі не здолела перамагчы. Таму з дапамогаю хлусні і штучна утвораных "літОўцах", з нас зрабілі белых русскіх, "мірнымі", пакорлівымі, "братамі".
Q
12.12.2024
Літвін, Беларусы (пераважная большасць) і сёння з большага зразумеюць тэкст Трэцяга Статуту ВКЛ ў арыгінале. А вось ці зразумеюць гэту мову, дзяржаўную мову ВКЛ, тыя хто сёння б'е сябе ў грудкі і крычыць што толькі яны і ёсць тая самая Літва? Не. Таму хто там забыў мову старажытнай Літвы? Пытанне рэтарычнае. А яшчэ кажуць што той хто скраў (гісторыю) гучней іншых крычыць пра крадзеж (гісторыі).
ваван
13.12.2024
[Рэд. выдалена]
Мх
12.12.2024
[Рэд. выдалена]
Мх
12.12.2024
Мх, Не дарма ж "ліетувісы" так шануюць незаконны тытунёвы, лясны і "разбаўляльны" бізнэс з лукашыстамі і расейцамі, нягледзячы ні на што, а патрыётаў з ПКК вызнае "пагрозай нацбяспецы".
.
12.12.2024
Не бачу розніцы паміж "кланяцца Кацярыне за гісторыю ВКЛ" і "кланяцца Леніну за стварэнне Украіны". Усё тыя ж нахабна-ватныя наратывы расейскіх імперцаў пра дурныя народцы ("у лясах і на балотах") і моцных цароў, якія сваёй агрэсіяй нібыта прыдалі тым народцам самаідэнтыфікацыю.
Русскому боту
13.12.2024
[Рэд. выдалена]
Мову забылі
12.12.2024
А гісторыю памятаюць. Таму штогод красці гісторыю становіцца менш выгадна. ))
%
12.12.2024
Праўду кажычы не цікавы ўсе гэтыя істэрыкі, яны не сеньня пачалісь і ня сеньня скончацца. Выразная варожасьць і непрыняцьце нас як нацыі ад іх было здаўна. Але пра тое, што мы ужо ні мовы, ні сябе не памятаем - праўда. І гэта ім дае падставы вось для гэдкіх дыскусій, і вось да гэтай нянавісьці
Case
12.12.2024
Гэта жайматы крадуць гісторыю. Поўная назва Вялікае Княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае. Жамойць (сеняшняя Літува) апошняй далучылася да ВКЛ. Русь - тагачасная Украіна раней. А зайснавана княства на зямле тагачаснай Літвы ў сталіцы Наваградку. Мова дзяржаўная — старажытная беларуская. Большасць харугваў пад Грунвальдам былі з этнічных беларускіх земляў. Фактычна ядро войска ВКЛ было з літвінскіх (тагачасных беларускіх) харугваў. Большасць шляхты выхадцы з беларускіх зямель. Большасць гетманаў выхадцы з беларускіх радоў. Большасць гарадоў атрымаўшых Магдэбургскае права з нашых зямель. Канцлер Леў Сапега напісаў Статут Вялікага княства Літоўскага на дзяржаўнай мове і арыгінал схаваўся да сёння. І не Францыскус Скарынус, а Францыска Скарына. Беларусы не крадуць гісторыю ВКЛ у адрозненні ад сучаснай Літвы якая скрала нашу назву і крадзе нашу гісторыю, адмаўляючы нам у нашай гісторыі, нашым еўрапейскім мінулым, нашых продках.
Жвір
12.12.2024
Case, пацікаўцеся яшчэ гербамі ліетувіскіх гарадоў, цяжка знайсьці там Пагоню.
;)
12.12.2024
Case, так да слова. Яшчэ напачатку найноўшай незалежнасьці даводзілася чытаць аб адзіных слаўных імёнах - Костус Калінаўскас і Адамкус Міцкявічус
жэўжык
12.12.2024
Case, усё гэта трэба рабіць у выглядзе сур’ёзных і абгрунтаваных навуковых публікацый на захадзе, з даследаваннем гістарычных летапісаў і археалагічных знаходак. А не ў выглядзе перакручаных прапагандысцкіх зневажальных лозунгаў.
Valadzimir
12.12.2024
Case, прыведзенай "поўнай" назвы ВКЛ НЕ існуе ў прыродзе. На тое, што гэта хлусьлівая выдумка, зьвярнуў увагу нехта з вядомых беларускіх гісторыкаў, і патлумачыў, што гэтую "поўную назву" вывелі з тытулатуры вялікіх літоўскіх князёў. Паглядзіце Статут ВКЛ 1588 году. У ім нідзе НЯМА гэтай "поўнай" назвы ВКЛ. Але ёсьць іньшая поўная назва: "Великого князства Литовского и всих иных земль, здавна ку тому паньству прислухаючых (належачых)." А тое, што Русь - тагачасная Украіна - таксама лухта.
Wer
13.12.2024
жэўжык, Ёсць гістарычныя працы і кнігі гісторыка Міколы Ермаловіча. Там усё па полках аргументавана раскладзена з боку гістарычнай навукі. Менавіта беларуская дзяржава сярэднявечча і ёсць старажытная Літва і нашае Вялікая Княства Літоўскае. Кнігі Міколы Ермаловіча належыць прачытаць кожнаму беларусу і жаданна перакласці на ангельскую мову, а тпк сама зрабіць беларускі аўдыё тэкст на ютубе. Зрабіць дакументальныя відэа стужкі па ягоных кнігах. Ён зрабіў вельмі вялікую працу напісаўшы свае кнігі і за што яму вялікі дзякуй.
Ян
13.12.2024
[Рэд. выдалена]
E
13.12.2024
Valadzimir, Трэці Статут ВКЛ 1588 году напісаны пасля Люблінскай вуніі 1569 году. Добра ведаем што згодна з ўмовамі вуніі землі Украіны (Русі) адышлі пад Карону Польшчы. Таму ў гістарычных дакументах пасля Люблінскай вуніі ВКЛ называюць Вялікае Княства Літоўскае ці Вялікае Княства Літоўскае і Жамойцкае, ці Вялікае Княства Літоўскае і іншых зямель. Назва Рускае ўжо не ўжываецца ў назве адносна да ВКЛ. Многія аўтары летапісаў тых часоў землі Русі называлі землі тагачаснай Украіны. Не блытаць з Масковіяй. А вось Літвою назвалі ў сучасным слове Беларусь, а Жамойць называлі якраз сучасную Літву. Што датычыцца ранейшай назвы ВКЛ то ўжывалася і як вялікае Княства Літоўскае, так і Вялікае Княства Літоўскае, Рускае, Жамойцкае і іншых зямель. *Крыніцы кнігі гісторыка Міколы Ермаловіча з падрабязнай навуковай гістарычнай аргументацыяй.
Гжэчны літвін
13.12.2024
Valadzimir, усё так. Русь- гэтае тэрыторыя, а Літва - гэтае й тэрыторыя і дзяржава, у складзе якой знаходзілася Русь: частка сучаснай Беларусі і Украіны. Нездарма ж князі літоўскія звалі сябе "спадкаёмцамі Русі", а Вітаўт жадаў прыняць карону Літвы ў Львове, дзе спрадвеку гаспадарылі Гедымінавічы, бо Русь нашая спадчына! А маскалям, ды іншым непісьменным, раю пачытаць Ламаносава ды даведацца адкуль родам Рюрык. Спойлер: з-пад Гародні.
Жыве!
12.12.2024
Смешна і няўтульна)) Прысабечылі і сталіцу, і назву, і гісторыю. А самім месца ў лесе з мядзведзем. Больш за тое, яны самі гэта ведаюць.
Раман
13.12.2024
Жыве!, але вось ад вашай такой гааоркі яны яшчэ больш будуць падманаваць. Але ВКЛ давала жыццё шмат якімінацычнальнасцям. Разам трэба быць.
Вітаўт, Аляксандр у хрышчэнні
13.12.2024
Раман, у складзе ВКЛ была й Малдова і значная частка Эўрапейскай частцы сучаснай Расейскай федэрацыі. І што, нам зараз і з імі дзяліць нашую дзяржаву ды гісторыю? Ты дзялі свой дом з бамжамі, калі маеш, а астатняе, што належыць нашаму народу, не твая справа.
Жвір
12.12.2024
Злодзеі вінавацяць сваю ахвяру ў крадзяжы гісторыі. Вельмі арыгінальна. :)
Беларусы забылі сваю мову? Хто забыў - той пачытае Статут ВКЛ і ўспомніць...:)))
feafania
12.12.2024
Тут яшчэ Свабода дадалася, бо заняла выразна пралетувіскую пазыцыю і акуратна не згадвае нязручныя для летувісаў моманты. Напрыклад нядаўна яны напісалі, што частка беларусаў называлі летувісаў ліцьвякамі. Забылі дадаць толькі каго: ліцьвякамі называлі тых ліцьвінаў у Віленскай і Ковенскай губернях, каторыя на хвалі прапаганды праз духавенства ў пачатку XIX стагодзьдзя, што яны на самой справе летувісы, толькі аславяненыя, пачалі вывучаць летувіскую мову і валодалі дзьвюмя мовамі адначасова. Самі жамойты іх за сваіх не прызнавалі і лічылі гудамі. І "літоўцамі" мы сябе ніколі не лічылі.
Стараеўрапеец
12.12.2024
Цікава што ад года набыцьця незалежнасьці і да сёньняшняга дня насельніцтва еўрапейскай Летувы скарацілася на 1/3…. Што так катастрафічна на іх паўплывала?… як усёроўна вайна па іх прайшлася… Гэта як калі б ня дай Бог у Беларусі засталося 6.5 мільёнаў. Нават 20 год не быў такім катасьрафічныі для нас…
Mob
12.12.2024
Забылі летувісы (жайматы) сваю мову. Мову на якой напісаны Трэці Статут ВКЛ. А гісторыю крадуць.
Нарадзіўся я літвінам- Тадэвуш Касцюшка
12.12.2024
Мы літвіны й русіны, як тое запісана ў Літоўскім Статуту. Тамака ж напісана, нашаю пусткаю моваю, што Літва належыць толькі літвінам і русінам. Беларуссамі мы сталі звацца ў выніку акупацыі нашае дзяржавы ды ўтварэння Беларусской губерніі ў складзе Расейскай імперыі. Разумны чалавек не будзе адмаўляць гэты гістарычны факт.
Так
12.12.2024
Трапныя апошнія каментары, вельмі.
Што тут казаць, калі напрыклад частка "белорусской оппозицыи" лічыць, што расейская мова наша і гэта норм (бабарыканцы, цапкалаўцы, Мартынава, некаторыя "бел"феміністкі і іншыя). Вось і глядзяць суседзі як на манкуртаў ці наўпост рускіх.
"U nas Dzieciuki adno uczać u szkołach kab ty znau czytaci pa maskousku, a to dla toho kab ciebie zausim piererabili na maskala"
Алесь
12.12.2024
Першае, на чым базуецца літоўская гісторыя — гэта пісьмо Вітаўта Сігізмунду, імператару Свяшчэннай Рымскай імперыі. Таму ён тлумачыць, што жамойты — гэта і ёсць літоўцы, бо людзі адзін, і мова адна. Аднак вырашалася пытанне аб прыналежнасці зямель, і Вітаўт мог проста хлусіць, каб спрэчка вырашылася на яго карысць. Гэта патрабуе доказу. Дастаткова паглядзець на яго пячатку. Пячатка падпісаная 1407 годам. На пячатцы, акрамя герба Русі і Літвы, герб Трокайскага княства (Цэнтральная Літва) і Жамайтыі. Прычым герба Полацкага або Пінскага княства не зафіксавана на пячатцы, а толькі народа Русь. Гэта значыць што на пячатцы гербы народау ,было 4 народы: Русь, Літва, Жамайтыя і Трокайскае княства (носьці сучаснай літоўскай культуры).
Другі момант, на які хачу звярнуць увагу, гэта тое, што пахавальныя абрады культуры ўсходналітоўскіх курганаў былі ідэнтычныя ятвяжскім. Больш за тое, напрыклад, у *Historia de predicacione episcopi Brunonis* гаворыцца, што Бруна Кверфуртскі загінуў у Прусіі, а ў Кведлінбургскіх анналах — што ў Літве (на мяжы Літвы і Русі). Пры гэтым два дакументы заслугоўваюць даверу. Што калі Літва (культура ўсходналітоўскіх курганаў) была культурнай часткай Прусіі, як, скажам, ятвягі? Тады ўсё становіцца на свае месцы: загінуў у Прусіі, у правінцыі Літва на мяжы Русі. Літоўская мова (сучасная) аддзялілася ад латышскай у 6-7 стагоддзях, а з праскай мела столькі ж агульнага, колькі, скажам, нарвежская і ангельская. То бок, ВКЛ заснавалі не продкі сучасных літоўцаў, а прускамоўная культура ўсходналітоўскіх курганаў, якая потым часткова асімілявалася ў беларускую, часткова ў аукшайцка-жамайцкую культуру.
Што датычыцца першай сталіцы ВКЛ, то мне здаецца, гэта быў горад Гольшаны. Удзельнае Гольшанскае княства вядома з 1280 года, у яго склад уваходзілі ўсе тэрыторыі культуры ўсходналітоўскіх курганаў з тэрыторыяй, на якой размешчаны Вільнюс. То бок, самае ядро ВКЛ. Цэнтрам княства быў горад Гольшаны. Лагічна меркаваць, што ўсе вялікія князі Літоўскія з роду Гольшанскіх, а першай сталіцай быў горад Гольшаны (сучасная Беларусь), а потым сталіца была перанесена ў Вільню.
Valadzimir
12.12.2024
Алесь, нагадаю, што ў Хлебнікаўскім сьпісе Іпацьеўскага летапісу, у паведамленьні аб расьсяленьні славянскіх плямёнаў, напісана: "друзии лютичи литва" (другие лютичи литва). Па-вашаму, гэтае паведамленьне пра падзеі, якія адбыліся больш чым на паўтысячы год раней, чым вядомае тлумачэньне Вітаўта, не заслугоўвае даверу?
Алесь
13.12.2024
Valadzimir, есть еще и археология. А не только летаписы.
старый литвин
12.12.2024
[Рэд. выдалена]
.
12.12.2024
1. Наколькі рэлевантны гэты зрэз меркаванняў з каментарыяў у літоўскіх СМІ? Бо калі зрабіць такі аналіз па артыкулам "НН", атрымаецца абы што. Зайдзіце пад суседні артыкул, і атрымаецца, што нібыта 95% беларусаў за зыход Ціханоўскай. Зайдзіце пад іншыя, прачытайце, што Калеснікава не абавязкова сядзіць за кратамі. І г.д.
2. Не перашкодзіла б зразумець і як працуюць рускія боты ў літоўскай медыяпрасторы.
Юзік са станцыі Крулеўшчына
12.12.2024
Цікавая акалічнасць! На поўначы Беларусі, па ўсіх лясох, процьма курганаў... Хто пад імі ляжыць? Кажуць, волаты, і курганы завуць валатоўкамі. Калі пачаць "гугліць" і пашукаць, то выйдзем, што волаты, гэта -- велеты. Тут жа знойдзем, што ў Беларусі 2 вёскі з назовам Вяляцічы (Барысаўскі і Пінскі раёны). Калі шукаць далей, то атрымаецца, што тыя велеты -- тое самае, што і люцічы. Тады Лютва, гэта -- Літва. І ўжо пачатак літвінізму! Дый, зрэшты, тапонімы з назовам Lytva, Litua ёсць у Румыніі, Славакіі, Босніі, не кажучы пра Чэхію, дзе ёсць горад Літвінаў (ранейшы Лютвінаў)... Таварышы жамойты, не дурыце нам гадаву!
London
12.12.2024
Вот и раскажите мне что санкции они вводят для Лукашенко. Все их санкции отгородить беларусов от Европы.
Менск Сіці
13.12.2024
London , Дык летувісы самі знаходзяцца на ўзбочыне Эўропы. Мы ў цэнтры, а яны на краі. Перыферыя заўсёды будзе зайздросьціць сталіцы.
Алесь
12.12.2024
Например замок Рокантишкес (его руины)одна из резиденций князей Гольшанских, находится в городской черте Вильни. Что доказывает, что частные владения семьи Гольшинских включали Земли от города Гольшаны до города(включительно) Вильнюс в 13 веке. То есть самое ядро ВКЛ с самыми важными городами.
Міндоўг, кароль літвінаў.
13.12.2024
Алесь, што Алесь, мову не здолеў вывучыць, а ўзяўся паньству распавядаць тое як ты "ведаеш" гісторыю? Вывучай Олесь, мову Літоўскага Статута, мову народу Літвы, мову літоўскіх князёў ды шляхты. Потым пішы.
IRL
12.12.2024
Цікава, змогуць лі літоўцы апошні каментар казаць у твар ірландцам? Мяркую, не. Бо адразу пагоняць іх з працы ірландцы, выкарыстоўваючы цікавыя ангельская словы.
Алесь
12.12.2024
Вось пераклад на беларускую мову:
Звярніце ўвагу на подпіс пячаткі 1407 года: лат. *Sigillum Allexandri allas Wytowdi magnis ducis Lithwanie d[omini]ni Russie et cetera* (Пячатка Аляксандра, або Вітаўта, вялікага князя Літвы, гаспадара Русі і іншых). Гэта значыць, што Русь — народ, Літва — народ і іншыя. Што азначае, што былі іншыя народы падчас кіравання Вітаўта, акрамя Русі і Літвы. І на пячатцы ўжо ёсць дэталізацыя, якія гэта былі народы: Трокайскае княства (аукшайты) і Жамайтыя.
Літвін
13.12.2024
Алесь, аўкштайты, гэтае хто, казачныя істоты накшталт кентаўраў? Не існуе ніводнага гістарычнага дакументу Літвы аб існаванні аўкштайтаў. Іх існаванне - гэтае ашуканства акупантаў. У Літоўскім Стату напісана, што: Літва належыць літвінам і русінам. Таму давайце без хлусні і казак.
Пан сахі і касы
12.12.2024
Хай "еўрапейцы" спачатку савецкую патрушчаную плітку перад аўтавакзалам памяняюць.
жэўжык
12.12.2024
Большасьць з гэтых каментатараў, менавіта @airisfinglas2628, @raimundascerniauskas482 і @arturasandriusaitis8832 актыўна пасьвяцца ва ўсіх беларускіх гістарычных каналах на ютубе і адмыслова распальваюць варожасьць паміж літоўцамі і беларусамі. Гэтыя тры асобы пасьпяхова атручваюць інфармацыйную прастору, нібыта гэта іхні асноўны занятак, кар’ера і наогул мэта ў жыцці.
Гаспадар Вільні
12.12.2024
Дзякуй за каменты летувісаў, добра парагатаў з іх.
Вельмі прыкра бачыць панове, што летувісы забыліся на свой старажытны герб - мядзьведзь на ланцугу.
???
12.12.2024
A zacem vam VKL? Vy uze davno gubernija bratskoj Rozziji.
Byŭšaja babarykanka
13.12.2024
???, rasieja brackaja tolki vam, letuvisam. Mienavita rasieja addała vam Vilniu, a z joj i našu historyju.
многоликому русскому боту
13.12.2024
Byŭšaja babarykanka , русский бот под именем написанным латиницей))). Пытанне тоже на латиницу переведешь?
Міндоўг, кароль літвінаў
13.12.2024
многоликому русскому боту, калі вы, летувісы, маеце пытанне да паноў літвінаў, то звяртайцеся да паньства, на мове вашых гаспадароў, на мове Літоўскага Статуту.
Valadzimir
12.12.2024
Трэба нагадаць разнастайным фальсіфікатарам гісторыі, па-першае, што Статуты ВКЛ літвіны напісалі "своим ВЛАСНЫМ языком", і па-другое, што "ЛЮТИЧИ ЛИТВА".
Алесь
12.12.2024
Кстати до сих пор ведутся дискуссии по поводу Реч Паспалитая была федерацией или конфедерацией. Легко доказать, что это была конфедерация.Либриум вето. Любой Литвин на сойме мог парализовать любое решение сойма.
Куцэк
12.12.2024
Калі пачытаць каментары пад гэтай навіной, то атрымліваецца, што літоўцы правы.
жэўжык
13.12.2024
Куцэк, не трэба забывацца на тое, што частка каментароў нават тут зроблена заангажаванымі прапагандыстамі. І з гэтым нічога не зробіш.
Valadzimir
13.12.2024
Куцэк, рабіць такую выснову на падставе каментараў да гэтага артыкулу - несур'ёзна. Падазраю, што гэта жарт. А вось сур'ёзныя дыскусіі глядзіце - і рабіце высновы, - на гістарычных форумах, калі яны яшчэ не скасаваныя. Так адбылося некалькі год таму з гістарычнымі форумамі на TUT.BY. - імгненна, без папярэджаньня, зьнік каласальны аб'ём інфармацыі (магчыма, яна недзе захоўваецца, а можа незваротна зьнішчана). Там (тэм форумаў было вельмі шмат) ішлі гарачыя дыскусіі з удзелам, з абодвух бакоў, як можна было зразумець, прафесійных гісторыкаў, і, натуральна, дасьледчыкаў-аматараў. І ўдзельнікі з беларускага боку "капалі" так глыбока, што разбівалі ўсе аргументы, прычым сур'ёзныя, апанентаў з Ліетувы (у тым ліку лавілі ах на адкрытай хлусьне). І гэта настолькі выводзіла іх з раўнавагі, што яны нават даходзілі да абраз - як персанальных, так і агульных. І яны ніколі не прызнавалі сваёй паразы ў спрэчках, нават калі гэта было відавочна... Дык як тады вырашыць гэтае жорсткае непрымірымае гістарычнае супрацьстаяньне, якое можа перайсьці ў небясьпечныя формы, паміж суседзямі і вельмі блізкімі народамі - ліетувісамі і беларусамі?... На маю думку, гэта можа зрабіць толькі ... заходнеславянска-лютіцкая канцэпцыя паходжаньня літвы.
жэўжык
13.12.2024
Valadzimir, для прафесійных гісторыкаў ёсць выданні часопісаў на гістарычную тэматыку. Няхай робяць там свае публікацыі. У той жа Польшчы.
Што тычыцца форумаў tut.by або каментарыяў пад артыкуламі Нашай Нівы, то трэба рыхтавацца да таго, што яны могуць у любы момант знікнуць праз розныя прычыны. Такія, як, напрыклад, банальны недахоп фінансавання і закрыццё рэдакцыі. Рэзервовыя копіі з захаваннем гісторыі зменаў, і даступныя для спампоўвання кожнаму, робяцца прынамсі для Вікіпедыі. Гэта яшчэ адна патэнцыйная платформа для гісторыкаў.
Вікіпедыя
13.12.2024
жэўжык, дарэчы, усю анламоўную вікіпедыю летувісы перапісалі! Нас, беларусаў павыкідалі са ўсіх гістарычных артыкулаў.
Алесь
13.12.2024
Проблема в том что русский и белорусский взаимопонятные языки. Поэтому нас легко русифицировали. А у литовцев русский только в школах преподовали . У нас например во всех школах преподается английский. Но из за того что это слишком далекие языки переход на него затруднен.
Вольга
13.12.2024
[Рэд. выдалена]
Жвір
13.12.2024
Алесь, вы памыляецеся. Вам у прыклад пасьпяховая хада асыміляцыі латышоў, таксама балтаў(!). У 1989-м годзе 60% насельніцтва Рыгі было расейскамоўным, а па краіне суадносіны дасягнулі значэньня 50х50... Пры гэтым сітуацыя ўжо пагаршалася ў геаметрычнай прапорцыі. Рэгіён Латгалія амаль цалкам зрабіўся расейскамоўны, што дало сваё ўвасабленьне нават цераз чвэрць стагоддзя пасьля аднаўленьня незалежнасьці ЛР, калі ў час рэфэрэндуму аб наданьні расейскай мове статусу другой дзяржаўнай, 95 адсоткаў жыхароў Латгаліі выказаліся "ЗА"... Расейскія шавіністы паціралі далёні: "мы будзем работаць па рэгіёнах", - казалі яны. Калі б Крамлю патрафіла ў кароткія тэрміны расправіцца з Украінай, ужо наступным днём ён усчаў бы закалоты ў Латгаліі, накшталт Данецкіх...
ЯНКА
13.12.2024
Слава Вадзіму Дзеружынскаму❗ І ганьба летувіскім псэўдагісторыкам-казачнікам і іхнім мясцовым падбрэхішам-запраданцам❗
Ирина Линкявичене
13.12.2024
Не надоело, планету на огороды свои делить, люди?! Что за вранье, что русские, или белоруссы ненавидят литовцев?!! А не наоборот?!! Везде есть дураки и мудрые, бессовестные и честные, злые и добрые - разве не так?! У меня литовская фамилия и у моего сына, живём на Камчатке - любим всех добрых и честных людей! И нас с сыном уважают и любят. Я этническая камчадалка - с детства, с мультика про Юрате люблю Литву и её народ. Люблю свою Камчатку, всю многострадальную планету Земля люблю! У нас тут всякого народа полно - и белорусов, и много много других, и видите - и литовцы есть.)) Читайте Библию, господа! Скоро Создатель, смеющийся над вашими националистическими делёжками, вмешается, и порушит все ваши "плетни" в ваших "огородах"! И будут здравомыслящие, добрые и честные, трудолюбивые люди всех наций и народов, отказавшиеся от национальной розни, ненависти, убийств и разврата, - будут восстанавливать на Земле рай!
Вадя
13.12.2024
Ирина Линкявичене, На заре перестройки, находясь в Риге в командировке на военном заводе "Коммутатор" я услышал фразу, которая отражает и нынешнею ситуацию : латышский дурак-родной брат русскому дураку...Это касается и подлецов. Последнее сам додумал.
think
13.12.2024
Ирина Линкявичене, спадзяюся Вы ў курсе, што пішаце на рэсурсе, прызнаным эксірэмісцкім у Беларусі. Таксама спадзяюся, што у Вас на Камчатцы за гэтае турэмныя тэрміны не даюць (калі Вы не бот, вядома).
Беня
13.12.2024
[Рэд. выдалена]
Кек
13.12.2024
Цяпер, безумоўна, самы час для такіх спрэчак
Вадя
13.12.2024
[Рэд. выдалена]
Сяржук
13.12.2024
Летувісы спытайцемя лепш у палешукоў як яны нас спрадвечна называюць. Толькі ліцьвінамі а беларуская мова заўсёды для іх была літоўскай. На еўрарадыё інтэрвью Аляксей Дзікавіцкі які піша вершы нарадзіўся на Палессі піша вершы на палескай мове, ён як раз аб гэтым гаворыць. Так што ліцьвінамі мы былі нашмат раней як вы прыдумалі сваю бздуру пад назвай "ліцьвінізм"
Davyd
13.12.2024
Сяржук, Сапраўды так. На поўдні нашага Палесся і сення кажуць "літвіны" і "з Літвы" на беларусаў на поўначы Палесся, Цэнтральнай ды і астатняй частцы Беларусі. А памяць людская ў вёсках з пакалення ў пакаленне.
Мы не одни такие
13.12.2024
Не все нации опираются на мову. Итальянцы нация? Нация. Но они не опираются на латынь. Ирландцы нация? Нация. Но они опираются в большинстве на английский. Англичане нация? Нация. Но несколько сот лет тому назад вся из знать, включая королей, были франкоязычными. Мексиканцы нация? Только почему они испаноязычные? Бельгийцы нация? Да. Но двуязычная. Так что нет оснований нас упрекать почему белорусы в основном русскоязычные. Короче, не летувисам нас учить патриотизму.
Волат
13.12.2024
Мы не одни такие, усе Статуты напісаны адзінаю моваю. У першым Статуце 1529 ёсць назва краіны. Пераклад- Права писаные Старого Статуту и даные Великому княжству Литовскому, Рускому, Жомойтскому и иных через наяснейшого пана Жигимонта з Божее милости Короля Польского, Великого Князя Литовского, Руского, Пруского, Жомоитского и иных многих.
Былі пераклады рукапісныя на лацінскі і польскі. Мова Статутаў больш фанэтычна і марфалогія яе падобны беларусскай мове.
Літвін
13.12.2024
Жыве Літва!
ввп
13.12.2024
Беларусы такие беларусы. И мову забыли и портрет Калиновского из учебника истории убрали а рот на чужое разявили... СВОИМ займитесь. Наведите ДОМА порядок.
Вількаміраўскі пан
13.12.2024
ввп, а табе маскаль якая справа? Дарэчы, а на што "чужое" мы прэтэндуем? Мо на Літоўскі Статут, які напісаны нашаю моваю? Мо на літоўскую "Пагоню"? Ці на Вільню, якая стала Вільнюсам толькі ў 1939 годзе? Альбо на Міндоўга, які стаў каралём Літвы ў Навагрудку, дзе ён і пахаваны на гары Міндоўга? Можа на канцлераў Літвы: Валовіча, Агінскага, Сапегу, ці на гетманаў літоўскіх: Хадкевіча, Радзівілу, Вішневецкага? А мо на Літву, як звалася нашая дзяржава да акупацыі яе ў 1795 годзе? Ці на Вількамір, які незразумела чаму змяніў сваю спрадвечную назву на Укмярге? На што чужое ды на каго дакладна, мы літвіны прэтэндуем, га?
Пан літвін
13.12.2024
Летувусы маюць такое ж дачыненне да Літвы,як румыны да Рымскай імперыі. То бок толькі як рабы.
нестиранные трусы бузовой
13.12.2024
[Рэд. выдалена]
А цяпер з халоднай галавой
13.12.2024
Па першае, Наша ніва любіць падкінуць на вентылятар на літоўскую тэму, часам на грані правакацыі.
Па другое, на літоўцаў гоняць на 80% руска-лукашысцкія боты на заробку, што на ютубе, што тут у каментарыях. Ім выгодна ўзрошчваць варожасць да Літвы, якая прынцыповая і крытычная да РФ і лукашысцкай РБ.
Па трэцяе, усё правільна, калі кажуць, што не лезь беларус у Вільню, пакуль не навёў парадак у сваёй краіне. І пакуль беларуская мова не запанавала ў Беларусі. Рускамоўны беларус, які цягне лапу на Вільню, гэта мара маскавітаў, каб чужымі рукамі жар заграбаць.
І па чацвёртае - старажытную Літву стварылі продкі сучасных літоўцаў, яны размаўлялі на старажытнай літоўскай мове. Сама Літва на самым пачатку была малой мясцовасцю, потым пашырылася на ўсю тэрыторыю Літвы, у тым ліку на Жэмайтыю. Літва - толькі спачатку этнонім, потым палітонім, у тым ліку і для Жэмайтыі. Да 16 стагоддзя ВКЛ кіравалі выключна літоўскія каталіцкія роды, няважна на якой мове размаўлялі. Прафесійныя гісторыкі, а не інтэрнэтныя гарлапаны, з гэтым цалкам пагаджаюцца, няхай для беларусаў гэта і непрыемная праўда.
Вінцэнт Каліноўскі - дыктатар Літвы
13.12.2024
А цяпер з халоднай галавой, ілжывае сквытанне манкурта. Ты гэтую лухту дашлі ў "Камсамольскую праўду", а не сюды пішы. Мара маскавітаў- гэтае каб Літва ніколі не адрадзілася. Каб была Беларусь, якая пачалася з утворанаю Масквою Беларусской губерніі ў выніку акупацыі Літвы, і каб існавала штучна ўтвораная ў 1918 годзе Летува, якую добры Сталінас укрупніў нямецкім Мемелем і нашаю Віленшчанаю. Бяз гэтых зямель, сучасная Летува, гэтае Жамойція, якая ў складзе Літвы была Стараствам, якім кіравалі літвіны- сучасныя беларусы й дзе жылі дзікуны, без пісьмовай мовы, у якіх герб быў мядзведзь з ашыйнікам, сімбал іх пакорлівасці і ганебнага становішча.
Has
13.12.2024
А цяпер з халоднай галавой, Роды ў ВКЛ кіравалі славянскія (балота-славянскія) ў сучасным плане беларускія. Раней ўсе яны былі паганцамі. Хрысціянства прымалі ў Беларусі як каталіцкае, так і праваслаўнае, а так сама пратэстанскае і усяроўна захоўваліся паганскія святы. Ні Гедымін, ні Альгерд, ні Вітаўт, ні Віцень не маюць ніякай адносіны да балтаў. Не кажучы пра Радзівілаў, Сапегаў, Хадкевічаў, Астрожскіх, Міцкевічаў і гд. Спецыялісты ў моўнай фанетыкі падрабязна і на пальцах пакажуць што ўсе гэтыя назвы паходзяць ад славянскіх моў і назваў. Горад Наваградак так сама славянская назва. І гэтая першая сталіца ВКЛ разбівае ўсё жаймацкія міфы "аб заваёве нашых земляў". З сусветнай гісторыі добра ведаем што прыйшлі славяне з захаду і асімеляалі балцкія плямёны на ўсходзе. Любая генетычная экспертиза пакажа што беларусы маюць ген славянаў і балтаў ці з'яўляюцца балтаславянамі як і палякі. І тое што сёння Беларусь ва акупацыі і акупанты паляць нашы кнігі і перапісваюць нашу гісторыю не дае ніякага права жайматам абражаць наш народ і нашу памяць, фальсікаваць гісторыю ды выкідваць беларускіх ваяроў з Эўразьвязу, ваяроў якія кроў пралівалі за свабоду ва Ўкраіне ў вайне з Масковіяй. А будзем маўчаць дык і Францыска Скарыну нашага украдуць і сцяг 🇱🇹на яго павесяць. Як нарэшце такі ж сцяг вешаюць пад Грунвальдам адмаўляючы нам у нашай гісторыі нягледзячы што пераважная частка харугваў ад ВКЛ з нашых земляў і ад нашых продкаў.
Не так
13.12.2024
Так, да плевать нам как на нас смотрят соседи. А назвать манкуртами 8 млн. человек, что живут тут и говорят на русском...вы точно с такими думками среди приедете к власти? Ну, мечтатель. Оставьте пока вопрос о языке.
жэўжык
13.12.2024
Не так, вас беларускай мове ў школе вучылі? Павінны былі вучыць. Шлях манкурта - ваш персанальны выбар. Але не запісвайце ў шэрагі сваіх прыхільнікаў і астатніх жыхароў Беларусі. Нават паводле апошняга перапісу насельніцтва 2019 года, яшчэ да падзеяў 2020 і 2022 гадоў, у Беларусі большасць назвала сваёй роднай мовай беларускую.
Ян Пашкевіч
13.12.2024
"Полска квитнет лациною, Литва квитнет русчизною: Без той в Полсце не пребудешь, Без сей в Литве блазном будешь" Вільня. 1621 год.
Тым хто не ведае і каму не сорамна не ведаць: руськая - гэтае саманазва нашае мовы, якая сёння, памылкова завецца беларускаю.
старэйшы лейтэнант
13.12.2024
«Калі беларуская дыктатура прыдумае ўварвацца ў Літву, то найміты «Вагнера» не спатрэбяцца, бо [сярод саміх беларусаў] знойдуцца ахвотнікі, якія захочуць вярнуць Вільню» -- нармальны лятувіскі палкоўнік добра разумее, што калі летувісам можна мець Вільню, то і беларусам таксама. Справа за паразуменнем.
«Мову сваю забылі, а гісторыю крадуць!» У Літве зноў выбухнула дыскусія вакол ліцвінізму
Таму хто там забыў мову старажытнай Літвы? Пытанне рэтарычнае. А яшчэ кажуць што той хто скраў (гісторыю) гучней іншых крычыць пра крадзеж (гісторыі).
Усё тыя ж нахабна-ватныя наратывы расейскіх імперцаў пра дурныя народцы ("у лясах і на балотах") і моцных цароў, якія сваёй агрэсіяй нібыта прыдалі тым народцам самаідэнтыфікацыю.
Таму штогод красці гісторыю становіцца менш выгадна.
))
Мова дзяржаўная — старажытная беларуская.
Большасць харугваў пад Грунвальдам былі з этнічных беларускіх земляў. Фактычна ядро войска ВКЛ было з літвінскіх (тагачасных беларускіх) харугваў.
Большасць шляхты выхадцы з беларускіх зямель.
Большасць гетманаў выхадцы з беларускіх радоў.
Большасць гарадоў атрымаўшых Магдэбургскае права з нашых зямель.
Канцлер Леў Сапега напісаў Статут Вялікага княства Літоўскага на дзяржаўнай мове і арыгінал схаваўся да сёння.
І не Францыскус Скарынус, а Францыска Скарына.
Беларусы не крадуць гісторыю ВКЛ у адрозненні ад сучаснай Літвы якая скрала нашу назву і крадзе нашу гісторыю, адмаўляючы нам у нашай гісторыі, нашым еўрапейскім мінулым, нашых продках.
А тое, што Русь - тагачасная Украіна - таксама лухта.
Вялікае Княства Літоўскае ці
Вялікае Княства Літоўскае і Жамойцкае, ці
Вялікае Княства Літоўскае і іншых зямель.
Назва Рускае ўжо не ўжываецца ў назве адносна да ВКЛ. Многія аўтары летапісаў тых часоў землі Русі называлі землі тагачаснай Украіны. Не блытаць з Масковіяй. А вось Літвою назвалі ў сучасным слове Беларусь, а Жамойць называлі якраз сучасную Літву.
Што датычыцца ранейшай назвы ВКЛ то ўжывалася і як вялікае Княства Літоўскае, так і Вялікае Княства Літоўскае, Рускае, Жамойцкае і іншых зямель.
*Крыніцы кнігі гісторыка Міколы Ермаловіча з падрабязнай навуковай гістарычнай аргументацыяй.
Беларусы забылі сваю мову? Хто забыў - той пачытае Статут ВКЛ і ўспомніць...:)))
І "літоўцамі" мы сябе ніколі не лічылі.
Гэта як калі б ня дай Бог у Беларусі засталося 6.5 мільёнаў. Нават 20 год не быў такім катасьрафічныі для нас…
Што тут казаць, калі напрыклад частка "белорусской оппозицыи" лічыць, што расейская мова наша і гэта норм (бабарыканцы, цапкалаўцы, Мартынава, некаторыя "бел"феміністкі і іншыя). Вось і глядзяць суседзі як на манкуртаў ці наўпост рускіх.
"U nas Dzieciuki adno uczać u szkołach kab ty znau czytaci pa maskousku, a to dla toho kab ciebie zausim piererabili na maskala"
Пячатка падпісаная 1407 годам. На пячатцы, акрамя герба Русі і Літвы, герб Трокайскага княства (Цэнтральная Літва) і Жамайтыі. Прычым герба Полацкага або Пінскага княства не зафіксавана на пячатцы, а толькі народа Русь. Гэта значыць што на пячатцы гербы народау ,было 4 народы: Русь, Літва, Жамайтыя і Трокайскае княства (носьці сучаснай літоўскай культуры).
Другі момант, на які хачу звярнуць увагу, гэта тое, што пахавальныя абрады культуры ўсходналітоўскіх курганаў былі ідэнтычныя ятвяжскім. Больш за тое, напрыклад, у *Historia de predicacione episcopi Brunonis* гаворыцца, што Бруна Кверфуртскі загінуў у Прусіі, а ў Кведлінбургскіх анналах — што ў Літве (на мяжы Літвы і Русі). Пры гэтым два дакументы заслугоўваюць даверу. Што калі Літва (культура ўсходналітоўскіх курганаў) была культурнай часткай Прусіі, як, скажам, ятвягі? Тады ўсё становіцца на свае месцы: загінуў у Прусіі, у правінцыі Літва на мяжы Русі. Літоўская мова (сучасная) аддзялілася ад латышскай у 6-7 стагоддзях, а з праскай мела столькі ж агульнага, колькі, скажам, нарвежская і ангельская. То бок, ВКЛ заснавалі не продкі сучасных літоўцаў, а прускамоўная культура ўсходналітоўскіх курганаў, якая потым часткова асімілявалася ў беларускую, часткова ў аукшайцка-жамайцкую культуру.
Што датычыцца першай сталіцы ВКЛ, то мне здаецца, гэта быў горад Гольшаны. Удзельнае Гольшанскае княства вядома з 1280 года, у яго склад уваходзілі ўсе тэрыторыі культуры ўсходналітоўскіх курганаў з тэрыторыяй, на якой размешчаны Вільнюс. То бок, самае ядро ВКЛ. Цэнтрам княства быў горад Гольшаны. Лагічна меркаваць, што ўсе вялікія князі Літоўскія з роду Гольшанскіх, а першай сталіцай быў горад Гольшаны (сучасная Беларусь), а потым сталіца была перанесена ў Вільню.
Бо калі зрабіць такі аналіз па артыкулам "НН", атрымаецца абы што. Зайдзіце пад суседні артыкул, і атрымаецца, што нібыта 95% беларусаў за зыход Ціханоўскай. Зайдзіце пад іншыя, прачытайце, што Калеснікава не абавязкова сядзіць за кратамі. І г.д.
2. Не перашкодзіла б зразумець і як працуюць рускія боты ў літоўскай медыяпрасторы.
Дый, зрэшты, тапонімы з назовам Lytva, Litua ёсць у Румыніі, Славакіі, Босніі, не кажучы пра Чэхію, дзе ёсць горад Літвінаў (ранейшы Лютвінаў)... Таварышы жамойты, не дурыце нам гадаву!
Звярніце ўвагу на подпіс пячаткі 1407 года: лат. *Sigillum Allexandri allas Wytowdi magnis ducis Lithwanie d[omini]ni Russie et cetera* (Пячатка Аляксандра, або Вітаўта, вялікага князя Літвы, гаспадара Русі і іншых). Гэта значыць, што Русь — народ, Літва — народ і іншыя. Што азначае, што былі іншыя народы падчас кіравання Вітаўта, акрамя Русі і Літвы. І на пячатцы ўжо ёсць дэталізацыя, якія гэта былі народы: Трокайскае княства (аукшайты) і Жамайтыя.
Вельмі прыкра бачыць панове, што летувісы забыліся на свой старажытны герб - мядзьведзь на ланцугу.
Любой Литвин на сойме мог парализовать любое решение сойма.
Што тычыцца форумаў tut.by або каментарыяў пад артыкуламі Нашай Нівы, то трэба рыхтавацца да таго, што яны могуць у любы момант знікнуць праз розныя прычыны. Такія, як, напрыклад, банальны недахоп фінансавання і закрыццё рэдакцыі. Рэзервовыя копіі з захаваннем гісторыі зменаў, і даступныя для спампоўвання кожнаму, робяцца прынамсі для Вікіпедыі. Гэта яшчэ адна патэнцыйная платформа для гісторыкаў.
У 1989-м годзе 60% насельніцтва Рыгі было расейскамоўным, а па краіне суадносіны дасягнулі значэньня 50х50... Пры гэтым сітуацыя ўжо пагаршалася ў геаметрычнай прапорцыі. Рэгіён Латгалія амаль цалкам зрабіўся расейскамоўны, што дало сваё ўвасабленьне нават цераз чвэрць стагоддзя пасьля аднаўленьня незалежнасьці ЛР, калі ў час рэфэрэндуму аб наданьні расейскай мове статусу другой дзяржаўнай, 95 адсоткаў жыхароў Латгаліі выказаліся "ЗА"... Расейскія шавіністы паціралі далёні: "мы будзем работаць па рэгіёнах", - казалі яны. Калі б Крамлю патрафіла ў кароткія тэрміны расправіцца з Украінай, ужо наступным днём ён усчаў бы закалоты ў Латгаліі, накшталт Данецкіх...
Что за вранье, что русские, или белоруссы ненавидят литовцев?!!
А не наоборот?!! Везде есть дураки и мудрые, бессовестные и честные, злые и добрые - разве не так?!
У меня литовская фамилия и у моего сына, живём на Камчатке - любим всех добрых и честных людей! И нас с сыном уважают и любят. Я этническая камчадалка - с детства, с мультика про Юрате люблю Литву и её народ.
Люблю свою Камчатку, всю многострадальную планету Земля люблю!
У нас тут всякого народа полно - и белорусов, и много много других, и видите - и литовцы есть.))
Читайте Библию, господа!
Скоро Создатель, смеющийся над вашими националистическими делёжками, вмешается, и порушит все ваши "плетни" в ваших "огородах"!
И будут здравомыслящие, добрые и честные, трудолюбивые люди всех наций и народов, отказавшиеся от национальной розни, ненависти, убийств и разврата, - будут восстанавливать на Земле рай!
Былі пераклады рукапісныя на лацінскі і польскі. Мова Статутаў больш фанэтычна і марфалогія яе падобны беларусскай мове.
Па другое, на літоўцаў гоняць на 80% руска-лукашысцкія боты на заробку, што на ютубе, што тут у каментарыях. Ім выгодна ўзрошчваць варожасць да Літвы, якая прынцыповая і крытычная да РФ і лукашысцкай РБ.
Па трэцяе, усё правільна, калі кажуць, што не лезь беларус у Вільню, пакуль не навёў парадак у сваёй краіне. І пакуль беларуская мова не запанавала ў Беларусі. Рускамоўны беларус, які цягне лапу на Вільню, гэта мара маскавітаў, каб чужымі рукамі жар заграбаць.
І па чацвёртае - старажытную Літву стварылі продкі сучасных літоўцаў, яны размаўлялі на старажытнай літоўскай мове. Сама Літва на самым пачатку была малой мясцовасцю, потым пашырылася на ўсю тэрыторыю Літвы, у тым ліку на Жэмайтыю. Літва - толькі спачатку этнонім, потым палітонім, у тым ліку і для Жэмайтыі. Да 16 стагоддзя ВКЛ кіравалі выключна літоўскія каталіцкія роды, няважна на якой мове размаўлялі. Прафесійныя гісторыкі, а не інтэрнэтныя гарлапаны, з гэтым цалкам пагаджаюцца, няхай для беларусаў гэта і непрыемная праўда.
Литва квитнет русчизною:
Без той в Полсце не пребудешь,
Без сей в Литве блазном будешь"
Вільня. 1621 год.
Тым хто не ведае і каму не сорамна не ведаць: руськая - гэтае саманазва нашае мовы, якая сёння, памылкова завецца беларускаю.