Грамадства11

Памёр Пятро Бурсевіч

15 снежня ў Слоніме памёр мясцовы мастак, педагог, паэт Пятро Бурсевіч, паведаміў у сацсетках вядомы слонімскі краязнаўца Сяргей Чыгрын. Яму было 88 гадоў.

Пятро Бурсевіч

«Пятро Фёдаравіч жыў з жонкай на Чырвонаармейскай вуліцы ў Слоніме. За сваё жыццё слонімец не лез у вялікія мастакі і паэты. Ён быў сціплы і спакойны чалавек, працаваў, гадаваў дзяцей, займаўся хатняй гаспадаркай, а ў вольную хвіліну браўся за пэндзаль ці ручку і заўсёды маляваў, пісаў вершы. І вучыў іншых, здольных да мастацтва, працаваць з пэндзлем і алоўкам.

Мне заўсёды з ім было прыемна сустрэцца, пагутарыць, паўспамінаць тых слонімцаў, якія яшчэ нядаўна жылі побач, але адышлі ў іншы свет.

У 2020 годзе з друку выйшаў у Мінску яго вялікі альбом пад загалоўкам «Сцежкі-пуцявіны». Пад цвёрдай вокладкай на 165 старонках змешчаныя не толькі ілюстрацыі яго карцін, малюнкаў, але і вершы, апавяданні, публікацыі пра яго творчасць, згадкі ў СМІ і г.д.

Пазнаёміў мяне з Пятром Бурсевічам слонімскі паэт Анатоль Іверс (1912-1999). Гэта Пятро Фёдаравіч некалі афармляў яго паэтычныя зборнікі вершаў «Травень» і «Прыдарожныя сосны». Гляджу сёння на вокладкі гэтых кніжак і сэрца замірае: дужа шчымлівымі, блізкімі сэрцу атрымаліся малюнкі на вокладках. Асабліва да зборніка «Прыдарожныя сосны», якія клічуць дадому, на Бацькаўшчыну, дзе нарадзіўся, дзе бегаў басанож, дзе, здаецца, шумяць гэтыя прыдарожныя сосны і сёння.

Пра мастацтва Пятро Фёдаравіч мог гутарыць бясконца. Ён заўсёды падкрэсліваў, што мастацтва — «гэта маё жыццё, маё захапленне».

«Малюю я алеем, алоўкам, акварэллю. Ніякія абстракцыі я не прызнаю. У мастацтве галоўнае для мяне — рэальнасць», — казаў мне заўсёды Пятро Фёдаравіч.

Усё, што бачыў, і ўсіх, хто жыў з ім побач, тых і маляваў слонімскі мастак, для іх і пісаў свае вершы», — напісаў Сяргей Чыгрын.

Каментары1

  • Вечная памяць
    17.12.2024
    Якія прыгожыя сонечныя малюнкі!

Цяпер чытаюць

Памятаеце пару студэнткі і выкладчыка духоўнага вучылішча, які старэйшы за яе на 31 год? Яны разбегліся6

Памятаеце пару студэнткі і выкладчыка духоўнага вучылішча, які старэйшы за яе на 31 год? Яны разбегліся

Усе навіны →
Усе навіны

«За тры тыдні зарабіла чатыры звычайныя заробкі». Беларуска з'ездзіла ў Расію папрацаваць няняй8

Білецкі пацвердзіў украінскі наступ пад Ліманам і расказаў некалькі дэталяў1

Джон Коўл прыехаў у Мінск3

Хлопец спрабаваў выканаць трук на балконе і атрымаў траўму

Дарога дадому, якая пакуль вядзе праз фронт. У Кіева-Пячэрскай лаўры паказваюць гісторыю Палка Каліноўскага3

«Знаёмы паглядзеў на мяне як на НЛА». Якім Анджэй Пачобут пабачыў Гродна ФОТЫ6

Гродзенскі біскуп сыграў на барабанах на каталіцкім фестывалі моладзі3

Як за дзесяцігоддзе Швецыя амаль закрыла дзверы для мігрантаў10

Расія і Украіна абмяняліся ўдарамі па энергааб’ектах пасля слоў Трампа пра энергетычнае перамір’е9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце пару студэнткі і выкладчыка духоўнага вучылішча, які старэйшы за яе на 31 год? Яны разбегліся6

Памятаеце пару студэнткі і выкладчыка духоўнага вучылішча, які старэйшы за яе на 31 год? Яны разбегліся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць