Каментары да артыкула

У рускамоўнай Вікіпедыі плануюць вярнуць назву Беларусь. Для Белоруссии не засталося аргументаў

  • Скажы Ў
    07.01.2025
    Усё, цяпер тожебелорусы могуць трыумфальна казаць, што дамагліся замацавання назвы Беларусь у іх роднай расейскай мове. І канешне на беларускую мову тым больш не будуць пераходзіць.
    • Пішыце правільна
      07.01.2025
      Скажы Ў, белАрусы.
      • Скажы Ў
        07.01.2025
        Пішыце правільна , тут няма памылкі, у кантэксце гэтага тэрміну менавіта праз о, а раней нават пісалася "тоже бѣлорусъ".
    • Не дуры галаву
      07.01.2025
      Скажы Ў, родная мова беларусаў - беларуская.
      • Скажы Ў
        07.01.2025
        Не дуры галаву , цалкам згодны, толькі нешта большасць беларусаў не размаўляе на роднай мове.
        • Не дуры галаву
          07.01.2025
          Скажы Ў, усе вучаць родную мову ў школе, цудоўна разумеюць, свабодна чытаюць, нават ябацькі на канцэртах папулярных груп з задавальненнем спяваюць па-беларуску.
  • Жыве Беларусь!
    07.01.2025
    Яшчэ б летувісам хто-небудзь растлумачыў, што наша краіна называецца БЕЛАРУСЬ.
    А то як ім Сталін загадаў, так дагэтуль і называюць па-савецку.
    • Жлуктоніс
      09.01.2025
      Жыве Беларусь!, Сярод летувісаў шмат ватнікасаў.
  • Імя
    07.01.2025
    Бач ты, цяпер у невероятных з расейцамі не застанецца нагод для спрэчкі.
    • Скажы Ў
      07.01.2025
      Імя, 100%.
  • Ёсік
    07.01.2025
    А волечка Б. ужо ведае аб гэтым?
    • кісё
      07.01.2025
      Вікіпедыя хоць і завецца Вольнай, але ж не Волінай ) туды паўнамоцтвы не пашыраюцца
  • Тутэйшы
    07.01.2025
    Добра, можа і я праз 10 год перастану ужываць - Расісія.
  • Хай самі чытаюць
    07.01.2025
    Я педзівікію перастаў лічыць за сур'ёзную крыніцу менавіта праз гэтую "Белоруссію", што ёсць тлустым маркерам палітычнай заангажаванасці гэтага нібыта незалежнага праекта.
  • Типок Вагнерок
    07.01.2025
    Для меня и всех русских людей Белоруссия всегда останется нашей, русской Белоруссией.
    • Васіль Алібабаевіч
      07.01.2025
      У вас там на балотах нейкая свая шыза. Вось з ёй і жывіце. Мы ж у вашы справы не лезем.
    • Вадзім
      07.01.2025
      Типок Вагнерок, Беларусія - назва на нямецкі капыл (прусія, барусія). Кацярына была немкай, як змагла так ляпнула. Каб ёй падлізаць усе астатнія паўтаралі ўсьлед. Руская назва - Белая Русь.
  • О, Літва! Мая Айчына! - Адам Міцкевіч
    07.01.2025
    Вы павінны думаць як вернуць сваёй дзяржаве гістарычную саманазву - Літва, а не аб тым,як па вашаму меркаванню, павінна звацца Белорусская губерня ўтвораная Масквою.
  • ывывн
    07.01.2025
    я нарадзиуся у в. *, * р, * воб., БССР, СССР. Вучыуся у беларускамоунай школе (медаль), скончыу универ па гуманитарнай спецыяльнасци и асноунай мовай была беларуская (чырвоны дыплом) вычыуся у аспирантуры АН.... Мае меркванне па дадзенай праблеме не спадабаецаа БОЛЬШАСЦИ.... Спрэчки Беларусь ци Беларуссия - гэта праблема закамплексованых адсутнасцю уласнай идэнтычнасци и мовы беларусау. Гэта НЕ нашыя праблемы як НАС называюць расияне на ИХ мове.... Кали мы беларусы то нас не иб..т як нас называць на рускай мове. Литоуцы нас называюць гуды и мы не спрачаемся. А кали мы маскальския халопы - ну тады ой.....
    • Кэп
      07.01.2025
      ывывн, полностью согласен.
    • Жыве Беларусь!
      07.01.2025
      ывывн, з літоўцамі мы таксама спрачаемся. І вучым называць правільна наш народ і нашу краіну: беларусы, Беларусь.
    • .
      07.01.2025
      Вучыўся ў Акадэміі Навук і не здолеў паставіць беларускую раскладку ў камп'ютары/тэлефоне?

      Значыць, чалавек не карыстаецца беларускай мовай штодзённа. Карыстаецца рускай, якую ў той жа час лічыць "іх мовай". Што мае, тым не карыстаецца, а чым карыстаецца, таго не мае. Што ж ён такое?
      Размытая ідэнтычнасць. Не лепшая поза, з якой самаму папракаць беларусаў у адсутнасці ідэнтычнасці.

      Далей. Па-першае, калі беларус карыстаецца рускай, ён таксама носьбіт гэтай мовы і мае такія ж правы, як і іншыя яе носьбіты. Гэта значыць, правы, каб фармаваць тую норму і разважаць аб ёй.
      Носьбіт не роўна грамадзянін РФ і слуга Пуціна. Як англамоўныя свету не падпарадкоўваюцца Каралеве Англіі, а гішпанамоўныя - Каралю Гішпаніі. (Так, руская не лепшы выбар беларуса пры наяўнасці сваёй мовы, але зараз не пра тое).

      Па-другое, замацаванне імперскіх праў на калоніі ў тапонімах - не толькі беларуская праблема. Шмат прыкладаў у свеце, у тым ліку, калі былыя калоніі настойвалі на правільных назвах і не на сваёй мове.
      Сама пазіцыя, "хто апісвае", ёсць адна з прыкмет улады. Хто называе, той і галоўны. Вось таму гэтая шматгадовая спрэчка і была важнай для людзей.
      Розніца з літоўскай мовай у тым, што ў ёй не замацаваны імперскія прэтэнзіі і яна не выкарыстоўвалася для іх прасоўвання.
      • Темнота и сяло
        08.01.2025
        ., Смешные. От суверенитета ничего не осталось. Оппозиция сплошь имитационная, продажная, а они все о мове спорят, о названии. Нашли время и тему. Ну, темный народ и только. ,:))
        • .
          08.01.2025
          Цемната гэта тыя, хто папракае каштоўнасцямі, якія, відавочна, самі не падтрымліваюць (суверэнітэт, моцная апазіцыя, мова, асветніцтва).
          Так мовіць, крытыка знізу, шарыкаўшчына.

          Спрэчак сярод беларусаў па назве і не было. Абмяркоўваем факт змен у разуменні расейскіх энцыклапедыстаў.
  • Grammar
    07.01.2025
    Из Прибалтики на Украину через Белоруссию
    • турагент
      07.01.2025
      Grammar, для такого маршрута есть только два варианта: либо пеший эротический поход, либо милости просим в круиз на русском военном корабле.
  • Скажы Ў
    07.01.2025
    Адзін з прыкладаў той з'явы, пра якую напісана вышэй у каментарах.
  • .
    07.01.2025
    Тут важна і тое, што сама вікіпедыя сваім папярэднім выбарам "Белоруссии" таксама ўплывала на словаўжыванне.
    У спрэчных выпадках людзі звяртаюцца да аўтарытэтных крыніц, раней да слоўнікаў, зараз да пошукавікаў, у якіх вікіпедыя ў топе.
    Так што існаваў феномен тыпа самаздзяйсняльнага прароцтва, але трохі іншы.
    І змена нормы, у першую чаргу ў расейскіх крыніцах, прайшла нават насуперак гэтаму фактару.
  • Нам трэба выкарыстоўваць 2 назвы Вялікая Літва і Беларусь , як Фіны
    08.01.2025
    Маскоўская імперыя без шансаў як ў 1917, Нам трэба выкарыстоўваць 2 назвы Вялікая Літва і Беларусь , як Фіны , Албанцы , Грэкі і г.д. робяць
  • Літвін
    08.01.2025
    Якая розніца, белая ці чорная калі ўсё роўна будзе русь.
    • трэба выкарыстоўваць 2 назвы Вялікая Літва і Беларусь , як Фіны , Албанцы
      08.01.2025
      Літвін,

      Nie, jak ja pisau raniej, Нам трэба выкарыстоўваць 2 назвы Вялікая Літва і Беларусь , як Фіны , Албанцы , Грэкі і г.д. робяць
  • Lituania Vilnius
    08.01.2025
    [Рэд. выдалена]
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць