Свет44

З'явіліся падрабязнасці забойства расійскага генерала ў цэнтры Масквы

Начальнік войскаў радыяцыйнай, хімічнай і біялагічнай абароны УС РФ, генерал-лейтэнант Ігар Кірылаў і яго памочнік былі забіты выбухам сёння ў Маскве. Канал «ВЧК-ОГПУ» дае падрабязнасці і пра асобу генерала, і пра само здарэнне. 

На Разанскім праспекце ў Маскве Кірылаў пражываў з жонкай. Па інфармацыі канала, двое яго сыноў навучаюцца ў Кастраме, дзе ў свой час іх бацька ўзначальваў профільную Акадэмію радыяцыйнай, хімічнай і біялагічнай абароны.

Жонка Кірылава ўжо дала першыя паказанні. Паводле інфармацыі канала «ВЧК-ОГПУ», жанчына расказала, што прасіла мужа забяспечыць сябе аховай у сувязі з вайной і «актыўнай пазіцыяй генерала ў СМІ».

@nashaniva У Маскве падарвалі важнага генерала #россия #москва #генерал #войско #армия #служба #путин #украина #киев #всу #зсу #сбу #новости #политика ♬ Suspense - Gold-Tiger

Аднак муж «толькі адмахнуўся» ад яе, маўляў, усюды яго суправаджаюць двое: ад'ютант Ілля Палікарпаў і кіроўца Андрэй Галянішчаў. Абодва прыехалі сустракаць Ігара Кірылава 17 снежня раніцай.

Андрэй Галянішчаў, паводле «ВЧК-ОГПУ» ў момант выбуху знаходзіўся ў машыне каля пад'езда. Ён нібыта скардзіўся на тое, што спаў усяго толькі 3 гадзіны.

Начальнік войскаў радыяцыйнай, хімічнай і біялагічнай абароны УС РФ, генерал-лейтэнант Ігар Кірылаў

«Такі кароткі прамежак паміж зменамі ўтварыўся праз тое, што напярэдадні ўвечары генерал позна скончыў працу, службовая «Камры» пад кіраваннем Андрэя даставіла яго дадому пасля 21:00. Следам кіроўца адвёз дадому Іллю Палікарпава, завёз аўтамабіль на ведамасную аўтабазу і ўжо на сваёй машыне паехаў дадому. Той жа шлях, але ў зваротным парадку, яму давялося паўтарыць сёння раніцай», — піша тэлеграм-канал. 

Андрэй Галянішчаў быў замацаваны за генералам як асабісты кіроўца і вазіў Кірылава з вясны гэтага года, дадае «ВЧК-ОГПУ».

Па словах кіроўцы, за ўвесь гэты час іх маршрут ні разу не змяніўся.

«З аповеду Андрэя вынікае, што ён заехаў у двор у 06:05. «Хваста» за машынай не было, якіх-небудзь перашкод у электроніцы таксама. Калі пачуўся выбух, спрацавалі падушкі бяспекі, і ён быў у шоку. Яшчэ знаходзячыся ў салоне, ён патэлефанаваў у 112 і дзяжурнаму ў аўтакалону. Ні генерал, ні ад'ютант не падавалі прыкмет жыцця. Самакат быў адкінуты выбухной хваляй, над ім не было ні дыму, ні агню. Першай уніз выбегла жонка Ігара Кірылава, яна таксама знаходзілася ў шокавым стане», — піша тэлеграм-канал.

Паводле «ВЧК-ОГПУ», Андрэй Галянішчаў не звярнуў увагі на незнаёмца, які некаторы час да выхаду генерала курыў ля пад'езда. А таксама не бачыў заведзеную машыну, якая стаяла непадалёк, якую таксама пакуль не знайшлі.

Ігар Кірылаў і яго памочнік былі забіты выбухам сёння ў Маскве. Выбух раздаўся, калі мужчыны выходзілі з пад'езда. Імаверна, выбухоўка была ў самакаце, які стаяў каля дома.

Украінскі бок афіцыйна не каментаваў гэта, але шмат якія СМІ апублікавалі аднолькавыя паведамленні са спасылкай на крыніцы, што за нападам на расійскага генерала стаіць СБУ. 

Кірылаў там названы «цалкам законнай цэллю». «Кірылаў — вайсковы злачынец і абсалютна законная цэль, паколькі ён загадаў ужыць забароненую хімічную зброю супраць украінскіх вайскоўцаў. Такі ганебны канец чакае ўсіх, хто забівае ўкраінцаў. Адплата за ваенныя злачынствы непазбежна», — падкрэслілі крыніцы ў СБУ.

СБУ ўчора апублікавала ў тэлеграм-канале падазрэнне Ігару Кірылаву. Сцвярджаецца, што ён адказны за прымяненне хімзброі супраць УСУ на ўсходнім і паўднёвым франтах Украіны.

Кірылаў вядомы тым, што абвінавачваў ЗША ў стварэнні баявых камароў для Украіны: ён распавядаў аб біялабараторыях ва Украіне, створаных ЗША, якія вывучалі вірусы, здольныя перадавацца праз камароў. Таксама ён казаў аб планах ЗША дастаўляць камароў з дапамогай беспілотнікаў, каб заражаць вайскоўцаў праціўніка. Ён жа тлумачыў рост захворвання птушыным грыпам у Расіі міграцыяй заражаных птушак з Украіны.

Сёння ў Кірылава павінен быў быць чарговы брыфінг Мінабароны, піша канал 112.

Каментары4

  • Беларус
    17.12.2024
    Ювелирная работа. Слава СБУ!
  • Сяржук
    17.12.2024
    Ён вядомы тым што прыпісваў версію ў якасці апраўдання вайны, украінцам што яны ў сакрэтных лпбараторыях вынайшлі баявых камароў. Не выключана что тыя самыя баявыя камары на яго ды напалі. А можа разам з біагусямі
  • Каб іх гусі затапталі!
    17.12.2024
    - Гуси-гуси?
    - Га-га-га!
    - Есть хотите?
    - Да-да-да!
    - Генерала?
    - Генерала,
    чтобы рашка проиграла!
    Всех съедим до одного,
    кто пошёл на "СВО"!

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»17

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Усе навіны →
Усе навіны

«Я не маю намеру з гэтым мірыцца». Кіраўнік МУС Літвы хоча праверыць дзейнасць Вольгі Карач16

Z-блогерцы Таццяне Манцян далі 1,5 года калоніі. Яна заклікала да гвалту ў дачыненні да «сацыяльнай групы асоб «ахранота»19

Дроны з пярцовым спрэем, чатырохногія робаты і штучны інтэлект. Як Японія тэхналогіямі абараняецца ад мядзведзяў2

Жанчына са Смаргонскага раёна дапамагла вярнуць бацькам чатырохгадовага хлопчыка10

«Людзі каментавалі, што сальманела ўвайшла ў чат». Беларус паехаў працаваць у Крэмніевую даліну — і стаў кулінарным блогерам на 28 мільярдаў праглядаў8

Беспілотнік на выходных заляцеў у Брэсцкую вобласць і накіраваўся да мяжы з Польшчай3

«Здарылася тое, чаго баяліся». Падрабязнасці падзення роўпджампера з вышкі пад Мінскам7

Рубіа заявіў пра праграмны збой у сістэме ранняга папярэджання Украіны11

«У 2015‑м выйграў $10 тысяч». Беларусы ўзгадваюць, як і колькі выйгравалі ў латарэі7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»17

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць