Грамадства88

Выйшаў на свабоду 76-гадовы Сямён Добкін, брат заснавальніка EPAM

Кіраўніку брэсцкай кампаніі ГСКБ прысудзілі 6,5 года калоніі строгага рэжыму, але ён апынуўся на волі прыблізна праз год зняволення.

Як стала вядома «Нашай Ніве», 76-гадовы бізнэсмен Сямён Добкін вярнуўся на працу ў брэсцкую кампанію ГСКБ.

Брат заснавальніка EPAM Аркадзя Добкіна быў арыштаваны ў снежні 2023 года. У верасні 2024 года яму прысудзілі 6,5 года зняволення. Афіцыйнае абвінавачванне — атрыманне хабару.

Сутнасць абвінавачання і акалічнасці справы невядомыя — як і ўмовы датэрміновага вызвалення.

Бізнэс Сямёна Добкіна, прадпрыемства ГСКБ, з'яўляецца найбуйнейшай цеплатэхнічнай кампаніяй на тэрыторыі Беларусі.

Кампанія выпускае воданагравальныя і паравыя катлы на вадкім і цвёрдым паліве, гарэлкі, утылізатары, блочна-модульныя кацельні і іншае інжынернае абсталяванне для жыллёва-камунальных гаспадарак, а таксама будаўнічых арганізацый і іншых суб'ектаў сацыяльнага прызначэння.

Аркадзь Добкін жыве ў ЗША, ён не вяртаўся ў Беларусь з таго часу, як Лукашэнка назваў яго «дробкіным» і абвінаваціў у фінансаванні пратэстаў.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары8

  • Епам
    12.01.2025
    Денюшку Аркаша занез за братца, вот и отпустили. Аркаша жадный что жуть, на себе знаю.
  • бывший епамер
    12.01.2025
    Епам, ресурсник замучил? Надо было нести заяву на увольнение в отдел кадров, сращу рил ток начинается
  • Барадзед
    12.01.2025
    Сдулась диктатура: дали 6,5 лет, а выпустили через год. Иногда/всегда не до законов)))

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Арэшнік» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі58

Экскаватар ужо зносіць мінскую «Белую крэпасць» — адзіны прыватны дом сярод забудовы шматпавярховікаў ВІДЭА3

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць