Пуцін павіншаваў Лукашэнку з Вадохрышчам і пажадаў поспехаў на выбарах
Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін паразмаўляў па тэлефоне з Аляксандрам Лукашэнкам, паведаміла прэс-служба Крамля.

Як гаворыцца ў паведамленні, Уладзімір Пуцін «цёпла павіншаваў» Аляксандра Лукашэнку са святам Вадохрышча Гасподняга, перадаў «самыя добрыя пажаданні з гэтай нагоды ўсім праваслаўным» беларусам, а таксама пажадаў Лукашэнку поспехаў на маючых адбыцца 26 студзеня 2025 года прэзідэнцкіх выбарах.
Выбары ў Беларусі пройдуць у цалкам зачышчанай палітычнай прасторы, ва ўмовах бесперапынных масавых рэпрэсій, якія ў Беларусі працягваюцца з 2020 года. Тады Аляксандр Лукашэнка прайграў Святлане Ціханоўскай, але не аддаў улады.
Па словах намесніка начальніка Галоўнага ўпраўлення працэсуальнага кантролю Следчага камітэта Аляксандра Жукава, было зафіксавана больш за 22 500 «злачынстваў экстрэмісцкай скіраванасці», гэта значыць, палітычнага характару. Па многіх з гэтых крымінальных спраў праходзяць шматлікія фігуранты.
Згодна з інфармацыяй Паўла Латушкі, прадстаўніка Аб'яднанага пераходнага кабінета, з 2020 года рэпрэсіі закранулі 136 тысяч чалавек. Некалькі соцень тысяч беларусаў вымушаныя былі пакінуць краіну.
-
Нявестка Ліліі Ананіч стала топ-менеджарам у БелТА — вярнулася на радзіму праз чатыры месяцы пасля эміграцыі ў Кітай
-
Па даручэнні Лукашэнкі праводзіцца праверка боегатоўнасці ў манеўраных групах памежнай службы
-
Таксіста і былога ахоўніка «Еўраопта» з Баранавічаў абвінавачваюць па палітычным артыкуле
Цяпер чытаюць
Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал
Каментары
Джохар Мусаевич Дудаев