Каментары да артыкула

Сястра Калеснікавай назвала ў Брусэлі тры крокі, якія трэба зрабіць для вызвалення палітвязняў

  • Блдь
    12.12.2024
    Як быццам спецыяльна папаўзлі гэтыя лабісты рэжыму перад цяжкасцямі у лукі. Можа яшчэ давайце і выбары прызнаем? Перагарнём старонку?
    Ніхто хто сядзіць вас не прасіў іх вызваляць - яны усе могуць вызваліцца і самі напісаўшы на памілаванне. Але там сядзяць моцныя людзі, якія не хочаць пісаць нічога не зрабіўшы крымінальнага, бо памілаванне - прызнанне віны.
    Толькі санкцыі, толькі хардкор.
    Хто там трындзіць што санкцыі закранаюць простых людзей - вы ў простых гэтых запытайце. Ім усім па барабану. І на палітычных і на санкцыі і на вайну!!!
  • Беня
    12.12.2024
    О! Новый кандидат в офис.
  • Беларус з Палесся
    12.12.2024
    Калі яна за перамовы з лукой і за тое каб яму дзякуй казаць за тое што закладнікаў адпусціў - дык хай сабірае валізку і едзе ў Беларусь.
  • апошні інспэктар
    12.12.2024
    трэба арыштаваць усю беларускую дыплёматычную маёмасьць у эўропе і абменьваць яе на палітвязьняў. плюс папярэджваць, што зьяўленьне новых закладнікаў прывядзе да татальнага гандлёвага эмбарго з ЭЗ
  • ІМЯ
    12.12.2024
    апошні інспэктар, і ізноў ты тут, Франак! А давай мы цябе на палітвязьняў памяняем, хоць нешта карыснае зробіш, га?
  • страны ЕС
    12.12.2024
    апошні інспэктар, щас побежали исполнять распоряжения храброго беларусика. Ищо чего изволите?
  • Поцык
    12.12.2024
    Мы понимаем, что у вас есть в этом личный интерес, но сомневаюсь, что он совпадает с интересом демократической оппозиции.
  • Ганьба
    12.12.2024
    Не бяруся ні падтрымліваць, ні крытыкаваць. Толькі пытанне па першым пункце: дасягненне ЧЫЁ? Ці можна пэўна сцвярджаць, што паўплывалі, дапусцім санкцыі, ці гэта дакладна перадвыбарчы манеўр лукі? Ці не замала мы ведаем пра сапраўдныя прычыны вызваленняў апошніх часоў?
  • не такі, як ёсць
    12.12.2024
    Можна і трэба выкарыстрўваць усе крокі, бо людзі моцна пакутуюць. Гэта зразумела, як і тое, што рэжым набярэ новых.
  • Aresa
    12.12.2024
    Ну ўсё, карачун яму! Пусьцілі казу ў агарод, зараз яна там наробіць спраў!
  • Так
    12.12.2024
    Ці праўдай з'яўляецца, што Хоміч далей у бабарыканскай арганізацыі "Вместе"? Калі так дык варта пра гэта напісаць, бо ў "некаторы" артыкулах партыйная прыналежнасць ці ідэйная моцна акцэнтуецца.
  • ваван
    12.12.2024
    а КТО ей сказал что после выполнения данных условий кого то отпустят????????
  •