Каментары да артыкула

Што чакае Беларусь у бліжэйшыя пяць гадоў? А Расію і Еўропу? Спецдакладчык ААН па Беларусі дае свой расклад

  • Брэст
    11.01.2025
    Цудоўная гутарка. Чалавек з ясным бачаннем свету.
  • "Я думаю, што аўтакратыя найчасцей перамагае сама сябе."
    11.01.2025
    апошні абзац прам у кропку
  • "Я, безумоўна, спадзяюся, што ў бліжэйшыя.."
    11.01.2025
    чытаю інтэрв'ю, і ў гэты час маё любімае радыё ставіць адну з любімых тэм маю - Metallica - The Day That Never Comes (Дзень, які ніколі не надыдзе)
  • З Латвіі
    11.01.2025
    Ніл Муйжніекс заўсёды меў прозвішча МуЙжніекс. Вядомая асоба ў Латвіі, і прозвішча латышскае вельмі распаўсюджанае, ад слова "муйжа. нВыпраўце, калі ласка. Нават ў інтэрв'ю прозвішча няправільна напісалі.
  • З Латвіі
    11.01.2025
    P.S. У Google запытайцеся Nils Muižnieks, у Латвійскай Вікіпедыі ёсць інфармацыя і г. д.
  • Беларус
    11.01.2025
    Дзіўны персанаж. І дзе ён заўважыў дыктатуры ды акупаваныя краіны, што вызваляліся знутры? Ці ён гэта пра Латвію? Дык нешта яны не занадта самавызваляліся з 1946 па 1991. А чаго так? Усе гэтыя гады усё падабалася, не разумелі хлусьні камуністычнага рэжыму, ці ня бачылі альтэрнатывы? Мо маральнай падтрымкі дыяспары звонку не хапала? Не. Усё ведалі і бачылі. Проста зброя заўсёды перамагяе няўзброеных, а гвалт, рэпрэсіі і катаваньні - любую "маральную падтрымку дыяспары". Канцлагеры заўсёды вызваляюцца звонку. Інакш па гэтай логіцы Крым можна не вызваляць - ён сам вызваліцца, калі пабачыць хлусьню рэжыму ды дэмакратычную альтэрнатыву.

    Але цікава не гэта, а пазіцыя бастыёну (прынамсі ўсё гэта адбываецца на вашых старонках - а таму відавочна на тое ёсьць згода). "Ці ёсць у вас кантакты з беларускімі ўладамі?" - Няўжо аўтарка артыкула, нейкая Алаіза К, не разумее, што беларускія ўлады - гэта спадарыня прэзідэнтка ды ейная каманда, і месьцяцца яны зараз у Вільні ды Варшаве? А лукашэнкаўскія - беларускімі не з'яўляюцца. Ані па форме, ані па зьместу. Менавіта такі быў вынік падзей у 2020-м. Але ж якая розніца, праўда? Грамадзянскую пазіцыю на хлеб не намажаш. А калі так, то які з яе клёк?
  • Імя
    11.01.2025
    Беларус, > А лукашэнкаўскія - беларускімі не з'яўляюцца. Ані па форме, ані па зьместу.

    Вядома ж, па сутнасці гэта маскоўскае намесніцтва. Але паводле формы ўлады - беларускія, бо кантралююць Беларусь, ды й існуюць ў той жа самай (рускамірнай) прасторы, што і большасць насельніцтва. Дык чым вашыя вось магічныя перайменаванні могуць дапамагчы? Хоць назавіце Ціханоўскую Прынцэсай Вялікай Літвы, як гэта зменіць сітуацыю, у якой большасць насцельніцтва нават не цяміць, што акупаванае Масквой?
  • Беларус
    11.01.2025
    Імя, Па вашай логіке прарасейскія акупацыйныя ўлады ў Крыму - украінскія, бо "кантралююць тэрыторыю і існуюць у рускамірскай прасторы з большасьцю насельніцтва". А камуністычныя ўлады ў Латвіі падчас акупацыі - латышскія, з той жа нагоды і г.д. Але ж гэта трошкі абсурд.

    Сэнс не ў перайменаваньні, а ў адпаведнасьці назвы зьместу. І гаворка не пра большасць насельніцтва пад акупацыяй - яны зараз вырашаюць ня больш за вязьняў лукашэнкаўскіх катавальняў, бо гэта проста розныя часткі аднаго канцлеру. Гаворка аб быццам бы прасунутай частцы беларусаў, што зараз звонку краіны і выходзіць у паблік - а таму кажа ад імя тых, хто адкрыта казаць ня можа. Гэта трохі іншы ўзровень адказнасьці. І менавіта яны з'яўляюцца зараз першакрыніцай у фармаваньні погляду на беларускае пытаньне нашых патэнцыйных хаўруснікаў.

    Як гэта можа дапамагчы? Як у школьнай фізіцы: разуменьне варункаў задачы - гэта ўжо палова ейнага вырашэньня. Разуменьне, што краіна акупавана непазьбежна вядзе да адзіна магчымага сродка вырашэньня - дэакупацыі (неабавязкова, дарэчы вайсковым шляхам, але гэты складнік ключавы, бо праблема ўзброенага захопу ўлады ляжыць роўніцы зброі). Вызвольны паход ад нападу па-сутнасьці адрозніваецца толькі назвай. Але гэтая розніца прадугледжвае яшчэ і розніцу ў стаўленьні: з першым цывілізаваныя краіны будуць усяляк дапамагаць і спрыяць (ці хаця б не перашкаджаць), а вось другому - актыўна замінаць. Што і назіраем зараз - стварэньню беларускай вызвольнай арміі актыўна замінаюць на ўсіх узроўнях: ад палітычнага да фінансавага. Нават па частцы дапамогі ветэранам.

    Як, дарэчы, і ўсе побытавыя праблемы ў замежжы таксама адсюль - ад памылковага стаўленьня да тэрарыстычнага рэжыму як да "афіцыйнай дзяржавы" і "беларускага боку". Нікому ў галаву чамусьці не прыходзіць патрабаваць сертыфікаты ЦТ ці даведку аб несудўімасьці ад "Хамас", а ад "афіцыйнага Менску" - цалкам нармалёва.

    Таму логіка вельмі простая: называеце рэчы сваімі імёнамі - спрыяеце фармаваньню правільнага стаўленья і вырашэнью праблемы. Выкарыстоўваеце тэрміналогію, што не адпавядае рэчаіснасці - фармуеце памылковае стаўленьне і праблему толькі паглыбляеце. Ды па-сутнасьці з'яўляецеся ейнай часткай.
  • Імя
    11.01.2025
    Беларус, усё ж крымскія ці камуністычныя латыскія ўлады ніколі не прэтэндавалі на самастойнасць ад Масквы. А, прынамсі, латыскі народ не асацыяваў сябе з маскоўцамі.

    А Лукашэнка кіруе фармальна незалежнай дзяржавай, народ якой з асалодай абмазваецца русскім міром ад ранку да ночы. Гэта не акупацыя - а мясцовая масавая калабарацыя, прычым ад прозвішча начальства тут мала што залежыць.

    Паўтаруся, на мой погляд, як начальства не абзываць і якую карцінку не падсоўваць "партнёрам", пакуль насельніцтва масава застаецца рускамірным -
    што пазасталае, што ўцеклае - шанцаў на вызваленне няма. Бо вызваленне у сучасным свеце - гэта пытанне жадання, а не вонкавых фактараў. У латышоў жаданне было - вось яны і жывуць вольна. Насельніцтва Беларусі хацела (і хоча) русскій мір - вось яно цяпер у ім і жыве.
  • Беларус
    11.01.2025
    Імя, Нагадаю, пытаньне аб адпаведнасці назвы сутнасьці ўчынкаў. У неўалежнасьці ад таго, абмазваецца народ пад акупацыяй рускім мірком, ці не (што насамрэч ня так). То бок паказьнік якасны, а ня колькасны. Узброены захоп - гэта ўзброены захоп. Акупант - гэта акупант. Не "афіцыйны Менск". Побытавае прызнаньне захопніка "афіцыйным" аўтаматычна з'яўляецца прызнаньнем легітымнасьці - а значыцца непазьбежна робіць вас саўдзельнікам. Гаворка пра наш голас звонку - незалежных медыя, бо знутры, акрамя "абмазваньня рускім мірком", вы зараз нічога не пачуеце.
  • Імя
    12.01.2025
    Беларус, але ж узброенага захопу крамлёўцамі не адбылося. Прынамсі чагосці такога, на што можна было б паказаць пальцам. Улада не мянялася 30 год, і да апошняга часу яна лічылася пэўным суб'ектам.

    Факт акупацыі можна было б даказаць, калі б насельніцтва масава выступала за Незалежнасць. А гэта ня так. Насельніцтва не разумее, аб чым гаворка ("Мы жэ не нацыаналісты!"), яму толькі канкрэтнае начальства недаспадобы. Якое, тым ня менш, захоўвае поўны кантроль над рычагамі. Гэта і называецца ўладай дэ-факта. Дык чаму журналіст мусіць бяжаць наперадзе паравоза?
  • Беларус
    12.01.2025
    Імя, Журналіст, як і прадстаўнік любой іншай прафесіі, у першую чаргу мусіць быць грамадзянінам. Тут маральны выбар відавочны.

    Але калі ззброенага захопу ў 2020-м не адбылося (то бок зброя, гвалт, здрада так званых сілавікоў не былі ключавымі элементамі захопу ўлады) - то і няма аб чым размаўляць. Падобна, у 2020-м і пасля вы былі заняты чымсьці іншым, раз нічога не заўважылі. Але не сумуйце. Маральны выбар і дакладны адказ на пытаньне "дзе месьціцца беларускі бок?" вас яшчэ чакае. Як і наступствы гэтай легкадумнасьці. Магчыма, толькі ўжо ў трохі іншай фармулёўцы.
  • Імя
    12.01.2025
    Беларус, але гэта не захоп краіны расейцамі. Нічога прынцыпова новага ў параўнанні з "выбарамі" шостага і дзясятага гадоў не адбылося. Наогул, акупацыя краіны паглыбляецца не падчас карга-культавых мерапрыемстваў, а штодня, пры ўдзеле большасці насельніцтва.

    Ну, і вы не першы тут каментатар, які брак логікі кампенсуе маралізатарствам.
  • Беларус
    12.01.2025
    Імя, Хіба я пісаў штосьці пра захоп непасрэдна расейцамі? (але іх удзел, мякка кажучы, складана пераацаніць)

    Захоп, як і забойства ці рабаваньне - гэта ідэнтыфікатар ўчынку, а ня пашпарту ў кішэні захопніка.
    Выбар большасьці беларусаў у 2020-м зафіксаваны і даказаны матэматычна. Меншасьць, што мела зброю і абавязак абароны законнасьці - парушыла свой функцыянал і зьдзейсьніла захоп. З дапамогай гвалту і зброі. Таму страціла магчымасьць звацца былым імём. Бо назва - гэта ў першую чаргу функцыянал (міліцыя/пракуратура/суд - гэта функцыя формы, беларускі ці лукашэнкаўскі - гэта функцыя зьместу і прыналежнасьці).

    Вы альбо прымаеце гэтыя падзеі і адпаведна мяняеце стаўленьне, альбо - не. Калі так - то выкарыстоўваеце вербальныя сродкі, каб акрэсліць гэтыя зьмены і неадпаведнасьць структур свайму функцыяналу, іх несапраўднасьць ды нелегітымнасьць - чым спрыяеце паразуменьню, а значыцца і вырашэньню праблемы. Калі не - называеце як раней, і значыцца даеце персанальную згоду, што менавіта бягучы функцыянал сапраўдны, адпавядае назве і адбываецца ў тым ліку ад вашага імя. І ў гэтым выпадку з'яўляецеся часткай праблемы, а не вырашэньня. Вы альбо выбар зрабілі і зьмянілі стаўленьне на ўзроўне асобы/структуры/рэдакцыі, альбо не зрабілі і не зьмянілі. З усімі вышэйузгаданымі наступствамі. Калі злачынства называць "законам" - гэты непазбежна прыводзіць да скажэньня і непаразуменьня. Дзе тут брак логікі?

    Ня бачу сэнсу працягваць размову. Хіба што толькі працэтую яшчэ аднаго дзеяча, што відавочна таксама "не сябруе з логікай" - Альгерда Бахарэвіча.


    "Ёсьць людзі, якія дагэтуль называюць гэта судом. А тых, хто такое чыніць -- судзьдзямі. Між тым, мова прапануе неабыякаваму чалавеку розныя сродкі, каб выказаць сваю нязгоду. Напрыклад, можна і варта браць суды і судзьдзі ў двухкосьсе.
    “Суд”, “судзьдзі”... 

    Так званы суд, так званыя судзьдзі. Самаабвешчаныя. Пісьмовая мова зьмяшчае іх, гэтых злачынцаў, у ганебную клетку з косак -- і так пазбаўляе права на легітымнасьць. Ня толькі пазбаўляе - двухкосьсе ужо ёсьць абвінавачаньнем і прысудам. Яно вінаваціць тых, хто ў яго трапіў, у прысабечваньні значэньняў. Двухкосьсе робіць суд і судзьдзяў незаконнымі падробкамі, выкрытымі імітацыямі. Няхай хоць вось так, у мове, “судзьдзі” памяняюцца месцамі з тымі, хто сядзіць на лаве падсудных. А нам застаецца верыць, што так яно здарыцца ня толькі на пісьме.

    У вуснай мове двухкосьсі не паставіш. Тут на дапамогу прыходзяць сынонімы. Як назваць гэтыя “суды”? Абавінавачвальных сынонімаў мала. Расправа? Так, гэтае слова добра пасуе. Правёж? Не зусім тое. Судзілішча? Так, напэўна, вось гэта: судзілішча.

    Не арыштавалі -- а схапілі. Выкралі. Не пазбаўленьне волі -- а расьцягнутая ў часе расправа. Не пракурор -- а паталягічны хлус. Ня суд, а судзілішча. Не апошняе слова -- а галоўнае абвінавачаньне. Людзям, для якіх трэба падбіраць сынонімы і двухкосьсі, а інакш мы проста хлусім самі сабе.

    Таталітарызм і фашызм актыўна карыстаюцца мовай, падмяняючы і скажаючы значэньні словаў. "Экстрэмізм", "спэцапэрацыя", "грязь на кніжных полках", "суд", "каштоўнасьці", "духоўнасьць", "вызваленьне", "гістарычная памяць". Усё гэта ясна і так, Оруэла ніхто не абверг. Але гэта такі мэханізм, які працуе вельмі эфэктыўна дзякуючы таму, што людзі пагаджаюцца ўдзельнічаць у яго працы. Прымаючы скажоную мову зь выкручанымі значэньнямі, чалавек вельмі хутка трапляе ў пастку ўяўнай нармальнасьці. Так дзейнічае на нас мова. Калі мы называем судзілішча судом - мы прызнаем яго законнасьць. Не адразу, але - пакрысе прызнаем, самі не заўважаючы. Выключаем для сябе магчымасьць сапраўднага суду.

    Гэта і ёсьць іх задача - ня толькі праз гвалт, але і праз мову зьмяніць чалавека. Замяніць яе на псэўдамову. Ня даць чалавеку ўспомніць словы і іх значэньні.

    А ён, самотны, почасту не разумее, што ў цёмныя часы ягоная задача - ня даць скрасьці ў сябе мову. Ён думае, што двухкосьсе не дапаможа.

    Ён думае, што ён усё яшчэ думае."
  • Імя
    12.01.2025
    Беларус, ясна. Працягвайце суцяшацца байкамі пра добры народ, якому чамусьці ўвесь час не шанцуе з начальствам.
  • 91
    13.01.2025
    Беларус, vybor belarusav 2020 gde zafiksirovan i dokazan matematichno? Gde uvidet eti dannye? platforma Golos?
  • Беларус
    14.01.2025
    91, Менавіта так. На бягучым гістарычным этапе выбар пралягае паміж дадзенымі платформы "Голас" (вядома, падмацаванымі чэргамі подпісаў, масавымі мітынгамі ды пратэстамі, перманентнымі рэпрэсіямі - то бок ўскоснымі пацьверджаньнямі гэтых лічбаў) і даденымі лукашэнкаўскай ЦВК. Абірая так званы трэці варыянт "гэта ўсё ня выбары/усё сфальсіфікавана/пакажыце афіцыйную даведку перамогі Ціханоўскай" - вы насамрэч абіраеце захаваньне бягучага стану, што па-сутнасці з'яўляецца выбарам на карысьць рэжыму.
  • 91
    14.01.2025
    Беларус, kakoy % ot chisla vsex izbirateley otrajen na platforme Golos? 15-20-25-30? I realno sravnite.
    Зарегистрировано в "Голосе"1 658 593 (c)
    Так, проголосовать на выборах Президента Беларуси должны 6 844 932 человек (c)
    Za sistemu vsegda srazu okolo 30% . Passionariev vsegda menshe v gramade. I ne dokazyvau "pravilny vynik" seychas.
  • Беларус
    14.01.2025
    91, Вашыя словы справаздача "Голасу" аб фальсіфікацыях толькі падцьвярджае (пост тг-каналу платформы ад 5.11.2020): на ўсастках, дзе падлік быў сумленны за дыктатара траціна - 30,1%, за Ціханоўскую - 56,7%. Згодна ж справаздачы платформы "даследваньне аб перамозе Ціханоўскай" (пост ад 09.08.2021): Ціханоўская набрала мінімум 3М галасоў і перамагла ў першым туры атрымаўшы 52-56%. Дыктатар набраў 34-38%.

    Калі вы былі ў Беларусі падчас падзей - то ня мелі б аніякіх сумневаў, што большасць супраць лукашэнкі.
  • 91
    15.01.2025
    Беларус, eto krizis legitimnosti, a ne pobeda drugoy storony. Mnogie (bolshinstvo) iz teh kto golosuet za vlast ne aktivny v plane mitingov. Eto ochevidno. Mnogie dumali Kamala pobejdaet, no v realnosti ni odnoy jenschiny prezidenta v USA ne bulo.
  • Беларус
    16.01.2025
    91, Розніца 52 vs 38 - гэта дакладна ня "крызіс легітымнасьці". Гэта фіяска. Калі ў вас проста крызіс легітымнасьці, але большасьць на вашым баку - вы не катуеце людзей за лайкі і падпіскі, ці за нацыянальную сымболіку, не зьнішчаеце беларускую самасвядомасьць і культуру. Так робіць толькі акупант, што захапіў уладу, супраць якога большасьць, а таму баіцца і адчувае пагрозу з боку ўсяго нацыянальнага. Ён разумее, што на варожай тэрыторыі і бяз гвалту і зброі ўтрымаць яе ня здолее.
  • безальтернативно
    11.01.2025
    Рри этом распорядителе скотного двора, построенного на месте Беларуси, Беларусь ждёт только укрепление скотного двора.
  • Пытаннечка
    11.01.2025
    безальтернативно, дык мо досыць паводзіцца нібы неразумны скот, не?
  • "хай здохне той, хто нас не любіць"
    11.01.2025
    на жаль расея, пакуль існуе, ад Беларусі не адчэпіцца
  • перавыбарчыя арэлі *
    11.01.2025
    Што чакае Беларусь у бліжэйшыя пяць гадоў?
    ---
    што-што.. ачэрэдная саўхозная пяцілетка.. пасля якой (але можа і падчас) можа і адкрыецца якое вакно..
    пасля перавыбараў 2010 і Плошчы былі амаль ніякія перавыбары 2015, пасля здарыўся 2020.. гэтыя перавыбары чакаюцца ну зусім ужо ніякія, то праз некалькі год магчыма ізноў палыхне
    ---
    * "Как бы кто-то ни стремился нас сегодня раскачать, ничего не получится. Ничего не получится!" - сказаў 3 дні таму дыктатар, гайдаючыся..
    а як заўважыў спадар Муйжніекс - "аўтакратыя найчасцей перамагае сама сябе", то "арэлі" (сітуацыю ў краіне) разгойдваюць лукавыя самі
  • 'а сейчас вам пакажу...'
    11.01.2025
    "Спецдакладчык ААН па Беларусі дае свой расклад"
    на картах Таро? жарт ) але...
    астролагі прадказваюць асобы год - зліццё Нептуна і Сатурна, а такое адбываецца раз у 36 год і называецца «патройная сіла Змяі». у такія гады прынамсі ў 20-м стагодзі адбываліся значныя, а то і кардынальныя палітычныя змены. гэта 1917, 1953 (смерць сталіна, крах таталітарнай сістэмы кіравання), 1989 гады…
    таму, калі верыць астралогіі, чакаецца ўух які год…