Усяго патроху22

Стала вядома, дзе зімуюць нашыя вяртлявыя чаротаўкі

У сярэдзіне лютага нашыя вяртлявыя чаротаўкі выправіліся з Афрыкі на Радзіму. Да родных балот — 7000-8000 км, і яны дабяруцца туды толькі ў канцы красавіка. Між тым праведзенае спецыяльнае даследаванне дазволіла высветліць, дзе менавіта ў Афрыцы яны зімуюць, піша «Дзікая прырода побач».

Вяртлявая чаротаўка. Фота: guide.birdingbelarus.by

Арнітолагі з Міжнароднай групы па захаванні вяртлявай чаротаўкі зрабілі візуалізацыю на аснове даных геалакатараў, прымацаваных на птушках. Жоўтыя кропкі на карце — вяртлявыя чаротаўкі з беларускага заказніка «Сэрвач», а чырвоныя — з літоўскага Клёшаўскага запаведніка.

Высветлілася, што нашыя і літоўскія чаротаўкі зімуюць у Малі. Папярэдняе даследаванне засведчыла, што ў гэтай самай краіне зімуюць і чаротаўкі з паўднёвай Беларусі і цэнтральнай Украіны.

Падчас даследавання былі і незвычайныя назіранні. Адна з літоўскіх птушак у канцы ліпеня пераляцела на беларускае балота Сэрвач, пераадолеўшы 400 км. Там яна патусіла 10 дзён, а потым вярнулася ў Літву і адтуль ужо, як і іншыя, выправілася ў Афрыку.

Яшчэ адна вяртлявая чаротаўка з Літвы абрала незвычайны маршрут. Яна абляцела Атласкія горы з усходу, без прыпынкаў перасекла Сахару і асела ў Нігерыі, за 1000 км на ўсход ад астатніх вяртлявак з геалакатарамі. Тым жа маршрутам яна вярнулася потым на месца гнездавання.

Вяртлявая чаротаўка — вельмі рэдкая птушка, і ёй пагражае глабальнае знікненне. Менавіта на беларускіх асаковых балотах гняздуецца каля 40% глабальнай папуляцыі гэтага віду, але колькасць іх зніжаецца праз зарастанне балотаў трыснягом і вербалозам.

Каментары2

  • "Там яна патусіла 10 дзён"
    02.03.2025
    Але ж, ці адцягнулася як след?
  • Бартош
    02.03.2025
    нават беларускія, літоўскія і украінскія птушкі зімуюць разам, паказваючы сваім прыкладам якім краінам трэба сябраваць.

Цяпер чытаюць

Статыстычны паказчык кажа, што беларусы ўжо багацейшыя за палякаў і нават італьянцаў. Як такое магчыма?15

Статыстычны паказчык кажа, што беларусы ўжо багацейшыя за палякаў і нават італьянцаў. Як такое магчыма?

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп запатрабаваў ад Зяленскага спыніць знішчэнне расійскіх НПЗ з-за пагрозы сусветнага дэфіцыту паліва24

У Чэхіі палякі збілі паляка, прыняўшы яго за ўкраінца з-за шапкі ў колерах Верхняй Сілезіі. Хлопец ехаў у велапрабег дзеля хворай на рак цяжарнай партнёркі23

Кіраўнікі Шатландыі, Уэльса і Паўночнай Ірландыі аб'ядноўваюцца для выхаду са складу Вялікабрытаніі9

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс34

Вячорка: Ціханоўская з Коўлам абмяркоўвала варыянт з амністыяй, пры якой не адкрываюцца новыя справы і спыняюцца мінулыя24

Што вядома пра хакейнага суддзю, затрыманага па падазрэнні ў забойстве цяжарнай мінчанкі6

Селін Дыён вярнулася на сцэну з канцэртам пасля шасці гадоў перапынку з-за хваробы2

Ксёндз з Віцебска напісаў аповесць аб праведнасці, якая аказалася дэманізмам12

Бяляцкі расказаў пра сустрэчу з Коўлам3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Статыстычны паказчык кажа, што беларусы ўжо багацейшыя за палякаў і нават італьянцаў. Як такое магчыма?15

Статыстычны паказчык кажа, што беларусы ўжо багацейшыя за палякаў і нават італьянцаў. Як такое магчыма?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць