Грамадства44

З аўкцыёну ў Беларусі прадаюць дзесяцідаляравую купюру чырвонага колеру стогадовай даўніны

Яна выстаўлена на таргі на пляцоўцы ay.by, заўважыў Blizko.by.

Абвешчаны таргі за банкноту ў 10 даляраў ЗША. Купюра вельмі старая — 1922 года. Пры гэтым яе стан ацэньваецца як «вельмі добры».

Асабліва цікавы знешні выгляд гэтай купюры: з аднаго боку яна чырвонага колеру, а з другога — класічна зялёнага. Надпіс на банкноце «Ten dollars gold coin» можна даслоўна перакласці як «дзесяць залатых даляравых манет».

Уладальнік рарытэта, які выставіў рэдкую купюру на таргі, хоча за яе мінімум 1150 рублёў. Гэта стартавая цана лота. На сённяшні дзень гэта прыкладна 337 даляраў паводле курсу.

Пакуль стаўкі на набыццё гэтай рэдкай купюры адсутнічаюць, заканчэнне аўкцыёну запланавана на вечар 9 лютага.

Каментары4

  • ололо
    06.02.2025
    ay.by - гэта класіка. там заўсёды ёсць цікавыя прапановы і для баністаў і для нумізматаў
  • ололо
    06.02.2025
    Маё лепшае набыццё там - вялікі атлас Кубы з сямідзесятых, фармата А2 прыкладна. Выдатная рэч, але навошта ён мне быў - не ведаю і зараз. Стаіць сабе недзе, сэнсу 0 )))
  • Люля
    08.02.2025
    Такая купюра в польше стоіт не больше 500 злотых, какіх ешчо 1000 руб. Вы че она не настолько редкая і не настолько ценна))) іх было выпушчана колічэство :"уйма")))🤣🤣людзі вы хоть начніте сначала разбірацца у гэтым...

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

У Докшыцкім РАУСе загінуў чалавек5

Беларускі музей просіць дапамогі ў аднаўленні старадаўняга храма6

У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Арэшнік» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі58

Экскаватар ужо зносіць мінскую «Белую крэпасць» — адзіны прыватны дом сярод забудовы шматпавярховікаў ВІДЭА3

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць