Здарэнні33

Хлопец замест арміі паехаў на ровары ў Літву. Праз год яго затрымалі расійскія памежнікі

Судзілі маладога чалавека паказальна, у прысутнасці моладзі.

Жыхар Гродзенскай вобласці 1999 года нараджэння прайшоў медкамісію ў ваенкамаце і пад роспіс атрымаў позву прыйсці на зборны пункт. Хлопец быў прыдатны да тэрміновай службы і павінен быў паехаць у часць.

Але замест арміі хлопец вырашыў пакінуць краіну. Ён сеў на ровар і паехаў у Літву. Супрацоўнікі ваенкамата званілі яму шмат разоў, але ён быў недаступны. Аб тым, што хлопец з'ехаў з Беларусі, ваенкамату паведаміў яго зводны брат.

Маладому чалавеку праз месенджар паведамілі, што на яго пачалі крымінальную справу. Але ён адказаў, што не мае магчымасці вярнуцца ў краіну.

Праз год хлопца затрымалі расійскія пагранічнікі ў пункце пропуску ў Калінінградскай вобласці. Яго перадалі беларускім сілавікам, паведамляе міліцыя Гродна.

Хлопец расказаў, што з'ехаў у Літву, каб даглядаць за бацькам, у якога былі сардэчна-сасудзістыя захворванні. Пры гэтым пацвярджаючых дакументаў ён не паказаў.

Маладога чалавека судзілі за ўхіленне ад прызыву. Прычым працэс прайшоў паказальна, на яго прывялі хлопцаў прызыўнога ўзросту. Суд прызначыў хлопцу паўтара года «хіміі» з накіраваннем.

Каментары3

  • Барадзед
    26.01.2025
    Пионер Иванов отказался служить в армии. Пионера Иванова исключить из пионерии.
  • Не служыў - мужык
    26.01.2025
    Лепш паўтара года хіміі, чым служыць. Служыць - справа мусароў і сабак.
  • Так
    26.01.2025
    Не служыў - мужык, таксама дадам, што з хіміі і ўцячы можна. Што, спадзяюся, хлопец і зробіць. Гонар і хвала такім людзям, якія знаходзяць у сабе сілы змагацца ў канцлягеры.

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць