Свет66

Аліеў зноў рэзка прайшоўся па Расіі за збіты самалёт: Мы патрабуем чалавечых паводзін

Прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў на сустрэчы з членамі сем'яў загінулага ў авіякатастрофе экіпажа і выжылымі бортправаднікамі самалёта «Азербайджанскіх авіяліній» заявіў, што віна за катастрофу ляжыць на прадстаўніках РФ і запатрабаваў, каб вінаватыя нарэшце былі пакараныя.

Прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў. Фота: Yevgeny Biyatov, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

«Магу з упэўненасцю сказаць, што віна за тое, што азербайджанскія грамадзяне загінулі ў гэтай катастрофе, ляжыць на прадстаўніках Расійскай Федэрацыі. І мы патрабуем справядлівасці, мы патрабуем пакарання вінаватых, мы патрабуем поўнай празрыстасці і чалавечых паводзінаў», — цытуе Аліева інфармагенцтва Azertag. 

Паводле слоў Аліева, зараз ідзе працэс расшыфроўкі чорных скрынь.

«Упэўнены, што ў бліжэйшы час мы даведаемся папярэдні вынік, і ўсё стане на свае месцы, уся карціна трагедыі будзе вядомая. І гэта, зразумела, будзе важным момантам у справе поўнага расследавання гэтай трагедыі і пакарання вінаватых у ёй», — сказаў Аліеў.

Ён дадаў, што «чорныя скрыні» расшыфроўваюцца ў Бразіліі (краіне-вытворцы Embraer) па патрабаванні Азербайджана. Аліеў распавёў, што адмовіўся адпраўляць самапісцы ў Міждзяржаўны авіяцыйны камітэт (МАК), бо сумняваецца ў аб'ектыўнасці гэтай структуры.

«Спробы дзяржаўных структур Расіі замяць гэты інцыдэнт і настойваць на абсурдных версіях выклікаюць у нас і здзіўленне, і шкадаванне, і справядлівае абурэнне», — сказаў Аліеў.

Паводле яго слоў, план «Дыван» (які забараняе палёты) над Грозным быў абвешчаны пасля таго, як самалёт быў абстраляны з зямлі. 

Самалёт Azerbaijan Airlines, які выконваў рэйс Баку-Грозны, пацярпеў крушэнне ў казахстанскім Актау 25 снежня — 29 чалавек выжылі, 38 загінулі.

Уладзімір Пуцін праз некалькі дзён папрасіў прабачэння перад Аліевым у тэлефоннай размове, але прэзідэнт Азербайджана патрабуе публічнага прызнання віны, кампенсацыі і пакарання вінаватых.

Каментары6

  • Квас
    06.01.2025
    Похоже, что не отпустит тему. Будет тыкать носом всю дорогу. Оно и правильно.
  • Поцык
    06.01.2025
    Для них вы неблагодарные хачи и должны им кланяться и "ку" говорить. Продолжайте их там поддерживать на своих Кавказах и в Средней Азии и не заметите, как скоро окажетесь в составе России.
  • Бармэн
    07.01.2025
    Як жа можна чакаць ад пуціна пакарання вінаватых, калі пуцін сам вінаваты?

Цяпер чытаюць

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію88

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Усе навіны →
Усе навіны

12 выпускнікоў ЕГУ і іх выкладчыкі стварылі ў Вільні «Тэатр 21»

«6850 рублёў — норм?» Кліентка каршэрынгу паскардзілася на велізарны штраф пасля ДТЗ. Што адказалі ў кампаніі

Рубіа: Без дапамогі ЗША Украіны не было б5

Стаць акадэмікам можна будзе толькі з дазволу Рады бяспекі21

Трагедыя на Лагойскім тракце: з акна шматпавярховіка выпаў чалавек у балаклаве і павіс на тросе4

«Абарот — каля $100 мільёнаў». Алесь Мухін расказаў пра бізнэс і заробкі на «Што? Дзе? Калі?»3

Выбухоўку для расійскіх дыверсій у Еўропе перавозілі агенты-беларусы — WSJ з крыніц у спецслужбах11

Кушнер агучыў патрабаванне Трампа да Кіева спыніць удары па расійскіх НПЗ6

Андрэй Пачобут стаў «Асобай года» ў Польшчы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію88

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць