Грамадства66

Перад прэзідэнцкімі выбарамі Мінабароны чакае правакацыі з боку «збеглых», якіх «узбройваюць за мяжою»

Мінабароны заявіла аб пагрозах на беларускай мяжы перад прэзідэнцкімі выбарамі, якія пройдуць 26 студзеня 2025 года. Пра гэта распавёў начальнік Дэпартамента міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва — памочнік міністра абароны па пытаннях міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва Валерый Равенка.

Равенка у інтэрв'ю «Ваен-ТБ» сказаў, што перад выбарамі ля межаў Беларусі «сапраўды існуюць пагрозы».

— Актыўнасць [на мяжы] адбываецца, нарошчванне сіл і сродкаў ідзе планамерна, з года ў год. Няма такога, што экстранна — не, яны займаюцца планавай дзейнасцю. Яны не звяртаюць на нас ніякай увагі, нават не думаюць неяк апраўдацца за свае дзеянні. Яны проста планамерна ствараюць пагрозу каля межаў Беларусі, — кажа памочнік міністра абароны.

Равенка сцвярджае, што вельмі сур'ёзную небяспеку ўяўляюць дзеянні «не столькі ваенных ведамстваў нашых прыгранічных дзяржаў, а хутчэй дзеянні пэўных палітычных колаў, урадаў, якія фарміруюць падраздзяленні з нашых «збеглых», навучаюць іх, узбройваюць».

— Тут пагроза ёсць, адназначна. Магчыма будуць неадэкватныя паводзіны, магчыма ім проста дадуць загад нешта зрабіць, нейкую правакацыю. Мы да гэтага гатовыя, — сказаў Равенка.

Ён дадаў, што перад выбарамі Мінабароны правяло «прафілактычную работу» з ваеннымі аташэ акрэдытаванымі ў Беларусі замежных дзяржаў.

Паводле Равенкі, ім расказалі, як у Беларусі будуць «расцэньваць тыя ці іншыя неканструктыўныя дзеянні з боку замежных дзяржаў».

Каментары6

  • Спецаперацыя
    12.01.2025
    У нядаўнім інтэрв'ю на ютубе Зянон Пазьняк сказаў, што Лукашэнка рыхтуе свае "выбары", як ваенную спецаперацыю.
    Вось вам і пацверджанне ад памочніка міністра абароны Равенкі, што так і ёсць.
    Армія напагатове, "перад выбарамі Мінабароны правяло «прафілактычную работу» з ваеннымі аташэ акрэдытаванымі ў Беларусі замежных дзяржаў".
  • Ёсік
    12.01.2025
    Цікава, камандай для ўварваньня будзе адкрыцьцё ўчасткаў, ці калі дырэктар саўгаса прыйдзе білютэнь укінуць, ці калі агучаць лічбу 88,8% (не ўсё дрэннае звязана з Адольфам Г.) за стабільнасьць.
  • змагар
    12.01.2025
    Зойдзем з чэтырох старон. Бойцеся страціць уладу і карыта і несьці адказнасьць.

Цяпер чытаюць

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы3

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы

Усе навіны →
Усе навіны

У Салігорску частка жыхароў ужо два тыдні жыве без гарачай вады4

17‑гадовага беларуса затрымалі за стварэнне вядомага віруса-траяна Mamont1

Супербабуляй Беларусі стала жыхарка Скідзеля. Пасля перамогі яна звярнулася да залы па-беларуску: «Будзе жыць вечна!»11

Трайное забойства ў Столінскім раёне — 33‑гадовы вясковец забіў двух сабутыльнікаў і іх маці5

Польшча лічыць блогера Леаніда Мышленніка пагрозай для бяспекі дзяржавы і збіраецца пазбавіць абароны33

Дзве жанчыны танчылі ў Гомелі проста пасярод дарогі2

Памёр Кастусь «Кузя» Іваноў2

Мастак арганізаваў у Мінску бясплатную сталовую, якая існуе ўжо амаль 30 гадоў3

Загінуў беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы3

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць