Грамадства

«Байсол» працягвае калядную акцыю «Падорым дзецям цуд!»

«Давайце разам падорым дзецям, чые сем'і трапілі ў цяжкія абставіны, маленькі цуд і вялікую веру ў беларускую салідарнасць!», — заклікае ініцыятыва.

«Навагоднія святы — час для цяпла, любові і дабрыні. Але для многіх беларускіх дзяцей зараз не хапае найважнейшага: мамы ці таты побач, бо яны знаходзяцца ў зняволенні паводле палітычных матываў. Замест звыклых радасцяў дзяцінства — яны вымушаныя жыць у расстанні, з шматлікімі цяжкасцямі, але мы можам зрабіць так, каб святло ўлюбёных святаў дасягнула і да іх.

Кожнае ваша ахвяраванне — гэта не проста падарунак, гэта знак таго, што свет не забыўся пра іх і пра іх сем'і. Разам мы можам стварыць свята, напоўненае цёплынёй і падтрымкай, дзе, хай на імгненне, дзеці адчуюць прысутнасць бацькоў. Уявіце сабе іх усмешкі, іх радасць, калі яны атрымаюць падарункі ад «Дзеда Мароза» — як сімвал таго, што яны не адны, што многія людзі клапоцяцца пра іх і іх будучыню», — заклікае арганізацыя.

Як атрымаць дапамогу?

Звярнуцца па дапамогу могуць члены сем'яў палітвязняў, у якіх ёсць дзеці да 16 гадоў уключна і нехта з бацькоў (ці абодва) знаходзяцца (больш за 3 месяцы), альбо знаходзіліся раней у зняволенні (таксама больш за 3 месяцы).

На падарунак кожнаму дзіцяці будзе выплачана 100 €.

На гэты момант сабрана 18 810 еўра з 24 800, будуць як мінімум падтрыманыя 172 з 248 дзяцей.

Падтрымаць акцыю

Каментары

Цяпер чытаюць

У Докшыцкім РАУСе загінуў чалавек4

У Докшыцкім РАУСе загінуў чалавек

Усе навіны →
Усе навіны

У беларускай краме знайшлі мясны прадукт усяго па 4 капейкі за кілаграм

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі32

Суд ЕС прызнаў неправамерным бясконцае зацягванне Польшчай разгляду заяў на ДНЖ12

У Мінску адныя замежнікі выкралі і катавалі іншых, патрабуючы за вызваленне індыйскія рупіі

Чорнае мора стала самым смертаносным суднаходным маршрутам у свеце

Еўрапейскія лідары Расіі: Еўропа сама вызначыць архітэктуру бяспекі кантынента5

У Мінску выпаў першы снег ВІДЭА2

У Крамлі пракаментавалі вынікі сустрэчы з амерыканскімі перамоўнікамі2

Наступны раўнд перамоў па Украіне мае прайсці на наступным тыдні3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Докшыцкім РАУСе загінуў чалавек4

У Докшыцкім РАУСе загінуў чалавек

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць