Моды44

Колькі ў Беларусі каштуюць табі — модны абутак, які шмат у каго асацыюецца з капытамі

Беларускі жартуюць, што, набыўшы табі-«капыты», можна і з мужам развесціся, бо не ў кожнага сэрца вытрымае такую моду. Але ў Беларусі існуе брэнд, які іх вырабляе. Што ж гэта за дзіўны абутак?

Фота: інстаграм The Inka store

Гісторыя табі налічвае не адно стагоддзе. З’явіліся яны ў Японіі і першапачаткова ўяўлялі сабой скураныя шкарпэткі. Спецыфічная форма з'явілася не выпадкова — шкарпэткі, у якіх вялікі палец аддзелены ад іншых, зручна было насіць з традыцыйнымі сандалямі.

Табі абавязкова насілі ў тэатрах, бо быць у абутку не дазвалялася ні акцёрам, ні гледачам. А яшчэ, напрыклад, падчас чайных цырымоній.

Пазней з’явіліся і вулічныя версіі табі (дзіка-табі — у перакладзе «табі, якія датыкаюцца да зямлі»), у якіх была падэшва. Іх звычайна насілі фермеры, будаўнікі. Вулічныя табі былі ўжо больш падобнымі да абутку.

Сусветна папулярнымі табі зрабіў бельгійскі модны дом Maison Margiela, калі ў 1989 годзе пачаў выпускаць сваю, больш сучасную версію ботаў-«капытоў».

Скрыншот сайта maisonmargiela.com

Цяпер на афіцыйным сайце Maison Margiela туфлі-табі каштуюць каля тысячы даляраў, батыльёны-табі — 1500 даляраў, боты-табі — больш за 2 тысячы даляраў. Але ёсць і асобныя мадэлі, якія каштуюць даражэй за 7 тысяч даляраў.

У Мінску таксама можна набыць фірмовыя табі ад Maison Margiela. Цэны ў краме, якая гандлюе імі, розныя. Напрыклад, без зніжкі туфлі-табі можна набыць за 2200-2500 рублёў. За батыльёны-табі давядзецца аддаць прыкладна 2000-2400 рублёў. Ёсць нават шлёпанцы-табі за 882 рублі.

Скрыншот сайта elemor.by

Гучыць даволі экзатычна, але ў Беларусі ёсць брэнд, які шые табі на замову. Гэта The Inka store. У інстаграме брэнда расказваецца, што працу над уласнымі табі яны пачалі яшчэ ў 2022 годзе. За два гады было выкінута шмат пробных пар і калодак. Пасля кансультацыі з артапедамі вырашылі, што аптымальная вышыня абцаса — 4 сантыметры. Сцвярджаецца, што менавіта яна з’яўляецца найбольш фізіялагічнай, а сама форма табі дапамагае ў прафілактыцы здароўя ступняў.

На пашыў адной пары такога незвычайнага абутку патрабуецца два працоўныя дні і чатыры супрацоўнікі. Кожная пара табі складаецца з 14 частак.

Асобнай спрытнасці патрабуе працэс зацяжкі табі — гэта складаная і карпатлівая праца. У краіне не так шмат спецыялістаў, якія могуць уручную зацягнуць скуру паміж пальчыкамі, выразаць падэшву.

Сёлета The Inka store пачалі прадаваць табі-боты. Цэны — 690 рублёў за пару. Раскупілі першую партыю даволі хутка.

Каментары4

  • чюжяя мілая
    24.12.2024
    відаць, у некага даўно сэксу не было
  • Огонёк
    24.12.2024
    Твой былы, палишься, палишься))
  • Нефанатка
    24.12.2024
    Зря смеётесь, очень удобная обувь

Што за студэнтка Ульяна, з якой на балі вальсіраваў Лукашэнка?7

Што за студэнтка Ульяна, з якой на балі вальсіраваў Лукашэнка?

Усе навіны →
Усе навіны

Колькі ў Беларусі каштуюць табі — модны абутак, які шмат у каго асацыюецца з капытамі4

Сотні хрысціян выйшлі на акцыю пратэсту ў цэнтры Дамаска5

Зяленскі рэзка раскрытыкаваў паездку прэм’ера Славакіі да Пуціна6

Халезін: Рашэнне Бабарыкі пайсці ў прэзідэнты — гэта пошук сэнсу жыцця пасля смерці жонкі56

Экс-прэзідэнта ЗША Біла Клінтана шпіталізавалі ў Вашынгтоне

Прэзідэнцкая кампанія — 2025 стане самай сумнай. Згадваем, хто былі кандыдатамі ў мінулыя гады1

Беларусь адкрывае пасольства ў Ватыкане3

Відэа маргінальнага пралукашэнкаўскага блогера Дзеда Барадзеда прызналі экстрэмісцкім1

11-класнікам у школе будуць «вельмі сур'ёзна» расказваць пра падзеі 2020 года10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што за студэнтка Ульяна, з якой на балі вальсіраваў Лукашэнка?7

Што за студэнтка Ульяна, з якой на балі вальсіраваў Лукашэнка?

Галоўнае
Усе навіны →