Грамадства1010

Мінчук падышоў да зборшчыкаў за Лукашэнку і выказаў, што пра яго думае. Атрымалася крыміналка

У Ленінскім раённым судзе Мінска будуць судзіць 36-гадовага жыхара сталіцы. Яму інкрымінуюць абразу Аляксандра Лукашэнкі.

Аляксандр Лукашэнка, фота Contributor Getty Images

У лістападзе 2024 года мінчук падышоў да ініцыятыўнай групы, якая на скрыжаванні вуліц Маякоўскага і Барадзінскай збірала подпісы за вылучэнне Аляксандра Лукашэнкі кандыдатам на пост прэзідэнта і выказаў усё, што пра яго думае, пішуць «Мінск-Навіны». Як сцвярджаецца — у нецэнзурнай форме.

Міліцыя затрымала мужчыну. 

Мінчуку выставілі абвінавачванне ў публічнай абразе Аляксандра Лукашэнкі. Яму пагражае да 4 гадоў калоніі.

Каментары10

  • Тамаш
    14.12.2024
    Рабы лыбяцца і збіраюць подпісы. Ад страху. Бо каму добра зараз жывецца? Гэтым, у адміністрацыях і выканкамах, у мінфінах і мідах. Канешне, дыпламаты сёння гэта ўжо смецце, бо там грошы вялікія. Для несумленных людзей самыя вялікія грошы, меней грошай у забойц- амап, мянты, войска. Але яны набіраяць гэта ў квартэрах, якія ламаюць. Рабуюць людзей. "Не да законафф", говорыт іх главны Забойца. І нічога не зрабіць. З шэрага тлупу трэба вывозіць дзяцей.
  • Быць Беларусам
    14.12.2024
    Ну навошта так проста падстаўляецца? Плюйце на іх. Беражыце здароўе і рыхтуйцеся для супраціву. Наш час яшчэ прыйдзе
  • bhagawan
    14.12.2024
    U inšym cyvilizavanym śviecie takuju svarku navat palicyja nie zaŭvažyła b... za takoje nielha davać kryminalnyja termny.

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць