Вайна44

ЗША выдзяляюць Украіне апошні пры Байдэне пакет вайсковай дапамогі

Пра выдзяленне пакету вайсковай дапамогі Украіне памерам у $500 млн паведаміў на пасяджэнні кантактнай групы ў фармаце «Рамштайн» 9 студзеня міністр абароны ЗША Лойд Осцін.

«У прыватнасці, гаворка ідзе пра ракеты СПА, боепрыпасы «паветра-зямля», абсталяванне для абслугоўвання ўкраінскіх самалётаў F-16», — гаворыцца ў паведамленні Пентагона.

У ім адзначаецца, што для СПА будуць перададзеныя ракеты AIM-7, RIM-7, і AIM-9M. Таксама Вашынгтон перадасць Кіеву браняваныя інжынерныя машыны-мостаўкладчыкі, бяспечныя сродкі сувязі, стралковую зброю і боепрыпасы да яго, а таксама розныя запчасткі і дадатковае абсталяванне.

Дапамогу перададуць Украіне ў рамках механізму PDA. Ён прадугледжвае перадачу зброі, якая ўжо захоўваецца на амерыканскіх складах, а не вытворчасць новага ўзбраення.

Раней агенцтва Associated Press паведаміла, што адыходзячая адміністрацыя Джо Байдэн збіраецца 9 студзеня абвясціць аб сваім апошнім пакеце вайсковай дапамогі Украіне. Крыніцы AP адзначалі, што пакет будзе «значным», але наўрад ці ўключыць у сябе ўсе чатыры млрд даляраў, якія засталіся ад сумы, ухваленай Кангрэсам ЗША для дапамогі Украіне.

Усяго адміністрацыя Джо Байдэна з моманту поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну выдзеліла на дапамогу Кіеву больш за 63,5 млрд даляраў.

Каментары4

  • апошняя чайная лыжка Бідона
    09.01.2025
    Апошняя чайная лыжка Бідона...
  • Паглядзем на “лыжкі” ад Трампа
    09.01.2025
    апошняя чайная лыжка Бідона, паглядзім як Трамп будзе дапамагаць Украіне
  • Памагать он не обещал.
    10.01.2025
    Паглядзем на “лыжкі” ад Трампа, не будзе, не павинен. няхай европейчики памагаюць

Цяпер чытаюць

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Над Кіевам стварылі купал РЭБ супраць рэактыўных «Шахедаў»1

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць