У снежні сітуацыя з расійскім вайсковым кантынгентам у Беларусі засталася без змяненняў. Узброеныя сілы РФ працягваюць знаходзіцца ў тых жа лакацыях і ў той жа колькасці, што і раней, піша Беларускі Гаюн.

— Аэрадромы «Баранавічы», «Мазыр» («Бокаў») і «Зябраўка» — ≈ 530 чалавек.
— Радыётэхнічны вузел «Баранавічы» і 43-і вузел сувязі «Вілейка» — да 1450 чалавек.
— 313-я ваенная пракуратура гарнізона і 484-ы ваенны следчы аддзел — да 20 чалавек.
На дадзены момант «Беларускі Гаюн» ацэньвае колькасць расійскіх вайскоўцаў у Беларусі прыкладна ў 2000 чалавек.
Акрамя таго, у пачатку снежня «Белпол» паведаміў, што ў 2025 годзе на тэрыторыі 1405-й базы артылерыйскіх боепрыпасаў (в/ч 42707, н.п. Вялікая Гарожа, Асіповіцкі раён) будзе пабудаваны расійскі ваенны аб’ект. Ён будзе ўключаць «будынкі для размяшчэння асабовага складу і аўтатранспартнай тэхнікі». Прычына будаўніцтва гэтага аб’екта пакуль невядомая.
-
З М'янмы на радзіму вярнулася беларуска, якую там прымусова ўтрымлівалі
-
Статкевіч — амерыканскаму дыпламату на мяжы: Вам патрэбны толькі добры піяр, а я дзеля гэтага павінен адмовіцца ад радзімы?
-
Статкевіч пра «Ноч музеяў» у Мінску: Мы зразумелі, што людзі апладзіравалі не саксафаністу, а нам з жонкай
Цяпер чытаюць
«Галоўнае не забываць падзараджаць не толькі тэлефон, але і сябе самога». Як украінскі вайсковец жыве з двума электрастымулятарамі. І што ў яго з сэксам?
Каментары