Свет88

Венгрыя зноў пагражае заблакаваць падаўжэнне санкцый Еўрасаюза

Гаворка ідзе ў тым ліку пра пакет санкцый, дзеянне якіх улады краін ЕС хочуць узгадніць да трэцяй гадавіны пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну 24 лютага, піша «Радыё Свабода».

Петэр Сіярта. Фота: AP Photo/Dmitri Lovetsky

Міністр замежных спраў Венгрыі Петэр Сіярта заявіў, што ягоная краіна не пагодзіцца ў панядзелак падоўжыць санкцыі. Гэтае рашэнне ён патлумачыў неабходнасцю «даць час міратворчым намаганням Трампа з Расіяй».

Сіярта таксама заявіў, што Венгрыя выступіць супраць прапанаванага ЕС пакета дапамогі на суму 20 мільярдаў еўра для Украіны, «які накіраваны на ўмацаванне пазіцый Кіева на перамовах, а не на падштурхоўванне да міру».

Венгрыя ўжо пагражала накласці вета на падаўжэнне санкцый супраць Расіі і Беларусі ў студзені. Прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск тады заявіў, што кіраўнік венгерскага ўрада Віктар Орбан праявіць сябе як «член каманды Уладзіміра Пуціна», калі санкцыі не будуць падоўжаныя.

У канцы студзеня санкцыі былі падоўжаныя, калі Вугоршчына адклікала пярэчанні. Узамен прадстаўнікі ЕС, каб задаволіць Будапешт, абяцалі ўхваліць заяву аб энергетычнай бяспецы Еўрасаюза. Паводле заявы, Украіна павінна была даць гарантыі таго, што яна адновіць транзіт нафты ў Еўрасаюз з Расіі. Венгрыя раней патрабавала ад Кіева як аднаўлення транзіту газу праз Украіну, так і, напрыклад, гарантый бяспекі трубаправода «Турэцкі паток».

Сёння Сіярта заявіў, што гэтае абяцанне было нібыта парушана, паколькі Украіна пачала перамовы аб аднаўленні транзіту са Славакіяй, але не з Венгрыяй.

Транзіт газу праз тэрыторыю Украіны быў спынены з 1 студзеня пасля заканчэння кантракту паміж «Нафтагазам» і «Газпрамам». Кіеў заявіў, што не плануе падаўжаць пагадненне.

Каментары8

  • Не панятна
    20.02.2025
    Хто ў цвярозым розуме за вас галасуе? Я шчэ магу зразумець прыроду расейскай і беларускай дыктатур, бо ў нас няма дэмакратычных выбараў. А хто ці што прымушае галасаваць за фіцу, орбана, трампа? Вы ж цалкам амаральныя, прадажныя, ілжывыя і беспрынцыпныя. Няўжо такое дзярмо сапраўды выбіраюць?
  • Барадзед
    20.02.2025
    Венгрия окружена странами ЕС. Может ее надо заблокировать, ввести пограничный контроль, пошлины на энергоресурсы для Венгрии или ещё что-нибудь?
  • Руды Трумп
    21.02.2025
    Абісьняю: я кароль, памазаньнік божы, сьвяшчэнна-рымскі імпэратар.
    Фіца, Ўрбан - мае памежныя барбарскія князькі, на Акраіне прызначу васалам лёнданзкага дэнды генэрал-доцэнта пэнітэнцыярнае навукі, якому цыганка чвэрцьстагодзьдзя, як сурочыла вайну.

Цяпер чытаюць

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй1

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй

Усе навіны →
Усе навіны

На папулярным вадасховішчы людзі зрабілі больш за паўтысячы нелегальных прыватных прычалаў

У лесе пад Дзяржынскам знайшлі ваўчаня з дэфармаванымі лапамі. Яно аказалася цалкам ручным1

У Мінску пачалі будаваць Казахстанскі квартал5

У Міграцыйным дэпартаменце Літвы патлумачылі, як будуць дэпартаваць Скіндзерава10

У Балгарыі на трасе сутыкнуліся ажно 86 машын, 12 чалавек загінулі

Катэдж за Нацыянальнай бібліятэкай стаў самым дарагім домам Беларусі, прададзеным у кастрычніку

У Францыі з царквы скралі і знішчылі мошчы святога Мікалая — таго, хто стаў правобразам Санта-Клауса6

Гамяльчук збіў сяброўку, скінуў яе з другога паверха, а пасля прапанаваў ажаніцца3

Кіндар-сюрпрыз для дарослых: на «Куфры» прадаюць палеты са згубленымі пасылкамі. Просяць 2000 рублёў8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй1

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць