Грамадства1010

Памілаваны экс-палітвязень Арцём Баярскі знайшоў працу і плануе аднавіцца на хімфаку БДУ

Пра гэта сам хлопец распавёў у перадачы «Тревожная кнопка» на АНТ.

Цяпер Арцём Баяркі стажыруецца ў будаўнічай краме і плануе зноў вучыцца на хімфаку БДУ. Інтэрв'ю з ім запісалі пасля аднаго з мерапрыемстваў, на якія павінны хадзіць асуджаныя па «экстрэмісцкіх» артыкулах.

На камеру хлопец сказаў, што зараз вядзе «законапаслухмяны лад жыцця».

У выпуску «Тревожной кнопки» начальнік УУС Гродзенскага аблвыканкама Дзмітрый Рэзянкоў сказаў, што за кожным памілаваным замацаваныя паручыцелі, «якія абавязваюцца выплаціць ад 30 да 500 базавых велічынь (ад 1260 да 21 000 рублёў — НН.) у выпадку, калі гэтыя людзі ўчыняць якія-небудзь правапарушэнні».

Арцём Баярскі вызваліўся з калоніі 20 студзеня 2025 па памілаванні. За кратамі ён правёў амаль чатыры гады. 

У 2021 годзе Арцёму прысудзілі пяць год калоніі па артыкулах аб грубым парушэнні парадку (артыкул 342 КК) і стварэнні «экстрэмісцкага» фарміравання альбо ўдзеле ў ім (артыкул 361-1 КК).

Каментары10

  • Дурням
    21.02.2025
    Ну і навошта вы, лукашысты, пасадзілі прыстойнага разумнага чалавека, студэнта, у турму?
    Падарвалі эканоміку краіны.
  • feafania
    21.02.2025
    То бок, калі ўцячэш, то твае родныя павінны выплаціць выкуп за цябе. У лукашыстаў з кожным днём іх вычварэнская фантазыя працуе ўсё актыўней і актыўней. Нават ня ведаю, што пажадаць хлопцу, які застаецца закладнікам рэжуму.
  • !
    21.02.2025
    Держись, Артем

Цяпер чытаюць

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?9

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

У Непале пахавалі 229 неапазнаных цел. Сотні ахвяр паводкі могуць так і застацца неапазнанымі

Стала вядома, хто стаў новым уладальнікам беларускіх лабараторый Synlab4

Пацяпленне робіць горы нестабільнымі. Ці пагражаюць абвалы ледавікоў Альпам?

На МТЗ гатовыя працаўладкаваць амаль паўтары тысячы работнікаў11

Германія рыхтуецца афіцыйна абвінаваціць Расію ў падрыхтоўцы атакі ў Лейпцыгу і ўвесці «маштабныя санкцыі»11

У ЗША маці застрэліла 11‑месячнага сына, каб бацька ніколі не атрымаў над ім апеку4

На Балі швейцарскі турыст напляваў на мясцовыя традыцыі. Наступны год ён правядзе ў турме10

Чаму ў Мінску ўсё часцей можна сустрэць дзікіх жывёл?1

КДБ затрымаў групу людзей, якіх вінавацяць у зборы закрытай інфармацыі пра абаронныя прадпрыемствы17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?9

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць