Грамадства22

Участак пад Мінскам прадалі за 115 тысяч даляраў — першы рэкорд года

У апошні дзень зімы адбыўся аўкцыён па продажы зямельных участкаў у прыватную ўласнасць грамадзян Беларусі для будаўніцтва жылых дамоў у Мінскім і Слуцкім раёнах.

Усяго на аўкцыён быў прапанаваны 21 лот, з іх 14 — у Мінскім раёне і 7 — у Слуцкім раёне. У Мінскім раёне зямельныя ўчасткі выставілі на аўкцыён Калодзішчанскі, Крупіцкі, Лашанскі, Мачулішчанскі, Папярнянскі і Шчомысліцкі сельсаветы, піша Realt.by.

Рэкардсменамі па колькасці заявак сталі ўчасткі, размешчаныя прыкладна за 15 км ад Мінска ў в. Нялідавічы Папярнянскага сельсавета.

За зямельныя надзелы № 42 і № 43 змагаліся па 24 чалавекі, за ўчастак № 44 — 21 чалавек.

Усе ўчасткі маюць плошчу 10 сотак, абсталяваныя электрычнасцю, газам і водаправодам і былі выстаўлены на таргі па аднолькавай пачатковай цане — 22 000 рублёў кожны.

У ходзе таргоў цана на ўчастак № 42 паднялася да 91 899 рублёў, або 28 926 даляраў па курсе Нацбанка на дзень аўкцыёну. Кошт участку № 43 вырас да 84 100 рублёў, або 26 472 даляраў. Участак № 44 вырас да 89 000 рублёў, або 28 014 даляраў.

Па самай высокай стартавай цане ўдзельнікам аўкцыёну было прапанавана два ўчасткі ў Калодзішчах. Яны маюць плошчу па 15 сотак, абсталяваныя электрычнасцю, газам і водаправодам і былі ацэнены ў 80 000 рублёў кожны.

Участак на вул. Самацветнай, 101, прададзены за 303 800 рублёў, або 95 625 даляраў. За яго змагаліся 7 чалавек. Участак на вул. Самацветнай, 103, рэалізаваны па такой жа цане, гэта значыць за 303 800 рублёў, або 95 625 даляраў. На яго прэтэндавалі 8 чалавек.

Добрым попытам карысталіся і ўчасткі ў Шчомысліцкім сельсавеце. На ўчастак у в. Багатырова, што знаходзіцца за 11 км ад Мінска, на вул. Магістральнай 10А пададзена 11 заяў. Плошча ўчастка складае 10 сотак. Ёсць магчымасць падвесці да дома электрычнасць, газ і ваду.

Пры пачатковай цане 60 000 рублёў лот прададзены за 366 955 рублёў, або 115 504 даляраў. Гэта стала рэкордам года.

Дарэчы, самы дарагі ўчастак мінулага года быў прададзены за 101 тысячу даляраў у Бараўлянскім сельсавеце ў Ляскаўцы. Участак у в. Гарадзішчы на вул. Першамайскай, 8В, мае плошчу 14 сотак, абсталяваны электрычнасцю, газам і водаправодам і быў ацэнены ў 50 000 рублёў. На яго пададзена 16 заяў. Лот прададзены за 230 000 рублёў, або 72 395 даляраў.

Што тычыцца Слуцкага раёна, то попыту на ўчасткі тут не было. Толькі на адзін зямельны падалі дзве заявы.

Больш падрабязную інфармацыю аб лотах і цэнах продажу ўчасткаў глядзіце ў табліцы.

Каментары2

  • Выявлі паводле заяўкі
    01.03.2025
    >16 заяў
    А ПРА ШТО яны там заяўлялі ў сваіх "заявлениях" ? ))
  • Бедные и несчастные беларусики
    02.03.2025
    Праклятая крывавая диктатура.

Цяпер чытаюць

Эканаміст Львоўскі: Павышаць пенсійны ўзрост ёсць куды. Можна жанчынам павысіць37

Эканаміст Львоўскі: Павышаць пенсійны ўзрост ёсць куды. Можна жанчынам павысіць

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску арыштавалі «чорнага рыэлтара», які спрабаваў завалодаць кватэрай алкаголіка3

У Францыі пасля 20 гадоў забыцця выставілі працу Марка Шагала

У Беларусі знайшлі самую шматдзетную сям'ю лебедзяў1

Цела Святланы Курс будзе крэміравана24

Трамп заявіў, што збіраецца балатавацца на трэці тэрмін15

У кабінет гінеколага гомельскай паліклінікі падчас агляду жанчыны зайшоў мужчына-інжынер — але вымову зрабілі не яму28

Пры ўдары па турбазе ў акупаванай частцы Запарожжа загінулі 8 чалавек1

Янка Брыль: як шчасліва пражыць нешчаслівую эпоху3

Дроны атакавалі Цюмень больш чым за 2000 км ад мяжы Украіны2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Эканаміст Львоўскі: Павышаць пенсійны ўзрост ёсць куды. Можна жанчынам павысіць37

Эканаміст Львоўскі: Павышаць пенсійны ўзрост ёсць куды. Можна жанчынам павысіць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць