Грамадства66

Рыжанкоў: Беларусь адкрыта да дыялогу з Польшчай

У Беларусі шмат пытанняў, якія патрабуюць абмеркавання з Польшчай, заявіў міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў у эфіры «Беларусь 1».

Максім Рыжанкоў. Фота: БелТА

У адказ на пытанне, як МЗС адрэагуе на ацэнку беларускіх выбараў польскім міністрам Радаславам Сікорскім, ён сказаў: «Не суй нос туды, куды табе не трэба».

Пры гэтым Максім Рыжанкоў запэўніў, што беларускі бок адкрыты для дыялогу з польскімі ўладамі, бо ёсць шмат пытанняў, якія патрабуюць абмеркавання і вырашэння.

«Міністэрства замежных спраў Польшчы пра гэта дакладна ведае. У нас ёсць кантакты, мы ў папярэднім парадку пра гэта гаворым», — заявіў беларускі міністр.

Кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства нагадаў, што афіцыйныя польскія ўлады нібыта зрабілі стаўку на эмігрантаў, якія імкліва губляюць апошнія рэшткі падтрымкі на Захадзе. «І ўжо палякі, і літоўцы паводзяць сябе, як гулец, які, ведаеце, прайграў усё, але ўвесь час думае адыграцца, павышае стаўкі», — адзначыў Максім Рыжанкоў.

На яго думку, эмацыйную рэакцыю заходніх краін на падзеі ўнутры Беларусі можна растлумачыць тым, што сітуацыя для іх інтарэсаў складваецца ўсё горш.

Каментары6

  • Пракоп
    03.02.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Ёся
    03.02.2025
    Неужели не ясно, чтобы Польша захотела с тобой, Рыженков, говорить, лука должен выпустить всех политзаключённы из тюрем и не набирать новых.....
  • вот так
    03.02.2025
    Во всех ведомствах и госструктурах РБ появились и есть, свои рыженковы, которые мелят языком то, что нравится лукашенко, но не имеет никакого отношения к дипломатии и национальныи интересам Беларуси и беларусов.

Цяпер чытаюць

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт6

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка паляцеў у Расію1

Загінуў аўтаслесар-лудаман з Віцебшчыны. Грошы прайграваў у казіно, а зарабляць пайшоў на вайну4

Зяленскі гатовы сустрэцца з Пуціным нават у Антарктыдзе3

Скардзіўся на зубны боль і апынуўся ў рэанімацыі. Удава расказала пра раптоўную смерць мужа14

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму9

Расія, Украіна і ЗША аднаўляюць перамовы пасля доўгай паўзы. Чаго чакаць ад сустрэчы ў Абу-Дабі?4

Букераўскую прэмію 2026 года атрымаў фантаст М. Джон Харысан за раман «Канец усяго» пра свет пасля катастрофы

У Мінску прадаюць дом з уласным басейнам, пра які можна марыць. Але цана кусаецца3

У аэрапорце Каліфорніі самалёт перакуліўся ўверх коламі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт6

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць