Грамадства

Памёр Гаральд Вольскі

У Мінску ў навагоднюю ноч памёр Гаральд Вольскі — артыст, дзеяч культуры, у свой час дырэктар студыі анімацыйных фільмаў кінастудыі «Беларусьфільм», піша Reform.news. Ён быў сынам беларускага пісьменніка Віталя Вольскага, братам іншага пісьменніка Артура Вольскага і дзядзькам музыкі Лявона Вольскага. Яму было 95 гадоў.

Гаральд Вольскі. Скрыншот з відэа

Гаральд Вольскі значную частку жыцця прысвяціў кінастудыі «Беларусьфільм». Пэўны час ён быў начальнікам цэха, а потым узначаліў студыю мультыплікацыйных фільмаў кінастудыі. Працаваў дырэктарам здымачнай групы такіх фільмаў, як «Альпійская балада» — вядомай кінастужкі паводле твора Васіля Быкава, — і беларускага каляровага шырокаэкраннага фільма «Рагаты бастыён» — паводле п’есы Андрэя Макаёнка «Лявоніха на арбіце».

Будучы прадстаўніком дынастыі Вольскіх, Гаральд Вітальевіч сябраваў з беларускай інтэлігенцыяй розных пакаленняў. Самому стаць артыстам тэатра яму перашкодзіла служба ў арміі ў Закаўказзі, дзе мужчына згубіў свой голас.

Беларускі аніматар Міхаіл Тумеля ў сацыяльных сетках падзяліўся сваімі ўспамінамі пра яскравага кіраўніка, арганізатара і творцу.

«У свой час Гаральд Віталевіч Вольскі, сын знакамітага беларускага пісьменніка Віталя Вольскага, быў начальнікам цэха, а потым і студыі мультыплікацыйных фільмаў кінастудыі «Беларусьфільм». І мы дрыжалі, спазняючыся на працу, бо ля прахадной нязменна стаяў Гаральд Віталевіч у чорным гарнітуры з гальштукам. А таму, хто правініўся, трэба было пісаць тлумачальную запіску з апісаннем прычын спазнення.

Атрымаўшы грозны загад, я на сваім працоўным месцы пачаў пісаніну. З маладой гарэзнасці я — выпускнік архітэктурнага факультэта, які цікавіцца каліграфіяй, — напісаў гэтую цыдулку класічнай тэкстурай («гатычным» шрыфтам) у кірылічным варыянце. Калі я ўручыў лісток Гаральду Вітальевічу, ён здзівіўся, а потым чамусьці ўзрадаваўся. І мне потым казалі, ганарліва дэманстраваў маю «тлумачальную» начальнікам іншых цэхаў на студыйнай планёрцы. Натуральна, Вольскі не звярнуў увагі, што на напісанне гэтага лісточка пайшла палова працоўнага дня».

У біяграфіі Гаральда Вольскага быў таксама такі факт, што ён цудам выжыў на навагоднім пасляваенным пажары на элітнай вечарыне ў Мінску.

Развітанне з Гаральдам Вольскім адбудзецца 4 снежня ў а 12.00 у Мінску па адрасе Кульман, 33А.

Каментары

Цяпер чытаюць

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»2

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»

Усе навіны →
Усе навіны

У Мазыры запусцяць транспарт з поўным аўтапілотам

Кніга Насты Рагатко выйшла па-беларуску22

У Мінску забаранілі яшчэ адзін культурніцкі праект2

Першыя крыптабанкі зарэгістравалі ў Беларусі6

Егіпет папярэджваў Нетаньяху пра магчымы напад з Газы за некалькі дзён да 7 кастрычніка10

Украінскі прэм'ер Карэцкі: Украіна сутыкнулася з пагрозай страты інтэрнэту8

Украінскі спартсмен і яго спадарожніца сфатаграваліся ў Амане вярхом на вялікай чарапасе. Скончылася скандалам9

Расійскі беспілотнік ударыў у Кіеве па будынку Нацыянальнай акадэміі навук1

У Беларусі не працуе галоўная біржа грузаперавозак. Яе серверы стаялі ў Кіеве, куды цяпер б'е Расія3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»2

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць