Свет

Улады Венесуэлы затрымалі лідарку апазіцыі перад інаўгурацыяй Мадуры. Яе збілі матацыклам

У Каракасе, пасля пратэснага мітынгу, улады Венесуэлы затрымалі адну з лідараў апазіцыі, 57-гадовую Марыю Карыну Мачада, якая з'яўляецца былым дэпутатам парламента, піша Радыё Свабода.

Марыя Карына Мачада падчас учорашняга мітынгу. Фота: Ariana Cubillos / AP

Паводле інфармацыі газеты El Confidencial, жанчыну збілі матацыклам і вывезлі ў невядомым кірунку.

Выданне адзначае, што Мачада магла быць затрыманая не афіцыйнымі праваахоўнымі органамі, а адной з праўрадавых груповак. У аперацыі ўдзельнічалі ўзброеныя людзі на матацыклах і джыпах, а таксама выкарыстоўваліся беспілотнікі. Са слоў сведак, па паплечніках Мачады, магчыма, адкрылі агонь. Адзін чалавек атрымаў раненні.

Інцыдэнт адбыўся за дзень да інаўгурацыі прэзідэнта Нікаласа Мадуры, які быў абвешчаны пераможцам на летніх выбарах. Апазіцыя не прызнала вынікаў галасавання, сцвярджаючы, што перамогу атрымаў апазіцыйны кандыдат Эдмунда Гансалес. Пасля выбараў Гансалес вымушаны быў пакінуць краіну, аднак заяўляў, што прыме прысягу ў Каракасе 10 студзеня.

Газета El Confidencial адзначае, што да гэтага часу ўлады Венесуэлы пазбягалі прамых затрыманняў ключавых апазіцыянераў, спрабуючы прымусіць іх да эміграцыі. Мачада жаданне пакінуць краіну не выказвала. Напярэдадні, падчас прысягі рэзервістаў перад інаўгурацыяй, Нікалас Мадура абвінаваціў яе ў арганізацыі серыі выбухаў і замахаў на кіраўніцтва краіны.

Эдмунда Гансалес, якога шэраг краін прызналі пераможцам выбараў, запатрабаваў неадкладнага вызвалення Мачада. У сваю чаргу, прадстаўнік Human Rights Watch Хуан Пап'е заклікаў міжнародную супольнасць аб’яднацца для вызвалення апазіцыянеркі. Улады Венесуэлы пакуль не пракаментавалі сітуацыю.

Каментары

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць