Грамадства1212

Лукашэнкаўскім спарынг-партнёрам ЦВК падарыла гарбату з малінавым варэннем

Чай з малінавым варэннем — вядомы мем ад Лукашэнкі. 

Салодкія наборы з пакункаў гарбаты і слоічкаў джэму атрымалі былыя кандыдаты ў прэзідэнты пасля афіцыйнага падвядзення вынікаў выбараў ЦВК. Здымак апублікавала Ганна Канапацкая.

«Электаральны працэс быў няпростым выпрабаваннем для кандыдатаў і штабоў. Выбары прайшлі, але ўдзел у палітычным жыцці краіны мы не спыняем. Мы бяром невялікую паўзу. Падводзячы вынікі выбараў прэзідэнта-25, ЦВК парадаваў такімі прыемнымі дробязямі. Не толькі на памяць, але і для здароўя карысна. А сілы нам яшчэ спатрэбяцца!» — падпісала здымкі Канапацкая. 

Фота: Ганна Канапацкая / Telegram

Гарбату ЦВК прэзентаваў з фантазіяй. «Альтэрнатыўнае адценне» — гэта напой з гібіскусам, малінай і чарэшняй. «Стратэгічная гармонія» — рамонкам і васільком. «Мажарытарны смак» — з чаборам, мятай і ягадамі.

Згодна з афіцыйнымі вынікамі ЦВК, Аляксандр Лукашэнка атрымаў 86,82% галасоў. Наступным па папулярнасці стаў варыянт «супраць усіх» — 3,6%. Кандыдаты, якія былі спарынг-партнёрамі Лукашэнкі, атрымалі ад 3,2% да 1,7%

@nashaniva Мем пра чай з малінавым варэннем выйшаў на новы ўзровень #мем #прикол #выборы #протесты #2020 #бчб #политика #новости #беларусь ♬ The Funny Bassoon - Eitan Epstein Music

Такі падарунак ад ЦВК можна лічыць сімвалічным. На адной з сустрэч з журналістамі Лукашэнка нечакана перавёў гутарку з вострага пытання і прапанаваў прысутным чай з малінавым варэннем. «Чай з малінавым варэннем» хутка стаў мемам. 

Каментары12

  • .
    05.02.2025
    "Альтэрнатыўны стратэгічны смак мажаратырнай дупы дыктатара"

    І яны самі гэта дакладна ўсведамляюць.
  • гадзя пятровіч хрэнова
    05.02.2025
    а што - калі чай з мёдам, то здрадзіць можна ?
  • Жвір
    05.02.2025
    Мальчыш-плахіш, ну, нейдзе там і скрыня пячэньня ім абламілася, у наяўных грашовых знаках.

Цяпер чытаюць

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

«Мінсктранс» не ўзгадняў новыя рэйсы ў Польшчу і Літву. Умяшалася Мінгандлю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць