Грамадства55

У МЗС Польшчы адрэагавалі на словы Лукашэнкі пра Пачобута

16 студзеня падчас наведвання Мінскага тэхнапарка Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Польшча адмовілася «нават весці размовы» пра вызваленне журналіста газеты «Gazeta Wyborcza» Анджэя Пачобута

Анджэй Пачобут. Фота: sb.by

— Што датычыцца Пачобута, тут нават няма пра што размаўляць. Я шчыра вам кажу, як чалавек, які інфармаваны: яны адмовіліся ад Пачобута. Польскі бок адмовіўся весці нават размовы па Пачобуту, — сказаў Лукашэнка.

Ён таксама дадаў, што, паводле яго інфармацыі, сам Пачобут не хоча пакідаць Беларусь і пераязджаць у Польшчу.

Прэс-сакратар польскага МЗС заявіў, што Польшча ніколі не адмаўлялася ад перамоў з беларускай уладай пра вызваленне Анджэя Пачобута.

@nashaniva Лукашэнка: «Хай хоць усё закрыюць. Мы ў Польшчу не ездзім» #польша #беларусь #выборы #политика #новости #пачобут #протесты #2020 #бчб ♬ The Funny Bassoon - Eitan Epstein Music

— Калі дыктатар Беларусі Лукашэнка кажа, што не ведае, што рабіць з Пачобутам, я скажу яму, што трэба зрабіць. Перш за ўсё, ён павінен вызваліць яго з турмы, — сказаў Павел Уронскі ў каментары «Люстэрку». — Анджэй Пачобут — горды грамадзянін Беларусі, які таксама ганарыцца сваім польскім паходжаннем. Але ён павінен быць вольным чалавекам у вольнай краіне і жыць там, дзе сам жадае.

Што датычыцца слоў Лукашэнкі пра нежаданне Пачобута пакідаць Беларусь, яшчэ ў жніўні мінулага года стала вядома, што палітвязень гатовы з'ехаць. Пра гэта заяўляла кіраўніца Саюза палякаў Анжаліка Борыс, якая сустракалася з Пачобутам вясной 2024 года.

— Я прасіла яго разгледзець магчымасць выезду з краіны, калі такая магчымасць з'явіцца. Ён мне адказаў: калі ты лічыш, што гэта правільна, я гэта зраблю. Па маёй просьбе ён пагадзіўся пакінуць краіну, — казала Анжаліка Борыс.

Каментары5

  • Барадзед
    16.01.2025
    Диалог по вопросу Почобута есть, но этот диалог проигрышный для курощупа. Отрицание как стадия принятия. Может поляки дожмут этого мерзауца и падонка?
  • Ёсік
    16.01.2025
    30 гадоў хлусьні. А чаму беларус павінен з'язджаць са сваёй радзімы? Дрэнна ты скончыш, дырэктар саўгаса, мяркую, у псіхіятрычнай лякарні з тымі мапамі, дзе намалявана, адкуль рыхтаваўся напад пад лязганьне гусеніц, і мармытаньне вальфовіча з хрэніным.
  • Юры
    16.01.2025
    Валет хоча каб Сікорскі прыехау́ за Почуботам, гэткім чынам Валет яшчэ хоча абразіць кірау́ніцтва Польшчы

Цяпер чытаюць

Былы палкоўнік ГРУ Папоў стварыў фірму ў Польшчы і цёрся каля апазіцыі. Але падазрэнні выклікае не толькі ён1

Былы палкоўнік ГРУ Папоў стварыў фірму ў Польшчы і цёрся каля апазіцыі. Але падазрэнні выклікае не толькі ён

Усе навіны →
Усе навіны

Кітай спакваля пашырае сваю марскую юрысдыкцыю на ўсход ад Тайваня

У Бабруйску 73‑гадовы пенсіянер забіў 82‑гадовага пасля 25‑ці гадоў сяброўства3

Каб абысці санкцыі, Альфа Банк перайменаваў свой мабільны дадатак для айфонаў у «Разумны спадарожнік»3

У метро паказалі, як непазнавальна за 30 гадоў змяніліся ваколіцы станцыі «Усход» ФОТАФАКТ14

Прадаюць недабудаваную вілу кіраўніка студыі ZROBIM architects на Пхукеце13

Біл Гейтс расказаў падрабязнасці пра сваіх расійскіх палюбоўніц1

У Добрушы грузавік урэзаўся ў хату і амаль яе знёс

З'явіўся сусветны рэйтынг вытворцаў піва. На якім месцы Беларусь?5

Зяленскі зацвердзіў 40‑дзённую аперацыю па змушэнні Расіі да міру14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы палкоўнік ГРУ Папоў стварыў фірму ў Польшчы і цёрся каля апазіцыі. Але падазрэнні выклікае не толькі ён1

Былы палкоўнік ГРУ Папоў стварыў фірму ў Польшчы і цёрся каля апазіцыі. Але падазрэнні выклікае не толькі ён

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць