Каментары да артыкула

Сям'я беларусаў у Латвіі не можа аформіць пашпарт для нованароджанай дачкі. Ехаць за ім на радзіму — не варыянт праз пагрозу турмы

  • Нас кінулі
    18.12.2024
    ...калі ў нас выйдзе наш «пашпарт незалежнага беларуса». Пасмяяўся, дзякуй.
  • Тая самая
    18.12.2024
    Чаму яны пруцца ў гэтую Латвію? Ёсць жа нармальная Польшча. А, там іх рузкій йезык не разумеюць!
  • Жвір
    18.12.2024
    Тая самая , вы памыляецеся, у Польшчы во ўсе разумеюць расейскую мову. Асабліва жыхары Трымяста. А там, у Латвіі, ня факт.
  • жэўжык
    18.12.2024
    Тая самая , з тэксту артыкула: "Сям'я Страх прыехала ў Латвію ў 2021 годзе па праграме рэпатрыяцыі: у Ігара ў Латвіі жыла бабуля і нарадзіўся бацька."
  • flm
    18.12.2024
    Тая самая , Дзіўная прэтэнзія. Ну калі не падабаецца ім Польша, то што? Паўсюль есць свае плюсы і мінусы, кожны сам вырашае што яму лепш пасуе.
  • А
    18.12.2024
    Мы ў падобнай сітуацыі ў Балгарыі. Плануем усё ж рызыкнуць ды зьездзтць за пашпартам...
  • Антон
    18.12.2024
    Маем падобную сітуацыю ў Балгарыі. Трэба паспрабаваць атрымаць дакумент па пасведчанні аб вяртанні на радзіму, але прэцэдэнтаў такіх дагэтуль няма
  • Беларус
    18.12.2024
    Пакуль рэжым лукашэнкі не прызнаны злачынным і акупацыйным на палітычным і побытавым узроўні сярод саміх беларусаў - падобныя выпадкі будуць здарацца заўсёды. Хтосьці будзе вяртацца, у надзеі атрымаць пашпарт, але будзе трапляць у катавальні.

    Нават зараз, цягам чатырох гадоў, злачынны рэжым дагэтуль публічна завецца "афіцыйным Менскам" ды "беларускім бокам" - і гэта асабліва не выклікае абурэньня ды лічыцца нормай. А таму і суседнім краінам цалкам нармалёва адпраўляць беларусаў "на радзіму" за пашпартам, сертыфікатам ЦТ і г.д. А тым людзям, што адказныя за фарміраванне інфапрасторы і здольны накіроўваць грамадскую думку ў патрэбнае рэчышча - ім, падобна, ўжо ўсё адно. Замкнёнае кола атрымліваецца.