Грамадства1414

Прапагандыстка БелТА пахвалілася навагоднім адпачынкам у Парыжы ШМАТ ФОТА

Перад Новым годам у Францыі пабывала Алена Елавік — рэдактарка аддзела газеты «7 дней», што выходзіць пры дзяржаўным агенцтве БелТА. Яна актыўная ўдзельніца расійска-беларускіх інтэграцыйных медыяпраектаў, а некалькі гадоў таму яна была мадэратарам падчас гастроляў расійскага прапагандыста ў Беларусі.

Алена Елавік. Фота тут і далей: яе сацсеткі

У сталіцы Францыі Алена Елавік пабывала ў нядаўна адрэстаўраваным Нотр-Дам-дэ-Пары, Луўры, Галерэі Лафает, схадзіла ў тэатр Бастыліі на оперу «Рыгалета».

«Білеты бралі загадзя, яшчэ на радзіме, — напісала яна ў сацсетках. — На жаль, у Оперу Гарнье патрапілі толькі на экскурсію, зараз у асноўным усе пастаноўкі, як оперныя, так і балетныя, перанесены ў Бастылію. Тэатр, размешчаны па іроніі лёсу на месцы аднайменнай крэпасці-турмы, па тэхнічных наваротах — нумар два ў свеце, і саступае, калі не памыляюся, толькі Сіднэйскаму. Вонкава будынак выглядае даволі звычайна. Затое Гарнье — сама раскоша. У глядацкай залі вісіць плафон, распісаны Маркам Шагалам! Ведай нашых!»

За апошнія гады гэта не першае падарожжа Алены Елавік у Еўропу. У лістападзе 2024 года яна наведвала міланскую оперу «Ла Скала». 

«Цяпер дакладна ведаю: білет у тэатр — выдатны падарунак, — пісала яна. — Не абавязкова, канечне, у «Ла Скала», наш мінскі Вялікі — гэта таксама ўзровень!». 

А ў 2023 годзе рэдактарка пабывала ў Малазе, Гранадзе, Ніцы, Канах і Манака. Свае ўражанні ад паездак падсумоўвала: «East or West — home is best, у гасцях добра, а дома лепш!»

Алена Елавік нарадзілася ў Мінску. У 1989 годзе яна скончыла факультэт журналістыкі БДУ, з'яўляецца кандыдатам філалагічных навук. Некалі была сакратаркай праўладнага Беларускага саюза журналістаў. 

У агенцтве БелТА Елавік працуе з 1995 года. У газеце «7 дней», што выпускае пры агенцтве, яна з’яўляецца рэдактарам аддзела творчых праектаў. Паралельна працуе на факультэце журналістыкі БДУ. 

Уваходзіць у суполку «Друзья — сябры» — праект, які прапагандуе еўразійства і інтэграцыю паміж Беларуссю і Расіяй, а таксама наладжвае камунікацыю паміж журналістамі дзвюх краін. У рамках гэтай ініцыятывы беларускія журналісты катаюцца ў бясплатныя экскурсійныя паездкі па Расіі, а расійскія — прапагандуюць перад беларускай аўдыторыяй перавагі «рускага свету».

У 2015 годзе менавіта Елавік была мадэратаркай падчас выступлення расійскага прапагандыста Мікалая Старыкава ў Доме Масквы ў Мінску. Тая сустрэча скончылася сутычкамі рускаміраўцаў з маладафронтаўцамі.

Каментары14

  • Ганьба
    19.01.2025
    А ты, беларус, які выхадзіў, сядзеў, пацярпеў - чакай на Пашпарт Новай Беларусі.
  • .
    19.01.2025
    Ну и что об этом рассказывать? Устроили бы ей "весёлое пребывание", а уж потом рассказали бы. Было бы намного интересней, да и для примера остальным...
  • Квас
    19.01.2025
    Выдать даме шуфель и направить в коровник. Кесарю - кесарево.

Цяпер чытаюць

Беларуска распачала чэлендж «40 спатканняў», але ўжо на сярэдзіне не хавае расчаравання ў мужчынах32

Беларуска распачала чэлендж «40 спатканняў», але ўжо на сярэдзіне не хавае расчаравання ў мужчынах

Усе навіны →
Усе навіны

Расіі не ўдалася спроба ўпершыню за 8 гадоў запусціць гіпергукавую ракету «Авангард»2

У гонар Тэйлар Свіфт назвалі новы від аўстралійскіх клапоў6

«Мы ведалі, што ён спартсмен». Суседка забітай цяжарнай жанчыны расказала падрабязнасці пра яе28

Пад Гроднам знайшлі баравік, які прэтэндуе на рэкорд гэтага сезону ФОТАФАКТ2

Лукашэнка заклікаў не трымаць запасы ў далярах15

«Залатая эпоха Амерыкі». Трамп на з'ездзе рэспубліканцаў пахваліў сваю працу5

Лукашэнка заявіў, што Беларусь прадае калій у ЗША9

Аказваецца, Коля Лукашэнка служыць у арміі71

Беларуска нарадзіла тройню — усе дзяўчынкі. Цяпер просіць у Лукашэнкі кватэру ў Мінску, бо Год беларускай жанчыны20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска распачала чэлендж «40 спатканняў», але ўжо на сярэдзіне не хавае расчаравання ў мужчынах32

Беларуска распачала чэлендж «40 спатканняў», але ўжо на сярэдзіне не хавае расчаравання ў мужчынах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць