Свет1717

Беластоцкія бізнэсоўцы просяць адкрыць пункты пропуску на мяжы з Беларуссю

Бізнэсмены з аб'яднання «Прадпрымальніцкі ўсход» (Przedsiębiorczy Wschód) рыхтуюцца падаць калектыўны пазоў супраць польскай дзяржавы праз закрыццё аўтамабільных пунктаў пропуску на мяжы з Беларуссю. Яны лічаць, што сваімі дзеяннямі ўрад абмежаваў іх свабоду прадпрымальніцкай дзейнасці, і хочуць кампенсацыі страчанай выгады, піша Most.

Акцыя прадпрымальнікаў. Фота: Radio Białystok

Аб сваіх намерах бізнэсмены заявілі на сустрэчы, прысвечанай другой гадавіне закрыцця пункт пропуску «Баброўнікі».

Яны прынеслі на імпрэзу свечкі і запалілі іх у знак таго, што мясцовы гандлёвы бізнэс забіты. Акрамя таго, яны трымалі ў руках плакаты «Адзін урад = іншы ўрад — адзін чорт», атаясамліваючы польскія і беларускія ўлады.

— Мы адчуваем сябе ашуканымі і цалкам страцілі надзею на лепшую будучыню. Таму ў бліжэйшы час мы разглядаем магчымасць падачы калектыўнага пазову да польскага Дзяржаўнага скарбу, таму што польская дзяржава сваімі дзеяннямі абмежавала нашу свабоду прадпрымальніцкай дзейнасці, — прыводзіць Radio Białystok словы прадпрымальніка Гжэгажа Капіцы.

Цяпер актывісты абмяркоўваюць дэталі пазову з юрыдычнай фірмай.

Страты — 800 млн злотых

Па дадзеных прадпрымальнікаў, у сярэднім турыст з Беларусі пакідаў у Польшчы 167 даляраў. Па іх падліках, з-за закрыцця пагранпераходаў з боку Гродзенскай вобласці толькі на не здзейсненых беларусамі пакупках Падляшша губляе 800 млн злотых. Пры гэтым прадпрымальнікі падкрэсліваюць, што мяжа з боку Люблінскага ваяводства застаецца адкрытай: там працуюць пасажырскі пункт пропуску «Брэст — Тарэспаль» і грузавы «Казловічы — Кукурыкі».

Эвеліна Грыгатовіч-Шумоўска падчас сустрэчы паведаміла, што пасля закрыцця пунктаў пропуску даходы яе кампаніі скараціліся на 40%, яна была вымушана звольніць ці перапрафіляваць працу 17 супрацоўнікаў.

Акрамя таго, прадстаўнікі бізнэсу абураліся, што, зачыніўшы пераходы, мясцовыя ўлады не далі людзям альтэрнатыўныя спосабы заробку.

Рух праз «Кузніцу» быў прыпынены на нявызначаны тэрмін у лістападзе 2021 года, а праз «Баброўнікі» — у лютым 2023 года, адразу пасля вынясення прысуду актывісту польскага паходжання і журналісту Анджэю Пачобуту.

Прыгранічны гандлёвы бізнэс неаднаразова звяртаўся да мясцовых улад з прапановай аднавіць рух. Але такое рашэнне наўрад ці будзе прынятае, бо Беларусь не выканала ўмовы, пастаўленыя Польшчай. Сярод іх — вызваленне Пачобута, спыненне міграцыйнага крызісу на мяжы і садзейнічанне ў знаходжанні мігранта, які забіў польскага салдата Матэвуша Сітэка.

Каментары17

  • Ёсік
    11.02.2025
    Бізнэс, ён такі, усё роўна, што ў суседзяў катуюць, забіваюць, зьдзекваюцца з грамадзян толькі за тое, што сказалі нешта супраць улады. Зразумела, што шмат хто забыўся на той 2020 у самой Беларусі, трэба неяк жыць. Я
  • Ганьба
    11.02.2025
    Нарэшце хтось навучыўся любіць кепскіх беларусаў. А літоўцы доўга будуць цярпіламі? Калі ўжо лозунг "Вільнюс, тыпа, наш, але й вы заходзьце".
  • Колч
    11.02.2025
    А наши все еще укрывают убийцу?

Цяпер чытаюць

У Пскове расіянін забіў беларуса Валерыя за тое, што той патрабаваў паважаць беларускую нацыю3

У Пскове расіянін забіў беларуса Валерыя за тое, што той патрабаваў паважаць беларускую нацыю

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп засцярог Украіну ад атак на не расійскія нафтавыя танкеры ў Чорным моры5

У выніку ўдару па выставе ўзбраенняў загінуў былы кіраўнік цэнтра «Альфа» СБУ

Такаеў падчас сустрэчы з Пуціным заклікаў яго замарозіць вайну ва Украіне8

«Самым сінім быў Генадзь». Як экс-падпалкоўніка збілі за ўдзел у пратэстах5

«Хогвартс адпачывае». На вуліцы Мінска заўважылі «дыханне дрэў»

У Мінску арыштавалі «чорнага рыэлтара», які спрабаваў завалодаць кватэрай алкаголіка3

У Францыі пасля 20 гадоў забыцця выставілі працу Марка Шагала

У Беларусі знайшлі самую шматдзетную сям'ю лебедзяў2

Цела Святланы Курс будзе крэміравана24

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Пскове расіянін забіў беларуса Валерыя за тое, што той патрабаваў паважаць беларускую нацыю3

У Пскове расіянін забіў беларуса Валерыя за тое, што той патрабаваў паважаць беларускую нацыю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць