Грамадства2525

Апублікаваныя дэкларацыі кандыдатаў у прэзідэнты. Колькі ў Лукашэнкі, а колькі ў астатніх?

Цэнтрвыбаркам апублікаваў дэкларацыі ўсіх пяці кандыдатаў у прэзідэнты. Згодна з законам, яны павінны былі падаць звесткі пра даходы і маёмасць за 2023 год.

Contributor / Getty Images

Даход Лукашэнкі — 203 590,16 рубля. Гэта пазначана як заробак. Нерухомасці, машын і іншай маёмасці ў Лукашэнкі няма.

Атрымліваецца, што па тагачасным курсе даляра штомесячны заробак Лукашэнкі складаў $5653 бруднымі ці $4862 чыстымі.

У яго жонкі Галіны Радзівонаўны даход — 9703,23 рубля (гэта пенсія і даходы ад акцый).

Нерухомасць у Галіны Радзівонаўны — жылы дом плошчай 196 кв. м у Шклове; 1/2 долі ў праве ўласнасці на жылы дом плошчай 54 кв. м у вёсцы Вялікі Межнік; зямельны ўчастак плошчай 0,1498 га ў Шклове. Таксама ёсць 56 акцый Шклоўскага масларобчага завода.

Даход Ганны Канапацкай — 93 978,31 рубля

Гэта аформлена, як заробак, даход ад прадпрымальніцкай дзейнасці; даход ад дзейнасці, абкладанай падаткам на прафесійны даход; дывідэнды.

Нерухомасць — кватэра плошчай 88,4 кв. м у Мінску; 1/2 долі ў праве ўласнасці на адміністрацыйнае памяшканне плошчай 47,7 кв. м у Мінску.

Транспарт — «Лэнд Ровер Рэндж Ровер Эводжы» 2017 года выпуску.

91 акцыя ААТ «Пухавіцкі КХП»; 90% статутнага фонду ТАА «КІНС-АГРА»

У Алега Гайдукевіча — 157 707,92 рубля

Гэта — заробак; прафсаюзныя выплаты; выплаты па дамове, даход ад продажу аўтамабіля.

З нерухомасці — кватэра плошчай 60,1 кв. м у Мінску, з транспарту — легкавік «Додж Чэленджэр 2019 года выпуску»; матацыкл Хонда ВТ750 C2B 2009; матацыкл Мінск, 3.129, 2022 года.

У Сяргея Сыранкова — 157 637,85 рубля (заробак, прафсаюзныя выплаты, прыбытак ад продажу аўтамабіля). У валоданні дом у Краснаполлі плошчай 96,5 кв метраў, легкавы аўтамабіль «Пежо 5008», 2018 года выпуску. У яго жонкі — даход 14 831,46 рубля.

У Аляксандра Хіжняка — 121 255,82 рубля (заробак; прафсаюзныя выплаты; выплаты да падзяк і грамат, дывідэнды), Ёсць кватэра 76,5 кв м у Мінску, легкавы аўтамабіль «Таёта Камры» 2008 года. «Лексус LS600» 2007 года, 37 простых акцый ААТ «Аўтаспецтранс».

У яго жонкі Алены 14 179,27 рубля заробак, у сына — Хіжняка Мікіты Аляксандравіча — 16 857 рубля. Яшчэ адзін сын Уладзіслаў Хіжняк не меў даходаў.

Сыны Лукашэнкі, дарэчы, не пазначаны. Віктар і Дзмітрыя — паўналетнія, ад іх дакументаў не патрабуецца. А вось дэкларацыя Колі павінна быць апублікаваная — калі яго прызнаюць сынам Аляксандра Лукашэнкі.

Каментары25

  • Антилукашист
    25.12.2024
    Самозванец лукашенка, а что с твоими сынами-Коррупционерами, чего "скромно" умалчиваешь, Иуда?!?!?!
  • 25 гадоў турмы за падпал неіснуючага дома Гайдукевіча
    25.12.2024
    У 2021 годзе 18 чалавек былі асуджаныя на вялікія тэрміны за "падпал дома Гайдукевіча".
    У дэкларацыі ніякага дома ў Алега Гайдукевіча няма. Толькі кватэра 60м.
  • 25 гадоў турмы за падпал неіснуючага дома Гайдукевіча
    25.12.2024
    Мінскі гарадскі суд агучыў прысуды па "справе аб падпале дома дэпутата Гайдукевіча". Падсуднымі былі 18 чалавек, сярод якіх трое — завочна.

    Падсудных абвінавачвалі ў планаванні і здзяйсненні шэрагу актаў тэрарызму, у тым ліку ў дачыненні да дэпутата Алега Гайдукевіча, а таксама іншых злачынстваў, паведамляюць дзяржаўныя СМІ. На ўсіх абвінавачаных разам пракуратура прасіла 245,5 года зняволення.

    Вялікія тэрміны атрымала сям'я Вайцяховічаў: Уладзіслаў (сын) і Віталь (бацька) асуджаныя на 21 год і 19 гадоў адпаведна, Настассі (жонцы сына) і Вользе (маці) прысудзілі па 11 гадоў.

    Сяргею Лісоўскаму і Паўлу Чамякіну прысудзілі па 20 гадоў, Уладзіміру Савянкову і Дзянісу Хаміцэвічу — па 16 гадоў узмоцненага рэжыму кожнаму. Прычым усім ім першыя 5 гадоў суд прызначыў правесці ў турэмных умовах.

    Сяргей Сакалоў асуджаны на 14 гадоў узмоцненага рэжыму і штраф у памеры 700 базавых, Дзмітрый Невяркевіч — на 11 гадоў узмоцненага рэжыму і 3 тысячы базавых.

    Вользе Петух і Мікалаю Рою прысудзілі 10 гадоў агульнага рэжыму і 12 гадоў узмоцненага рэжыму адпаведна. Экс-супрацоўніку Следчага камітэта палкоўніку юстыцыі Паўлу Чыхінскаму, Дзянісу Філончыку і Пятру Юркевічу — па 9 гадоў узмоцненага рэжыму. Эдуарду Пестраку прызначылі 3,5 года ўзмоцненага рэжыму.

    Аляксею Міхайлаву прысудзілі 2 гады агульнага рэжыму і вызвалілі ў зале суда, бо гэты тэрмін ён цалкам адбыў падчас следства.

    Усіх сілавікоў, якія праходзілі па гэтай справе, пазбавілі званняў.

    Інцыдэнт адбыўся ў чэрвені 2021 года. Тады дэпутат Палаты прадстаўнікоў Алег Гайдукевіч заявіў, быццам яго дом хацелі падпаліць і кінулі тры бутэлькі з "кактэйлем Молатава". Адзінай пацярпелай, аднак, стала котка Гайдукевічаў, у якой быў абпалены нос.
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Мельнікава пазычала грошы актывістам у Варшаве і не прасіла вярнуць»10

«Мельнікава пазычала грошы актывістам у Варшаве і не прасіла вярнуць»

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску завяршаецца ацяпляльны сезон

На польска-беларускай мяжы жанчына выбегла з машыны мужа і знікла. Яе знайшлі на чыгунцы

«Настоящее Время. Беларусь» спыніла вяшчанне11

Белы дом папярэдзіў Кітай пра пошліны да 245%2

«Што такое лібертэ?» Гомельскі неўролаг на прыёме задае пацыентам пытанні па французскай мове і гісторыі8

Лявончык: Мельнікава вылецела ў Лондан і, не затрымліваючыся, вылецела з Лондана — гэта 100-працэнтна11

Паўночная Карэя зарабіла на канфлікце ва Украіне $20 мільярдаў4

У беларускіх санаторыях амаль не засталося месцаў на лета1

Меляшкевіч: Мы стаялі побач з Пачобутам, і ён гаварыў, што будзе з намі, калі будуць прабіваць Сувальскі калідор

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мельнікава пазычала грошы актывістам у Варшаве і не прасіла вярнуць»10

«Мельнікава пазычала грошы актывістам у Варшаве і не прасіла вярнуць»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць