Аўто1313

«Падпіраючы гэту машыну, задумайся пра наступствы для свайго здароўя». Пагрозы ў адным мінскім двары

Мінчукі расказалі, як у двары на праспекце Любімава, 18 хтосьці нахабна браніруе некалькі месцаў на стаянцы і пагражае іншым жыхарам.

Фота тут і далей: «Анлайнер»

«Чорная машына без нумарных знакаў (а насамрэч яна знаходзіцца на расійскім уліку) і белая «Волга» стаяць, займаючы чатыры парковачныя месцы, ужо на працягу некалькіх гадоў. Нібы гаспадар прыязджае на яшчэ адной «Волзе» (шэрай), паркуецца, падпіраючы гэтыя дзве. Калі стаіць іншая машына, то альбо тэлефануе ў ДАІ, маўляў, яго «Волгу» (белую) падперлі, альбо спускае шыны.

А нядаўна пад шклом чорнага аўто з'явілася «пасланне»: «Падпіраючы гэту машыну, задумайся пра наступствы для свайго здароўя».

Гады тры, напэўна, гэта ўжо доўжыцца. Бывае, да белай «Волгі» прывязаны знак аварыйнага прыпынку і стаіць перад машынамі, маўляў, занята», — расказаў «Анлайнеру» адзін мінчук.

«Два месцы займае ў дварах, яшчэ і пагрозы нейкія. Дык яшчэ і ездзіць гэтая машына раз на пару тыдняў», — пацвярджае гісторыю з чорным аўтамабілем на расійскіх нумарах іншы мясцовы аўтамабіліст.

Каментары13

  • Ага
    02.03.2025
    А што падзелаеш? Барін із самой Масквы пріехал!
  • Лапата
    02.03.2025
    Адразу бачна уzкую культуру рабсіян
  • Ёсік
    02.03.2025
    ПодпЕрая. Нават мовы сваёй не ведаюць.

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі43

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

Памёр вядомы хірург, былы галоўны анколаг Мінска

Улад Калячонак дэбютаваў за «Нью-Джэрсі» і адразу закінуў шайбу5

Трамп прапанаваў замену кіраўніку NVidia Хуангу2

Маштабны збой закрануў Outlook, Teams, Copilot і іншыя сэрвісы Microsoft4

Памятаеце, «Арэшнік» упаў на гаражы пад Кіевам? Украінцы расказалі, якая сістэма дазволіла адхіліць ракету ад ваеннай цэлі21

Дзве траціны людзей з атлусценнем «тоўстыя, але здаровыя». Навукоўцы просяць дактароў глядзець не толькі на індэкс масы цела7

Зяленскі сустрэўся з Уіткафам і Кушнерам. Абстаноўка была далёка не раскошнай4

Кастрацыя падаўжае жыццё — навукоўцы гэта пацвердзілі14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі43

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць