Эканоміка44

Новы рэкорд? Тавараабарот паміж Расіяй і Беларуссю працягвае расці

Дарадца-пасланнік пасольства Расіі ў Беларусі Пётр Фралоў ацаніў аб'ём тавараабароту паміж краінамі.

«Цяпер кажуць пра тое, што ў нас дзесьці ў раёне $60 млрд. Думаю, мы столь гэту праб'ем, зноў выйдзем на чарговы рэкордны ўзровень. У нас вельмі добры дыялог у эканамічнай сферы ідзе на штогадовых форумах рэгіёнаў. Кожны раз там закладваецца тая аснова, якая знаходзіць свой працяг ужо ў практычным супрацоўніцтве паміж Беларуссю і расійскімі рэгіёнамі», — сказаў Пётр Фралоў у каментары СТБ.

У 2023-м аб'ём тавараабароту паміж Беларуссю і Расія склаў $53 млрд, у 2022-м — $50 млрд, у 2021-м — $40 млрд. Такія лічбы даюць беларускія чыноўнікі (расійскія агучваюць крыху меншыя).

Калі Белстат расказваў пра тавараабарот за першае паўгоддзе 2024-га, то адзначаў, што практычна 97% экспарту ў Расію — прадукцыя апрацоўчай прамысловасці.

«Мы павялічылі аб'ёмы экспарту харчовай прадукцыі — рост адзначаецца на 8,4%, таксама вырас экспарт вылічальнай, электроннай і аптычнай апаратуры на 13,1%, транспартных сродкаў і абсталявання на 5,3%», — прыводзіў лічбы Белстат.

Каментары4

  • иначе не будет
    16.02.2025
    Так и должно быть у российского региона в составе России....
  • Жора
    17.02.2025
    Дзякуй за санкцыі, Святлана Георгіеўна і Пал Палыч. Да вашага прышэсця на палітычную сцэну таваразварот з Расеяй быў меней за 50% ад агульнага аб'ёму экспарту.
  • Iгарка
    17.02.2025
    Уже Северо-Западный край?!

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць