Грамадства44

Wizz Air адмовіў беларусцы з польскім праязным дакументам у пасадцы на рэйс на Кіпр

Чытачка тэлеграм-канала Dzik Pic планавала паляцець на Кіпр кампаніяй Wizz Air, а ў выніку страціла больш за 1700 злотых (410 долараў). Вось як яно было, піша Devby.io.

Wizz Air адмовіў беларусцы з польскім праязным дакументам у пасадцы на рэйс на Кіпр

Што здарылася

— Вылет меўся адбыцца 10 кастрычніка — з Гданьска ў Ларнаку, — расказала дзяўчына. — Я планавала пабачыцца там з бацькамі: яны не змаглі запісацца праз візавы цэнтр, каб атрымаць візу ў Польшчу. Але змаглі атрымаць візу на Кіпр.

Мой тата скінуў мне спасылку, дзе апісвалася сітуацыя з беларускай, якую не пусцілі на борт праз польскі праязны дакумент. Я асабліва не пераймалася, бо прачытала, што гэта Wizz Air дапусціў памылку. Плюс вывучыла ўсе дакументы аб праязным дакуменце, і што пры наяўнасці статусу рэзідэнта Еўрасаюза віза на Кіпр мне не патрэбная. 

З дакументаў у мяне быў польскі праязны дакумент, які я атрымала ў верасні 2024 (я ўжо паспела злётаць па ім у Амстэрдам з KLM і ў Капенгаген з Wizz Air і Ryanair). І яшчэ — karta rezydenta długoterminowego UE (карта доўгатэрміновага рэзідэнта ЕС).

З авіякампаніяй да вылету я не звязвалася. Але калі рабіла анлайн-чэкін за 24 гадзіны да вылету, то праграма Wizz Air выдала паведамленне: паколькі мой праязны выдадзены ў Польшчы, а грамадзянства — Беларусі, то мне варта падысці на стойку рэгістрацыі для чэкіну.

Але паколькі анлайн-чэкін прайшоў паспяхова, мне выдалі пасадачны талон, я неяк праігнаравала гэтае паведамленне. Прыехала наступнага дня ў аэрапорт, прайшла праз рамкі з пасадачным талонам, вырашыла, што ўсё акей, і пайшла далей.

Прайшла кантроль, дзе мяне спыталі, куды я лячу, і зноў жа сказалі, што ўсё ў парадку. Хоць дадалі, што першы раз сутыкаюцца з польскім праязным дакументам.

Потым я каля гадзіны чакала вылету каля гейта (Wizz Air даслаў СМС, што рэйс спазняецца). Калі абвясцілі пасадку, то адразу пайшла да гейта. Паказала свой дакумент і пасадачны талон.

Супрацоўнік на стойцы сказаў, што ўдакладніць па маім дакуменце, а па вяртанні паведаміў, што мне трэба падысці да яго калегі. І вось там дзяўчына сказала, што, на жаль, яны не могуць мяне пасадзіць на рэйс, бо гэты дакумент не пасуе для палёту на Кіпр.

Я адкрыла на тэлефоне дакументы аб праязным дакуменце і старонку амбасады Кіпра, дзе было напісана: з residence permits issued by Schengen member states віза на Кіпр не патрэбная.

Дзяўчына ветліва сказала, што патэлефануе кіраўніцы. Аднак пазней мне сказалі, што пускаць мяне не хочуць, бо я не падышла на стойку рэгістрацыі, і яны не ведаюць, ці пусцяць мяне памежнікі Ларнакі. 

Я прапанавала патэлефанаваць проста цяпер, бо да вылету заставалася яшчэ 30 хвілін, згодна з паведамленнем пра затрымку. Але мне адказалі, што гэта памылка сістэмы. Самалёт вылятае ўжо цяпер, і часу тэлефанаваць ні ў каго няма.

За гэты час усіх пасажыраў пусцілі на борт, а мне прапанавалі абмяняць квіток на наступны рэйс і проста падысці на стойку перад вылетам.

Спроба нумар два

— Я так і зрабіла: абмяняла квіток, а па факце купіла новы, хоць і са зніжкай. Вылет быў з Варшавы наступнага дня, а 7 раніцы (рэч у тым, што наступны рэйс з Гданьска быў толькі праз 2 дні, у той жа тэрмін, што і мой зваротны білет).

Я адразу паехала на вакзал, купіла квіток да Варшавы. Прыехала ў аэрапорт, а 4-й раніцы, адразу падышла на стойку рэгістрацыі.

Мне сказалі, што з дакументамі ў мяне ўсё добра, і адправілі праходзіць усе кантролі. Я папрасіла пераправерыць, расказала пра сітуацыю ў Гданьску. Маладзён пайшоў кансультавацца са старшым па змене. Потым да яго запрасілі і мяне.

Там мне досыць хутка сказалі, што рызыкаваць яны не хочуць. Бо калі мяне пусцяць на рэйс, а мне няможна ляцець, то Wizz Air аштрафуюць на тысячы еўра. А калі мяне не пусцяць, то выплацяць толькі кампенсацыю цаны квіткоў — 1300 злотых (313 долараў).

Прычына, з якой мяне не пусцілі ў гэты раз, была ў тым, што раз у мяне звычайны праязны дакумент, то мне патрэбная віза. Калі б у мяне быў праязны дакумент уцекача, тады б віза мне не спатрэбілася.

Я паказвала старшаму па змене ў аэрапорце старонку пра візавыя патрабаванні Кіпра, дзе сказана, што з рэзідэнцтвам Еўрасаюза віза не патрэбная. Але ніякія мае перакананні не падзейнічалі. 

Таксама старшы па змене некалькі разоў камусьці тэлефанаваў і пытаўся: «Тут зноў гэты праязны дакумент, мы ж з ім не пускаем, як і ў тым выпадку, праўда?»

Плюс за час маёй гутаркі да яго падыходзілі тры разы — удакладніць, ці можна пусціць пасажыраў з праязным дакументам. Больш за ўсё мяне ўразіла, як ён адказваў: «Куды ляцяць? Тэнэрыфэ? Тэнэрыфэ можна. Гэта на Кіпр няможна».

У выніку ў мяне склалася ўражанне, што ў іх асабліва не глядзяць на твае дакументы і іх набор. Калі ёсць праязны дакумент і няма візы, то ляцець няможна. Быў бы пашпарт і ДНЖ, тады б віза была не патрэбная.

Факт таго, што польскі праязны дакумент працуе як пашпарт у выпадку перасячэння межаў, складана данесці. Таму, нядоўга пасмуткаваўшы, я памчала назад на вакзал і адразу купіла квіток назад да Гданьска.

Ці атрымалася дамагчыся кампенсацыі

— Я стварыла два рэквесты ў тэхпадтрымку. Адзін — пра кампенсацыю квіткоў з нагоды denied boarding, і другі — пра кампетэнтнасць супрацоўнікаў service complaints. 

Адказ ад Wizz Air прыйшоў праз месяц пасля таго, як яны закрылі мой рэквест, і я зноў ім напісала. Там было сказана, што «пасажыр нясе адказнасць за наяўнасць усіх неабходных дакументаў для паездкі ў поўнай адпаведнасці з патрабаваннямі і правіламі краін, паміж якімі ажыццяўляецца пералёт. Калі гэта не выконваецца, то нашыя прадстаўнікі ў аэрапорце пакідаюць за сабой права адмовіць вам у пасадцы на борт». А таксама, што ў такіх выпадках кампенсацыя ў адпаведнасці з рэгламентам 261/2004 не выплачваецца.

Што адказала амбасада Кіпра

Акрамя таго, я напісала ў амбасаду Кіпра — даведацца, ці можна з маімі дакументамі ляцець на Кіпр без візы?

Адказ быў такім:

«У выпадку грамадзян Беларусі, якія не маюць дзейнага пашпарта і выкарыстоўваюць толькі польскі праязны дакумент, мы не рэкамендуем падарожжа ў Рэспубліку Кіпр. На дадзены момант у нас няма канчатковага адказу кіпрскіх уладаў, які пацвярджае, што такое падарожжа можа прайсці без праблем. У сувязі з гэтым, пакуль мы не атрымаем такога пацверджання, раім не рызыкаваць купляй авіяквіткоў».

Больш я ў Wizz Air не пісала, хоць хацела б вярнуць грошы за квіткі. Калі б у першы раз мне не сказалі, што ўсё добра, трэба толькі патэлефанаваць ад стойкі, то я б не выдаткавала яшчэ 450 злотых (108 долараў) на квіткі да Варшавы і назад, каб даведацца, што рэч усё ж такі ў праязным дакуменце.

У цэлым, праязны дакумент працуе. Мае палёты па шэнгене не выклікалі пытанняў, і ў яго таксама ставяць візы. Аднак па-за шэнгенскай зонай пачынаюцца пытанні.

Каментары4

  • Мукач
    09.01.2025
    Вугорцы не забываюцца пра беларусаў...
  • Жора
    09.01.2025
    ,,,, з якога месца ў артыкуле вынікае, што гераіня не цікавіцца палітыкай?
  • сведка
    10.01.2025
    Сам бачыў, як беларуса з Travel Document пусцілі на Кіпр памежнікі.

Вось што варта расказаць літоўцам пра «Пагоню»4

Вось што варта расказаць літоўцам пра «Пагоню»

Усе навіны →
Усе навіны

Бізнэсмена з Эстоніі арыштавалі ў Беларусі за палітыку. Вось хто ён такі

Трамп: Пуцін «разбурае Расію», не заключаючы з Кіевам пагадненне аб спыненні вайны13

Беларусбанк увёў сістэму праверкі рэквізітаў праз махляроў1

Чарга з легкавікоў на польскай мяжы амаль знікла

Дабратвор перадумаў праводзіць у Варшаве пікет за Канапацкую. І вось чаму21

Толькі сем беларусаў атрымалі прытулак ва Украіне ў мінулым годзе5

Трамп памілаваў 1600 удзельнікаў штурму Капітолія7

Самы дарагі катэдж Беларусі каштуе $8 мільёнаў і знаходзіцца ў садовым таварыстве «Малінка» ШМАТ ФОТА12

«Самая выдатная палітычная прамова, якую мне прыходзілася чуць». Пазняк не шкадуе эпітэтаў на адрас Трампа67

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вось што варта расказаць літоўцам пра «Пагоню»4

Вось што варта расказаць літоўцам пра «Пагоню»

Галоўнае
Усе навіны →