Спорт

Экс-футбаліст зборнай Беларусі пасля комы зноў трапіў у рэанімацыю. На полі яго чакаць не варта

Трэнер Сяргей Яромка нядаўна распавёў пра тое, што ў экс-гульца зборнай Беларусі Антона Сарокі зноў узніклі праблемы са здароўем, якія прывялі ў рэанімацыю. Па словах трэнера, 32-гадовы Сарока, які ў свой час выступаў за мінскае «Дынама» і БАТЭ, развітаўся з надзеяй вярнуцца ў футбол як гулец, піша «Трыбуна».

Пра тое, што ў Сарокі сурʼёзныя медычныя праблемы, паведамлялася ў пачатку траўня 2024 года. Тады экс-форвард трапіў у рэанімацыю праз панкрэатыт і з уласнай згоды быў уведзены ў медыкаментозную кому — так было прасцей выдаляць вадкасць, што запоўніла лёгкія. Праз пару тыдняў спартсмена выпісалі.

У жніўні 2024-га крыніцы распавядалі, што ён узяўся за здароўе, трымаўся дыеты і прыводзіў сябе ў форму — хадзіў у басейн і сілоўню. Нават спадзяваўся вярнуцца ў вялікі футбол — на сувязь з ім выходзілі прадстаўнікі некалькіх прафесійных каманд і аматары з «медыялігі». Але спорту замінала старая траўма калена. У выніку ўсё абмяжоўвалася самастойнымі заняткамі, а вольны час Сарока прысвячаў жонцы, сыну Яраславу і пляменніцы Міі.

І вось на мінулым тыдні Яромка распавёў, што Сарока зноў пабываў у рэанімацыі.

Па звестках «Трыбуны», чарговыя непрыемнасці з 32-гадовым Сарокам адбыліся ў пачатку восені-2024. Футбаліст толькі першы час пасля выпіскі быў прыхільнікам здаровага ладу жыцця, але ў нейкі момант ізноў пачаў ужываць алкаголь, і гэта ледзь не прывяло да сумных наступстваў.

Сарока трапіў у рэанімацыю ў цяжкім стане, дактары рэальна змагаліся за яго жыццё. На шчасце, экс-гульца зборнай змаглі выцягнуць з таго свету. У бальніцы Сарока правёў каля месяца.

Тым часам сябры і калегі сабралі, як распавёў Яромка, грошы на рэабілітацыю — атрымалася прыстойная сума, якую перадалі жонцы.

Пасля выпіскі Сарока пачуваўся нядрэнна, голас у слухаўцы быў бадзёрым і жыццярадасным, што ўсяляла надзею на лепшае. Аднак пасля чарговага заезду ў рэанімацыю экс-футбаліст аказаўся пад пастаянным наглядам дактароў. І зноў вярнуўся да здаровага ладу жыцця і правільнага харчавання. Калегі спадзяюцца, што Сарока зрабіў высновы і больш «не будзе падвяргаць свой арганізм неапраўданай рызыцы».

Яромка кажа, што вяртанне Сарокі ў вялікі спорт у якасці гульца ўжо немагчымае. Як удалося даведацца, той пасля выпіскі закінуў самастойныя трэнінгі і не падтрымлівае форму ні ў зале, ні ў басейне.

Сарока хоча застацца ў футболе і нават паступіў на нейкія трэнерскія курсы, але грунтоўна займацца там перашкаджаюць праблемы са здароўем.

У выніку сёння экс-форвард зборнай ізноў засяроджаны на сямʼі: нідзе не працуе і ўвесь свой час прысвячае сыну і жонцы. І, як кажуць нашы суразмоўцы, «нікуды асабліва не ходзіць, ні з кім не сустракаецца».

Каментары

Цяпер чытаюць

«Шпіён у кішэні»: расійскі месенджар Max сочыць за карыстальнікамі і дапамагае блакаваць VPN

«Шпіён у кішэні»: расійскі месенджар Max сочыць за карыстальнікамі і дапамагае блакаваць VPN

Усе навіны →
Усе навіны

У Бярозе збіраюцца ўдыхнуць жыццё ў былы картэзіянскі манастыр2

Прызначэнне Муравейкі ў Адміністрацыю — гэта камбінацыя Лукашэнкі, сэнс якой пакуль незразумелы8

Іван Краўцоў расказаў, як займеў праблемы пасля трапляння ў брытанскі санкцыйны спіс цёзкі-расіяніна20

Памёр Аляксандр Якабсон15

11‑гадовая брытанка стала самым маладым шахматным гросмайстарам у гісторыі5

Вінакурню Любанскага ў Мінску закрыў сакрэтны гмах, дзе запраектаваныя кабінеты для допытаў і памяшканне для спальвання дакументаў11

Расіяне другі раз за дзень атакавалі цэнтр Кіева, трапілі ў медцэнтр1

Сталі вядомыя падрабязнасці пра маштабны пажар на сталічным паркінгу

Украіна пашкодзіла пяць цэхаў на заводзе па вытворчасці кампанентаў для «Арэшніка» і іншых ракет2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Шпіён у кішэні»: расійскі месенджар Max сочыць за карыстальнікамі і дапамагае блакаваць VPN

«Шпіён у кішэні»: расійскі месенджар Max сочыць за карыстальнікамі і дапамагае блакаваць VPN

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць