Эканоміка55

Закрываецца адзін з самых дарагіх мінскіх рэстаранаў. Ім кіравала сям'я Зінгмана

Мінскі рэстаран Falcone аб'явіў у сацсетках пра сваё закрыццё. Гэтым рэстаранам кіравала сям’я Аляксандра Зінгмана — чалавека, цесна звязанага з Віктарам Шэйманам аперацыямі ў Афрыцы.

У сацсетках установы з'явілася такое паведамленне:

«З вялікім смуткам мы паведамляем вам, што наш рэстаран Falcone закрываецца.

Дзякуй кожнаму з вас, што былі з намі на працягу 17 гадоў! Нашы кухары гатавалі для вас з любоўю! Сэрвіс хацеў дагадзіць кожнаму госцю. Мы шчыра дзякуем усім вам за выдатныя моманты, якія мы перажылі разам.

На працягу многіх гадоў вы рабілі нашы вечары асаблівымі, і мы заўсёды будзем памятаць вашы ўсмешкі і радасць, якімі вы дзяліліся з намі. Калі ласка, заставайцеся з намі ў сацыяльных сетках або па электроннай пошце, каб мы маглі дзяліцца з вамі сваімі новымі праектамі ў будучыні».

Рэстаран італьянскай кухні Falcone (у перакладзе з італьянскага азначае «Сокал») адкрыўся ў Мінску на вуліцы Караля ў 2007 годзе, нагадвае Blizko.by. Шэф-поварам рэстарана быў Вячаслаў Фядзюк.

Рэстаран праславіўся як месца з адным з самых высокіх цэннікаў. Напрыклад, у меню можна знайсці ялавічыну Вагю з падліўкай «Джэк Дэніелс» — яна каштавала роўна 500 рублёў.

Праўда, не ўсе стравы былі такія дарагія. Напрыклад, можна было знайсці супы па 10 рублёў або дэсерты па 8 рублёў, а бульбяное пюрэ за 7.

У 2015 годзе рэстаран трапіў у публічны скандал, калі ў сацсетках установы з'явілася фота дзвюх жанчын ва ўзросце з подпісам «Фальконе самы дарагі рэстаран? Ды ладна, вось вам адваротны доказ». Беларусы палічылі такое стаўленне хамствам, бо па ўзросце наведвальнікаў нельга рабіць ніякіх высноў пра іх заможнасць і плацежаздольнасць.

Кіравала рэстаранам сям’я Аляксандра Зінгмана — чалавека, цесна звязанага з Віктарам Шэйманам аперацыямі ў Афрыцы.

Каментары5

  • Мовазнаўца
    04.01.2025
    [Дзякуй, выправiлi - Рэд.]
  • Супер
    04.01.2025
    Ну і хрэн з ім. Ні слова па беларуску ў меню.
  • Беня
    04.01.2025
    По старой африканский традиции будут готовить мясное рагу из врагов.

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»17

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Усе навіны →
Усе навіны

«Я не маю намеру з гэтым мірыцца». Кіраўнік МУС Літвы хоча праверыць дзейнасць Вольгі Карач16

Z-блогерцы Таццяне Манцян далі 1,5 года калоніі. Яна заклікала да гвалту ў дачыненні да «сацыяльнай групы асоб «ахранота»19

Дроны з пярцовым спрэем, чатырохногія робаты і штучны інтэлект. Як Японія тэхналогіямі абараняецца ад мядзведзяў2

Жанчына са Смаргонскага раёна дапамагла вярнуць бацькам чатырохгадовага хлопчыка10

«Людзі каментавалі, што сальманела ўвайшла ў чат». Беларус паехаў працаваць у Крэмніевую даліну — і стаў кулінарным блогерам на 28 мільярдаў праглядаў8

Беспілотнік на выходных заляцеў у Брэсцкую вобласць і накіраваўся да мяжы з Польшчай3

«Здарылася тое, чаго баяліся». Падрабязнасці падзення роўпджампера з вышкі пад Мінскам7

Рубіа заявіў пра праграмны збой у сістэме ранняга папярэджання Украіны11

«У 2015‑м выйграў $10 тысяч». Беларусы ўзгадваюць, як і колькі выйгравалі ў латарэі7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»17

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць