Грамадства77

Жыхар Іванава сплаціў $600 тысяч кампенсацыі за данаты, але ўсё адно атрымаў 5,5 года зняволення

Мужчына ўжо «добраахвотна» пералічыў дзіцячым дамам усю суму — 600 тысяч даляраў. Але гэта не дапамагло. 

44-гадоваму жыхару Іванава Аляксандру Дарагакупцу інкрымінавалі пералічэнне «экстрэмісцкім фарміраванням», у тым ліку Палку Каліноўскага», грашовых сродкаў і крыптавалюты ў суме не менш за 11 тыс. рублёў, паведаміла Генпракуратура.

Абвінавачванне ўключала некалькі артыкулаў КК (ч. 6 арт. 16 і ч. 3 арт. 130, ч. 3 арт. 361-1, ч. 1 арт. арт. 361-2, ч. 2 арт. 361-2, ч. 2 арт. 361-3, ч. 1 арт. 361-4, ч. 2 арт. 361-4):

  • садзейнічанні наўмысным дзеянням, скіраваным на распальванне сацыяльнай варожасці і варажнечы па прыкмеце іншай сацыяльнай прыналежнасці;
  • уваходжанні асобы ў склад экстрэмісцкага фарміравання з мэтай здзяйснення злачынства экстрэмісцкай накіраванасці;
  • даванні грашовых сродкаў любым спосабам для свядомага забеспячэння экстрэмісцкай дзейнасці, у тым ліку паўторна;
  • садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці;
  • фінансаванні вербавання, навучання, іншай падрыхтоўкі і выкарыстання грамадзян Беларусі і асоб без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць у Беларусі, для ўдзелу на тэрыторыі замежнай дзяржавы ў складзе ўзброенага фарміравання аднаго з супрацьлеглых бакоў, ва ўзброеных канфліктах і ваенных дзеяннях пры адсутнасці прыкмет найміцтва.

@nashaniva Беларус выплаціў вялікія грошы, але яго ўсё роўна арыштавалі #беларусь #мова #нашаніва #белорусы #минсксейчас #новостибеларуси ♬ Crime Scene - Avery Alexander

Па сукупнасці абвінавачанняў мужчыну прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 5 гадоў 6 месяцаў з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму са штрафам 50 000 базавых велічынь (2,1 млн рублёў).

У ходзе расследавання крымінальнай справы мужчына «добраахвотна пералічыў» Чэрвеньскаму дому-інтэрнату для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, Івянецкаму дому-інтэрнату для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі фізічнага развіцця і Рэспубліканскаму цэнтру арганізацыі медыцынскага рэагавання 600 тысяч даляраў ЗША.

Каментары7

  • .
    13.01.2025
    Але чалавек не пра сябе думаў.
    Вось за гэта больш за ўсё і помсцяць. Усё ж адчуваюць, што ёсць людзі лепш за іх, што самі на іх фоне выглядаюць дробненька і шкодненька.
  • Как?
    13.01.2025
    [Рэд. выдалена]
  • хвалёная ананімная крыптавалюта
    13.01.2025
    Каліноўцам дапамог на 4 000$, лукашэнкаўцам дапамог на 600 000$.

Цяпер чытаюць

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром33

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром

Усе навіны →
Усе навіны

У Еўропе моцна не ўрадзілі труфелі. Цэны на іх выраслі на траціну2

У Даніі хочуць забараніць развядзенне турбакурэй. Яны набіраюць два кілаграмы ўсяго за 33 дні2

У Польшчы злавілі беларуса-педафіла, які паўгода хаваўся пасля суда4

Былы слесар вайсковай часці ў Плешчаніцах ішоў на рэкорд па колькасці судзімасцяў — але знік у першым жа мясным штурме5

«Знайшоў перапіску ў тэлефоне цешчы». Што вядома пра падазраванага ў двайным забойстве ў Брэсце2

«Маё вяртанне — дакладна ў турму». Алесь Бяляцкі — пра прыклад Пачобута і магчымую рэальную колькасць палітвязняў3

Другі дзень запар у Еўропе паведамляюць пра бомбы на самалётах. Сёння — на двух рэйсах да Варшавы1

У Даніі скандал вакол ТБ-шоу: коміка патаемна здымалі, пакуль ён думаў, што здымае кіно. Грамадства ў шаленстве3

Лукашэнка пра кіраўніцтва Польшчы: Кузькіну маць ім яшчэ пакажуць12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром33

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць