Грамадства

Палітзняволенаму журналісту Ігару Карнею далі яшчэ восем месяцаў калоніі

Асуджанага раней да 3 гадоў калоніі журналіста Ігара Карнея пакаралі яшчэ 8 месяцамі зняволення, піша Радыё Свабода

Новы суд над журналістам, які ўжо адбывае пакаранне ў мясцовай калоніі, пачаўся 11 снежня ў Шклове.

Карнея абвінавацілі паводле 411 артыкула КК («Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы»). Журналісту прысудзілі зьняволеньня ў дадатак да ранейшага пакараньня. Судзіў Ігара Карнея Аляксандр Тараканаў.

У 2023 годзе Карнея асудзілі паводле ч. 3 артыкула 361-1 Крымінальнага кодэксу («Удзел у экстрэмісцкім фармаваньні») на 3 гады зьняволення. Затрымалі яго ў ліпені 2023 года.

Адбываць пакараньне Ігара Карнея адправілі ў калонію № 17 у Шклове. Вядома, што там яго каралі штрафным ізалятарам (ШЫЗА), а з лета 2024 году змясцілі ў памяшканьне камэрнага тыпу (ПКТ), дзе ізалююць тых вязняў, якія нібыта не сталі на шлях выпраўленьня.

Ігару Карнею 1 студзеня споўніцца 57 гадоў. Ён шмат пісаў на тэмы гісторыі і краязнаўства Беларусі, вядомы таксама як трэвэл-блогер.

З улікам новага прысуду Ігар Карней выйдзе на волю толькі ў кастрычніку 2026 года.

Каментары

Цяпер чытаюць

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?

Усе навіны →
Усе навіны

Кушнер прапанаваў аднавіць дыялог Еўропы з Расіяй па ўзоры Савета Расія—НАТА4

Загінулай замежніцай падчас страляніны ў Кракаве аказалася жанчына з Аўстрыі

Біл Гейтс заклікае павысіць падаткі для мільярдэраў: штучны інтэлект робіць іх усё багацейшымі3

Трамп прапанаваў Дане Уайту, босу UFC, стаць яго новым прэс-сакратаром9

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту63

У Маскве прайшлі самыя масавыя за апошнія гады затрыманні моладзі і падлеткаў3

У Магілёве на доме, які аддалі пад расійскае пасольства, замалявалі мурал з «Пагоняй». Хоць экспертыза забараняла гэта рабіць23

Былы дыпламат расказаў пра амбіцыі міністра Максіма Рыжанкова4

З чат-бота Life рассылалі эратычныя выявы — што здарылася?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць