Грамадства1616

Алексіевіч пра вызваленне палітвязняў: Трэба размаўляць з Лукашэнкам

Нобелеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч у каментары «Белсату» падзялілася сваімі думкамі наконт вызвалення палітвязняў і будучыні Беларусі ў сувязі з сітуацыяй вакол Украіны і планамі ЗША датычна спынення вайны.

На думку Святланы Алексіевіч, цяпер трэба рабіць усё, што можа вызваліць палітвязняў — размаўляць з Лукашэнкам, з усімі, хто нейкім чынам можа паўплываць на сітуацыю.

«Бо чалавечае жыццё вышэй за ўсё. Трэба думаць толькі пра гэта, каб яны былі на волі — нашыя людзі. Яны чакаюць. Я размаўляла з Палінай (Шарэндай-Панасюк, былой палітзняволенай — рэд.). Яны вельмі чакаюць», — кажа пісьменніца.

Нобелеўская лаўрэатка дапускае адмену санкцыяў, магчыма, не ўсіх, але кажа, што «штосьці можна зрабіць, каб іх выпусціць».

«Я за тое, што трэба зрабіць усё», — падкрэслівае Алексіевіч.

Будучыня Беларусі бачыцца суразмоўцы «Белсату» туманнай:

«Я баюся, што мы — маленькая краіна — трапілі ў вялікую геапалітычную гульню. І мы як разменная манета. І ў нас нібы няма асобнага жыцця — яно ўвесь час ад некага залежыць. Для мяне сёння будучыня прадстаўляецца вельмі туманнай і вельмі жорсткай для нас. І гэта страшна».

Пісьменніца мяркуе, што калі Пуцін прымусіць Лукашэнку ўступіць у вайну з Украінай, у Беларусі можа распачацца грамадзянская вайна, бо «краіна падзялілася».

«Я не палітык, але адчуваю, што штосьці цёмнае насоўваецца на нас. Падзеі адбываюцца незалежна ад нас. <…> Увесь свет спужаўся Трампа. І калі іх двое — Трамп і Пуцін — гэта небяспечна для свету», — рэзюмавала нобелеўская лаўрэатка.

Каментары16

  • Пішы кнігі
    04.03.2025
    Гэта ня ёй вырашаць, седзячы ў Нямеччыне. Адказ дадуць самі палітвязні, як Шарэнда-Панасюк, Статкевіч, Севярынец і астатнія нашыя сапраўдныя лідары.
  • Іксперд
    04.03.2025
    "Я за тое, што трэба зрабіць усё" = мы за ўсё добрае, супраць усяго кепскага. Вось толькі санкцыі ўвялі не мы. І ўвялі іх у асноўным за захоп боінга і саўдзел у вайне, а не за палітзэкаў. Ад перамоваў з апазіцыяй рэжым, відавочна, адмовіўся яшчэ ў 2020-м. Напэўна, адзіныя таемныя перамовы, якія адбыліся, - гэта калі Ціханоўскую ўсадзілі на канапу з Ярмошынай і яшчэ нейкімі высокімі рэшаламі. Да чаго "дамовіліся", вы самі бачыце. Зараз на рэжым можа ціснуць толькі Пазьняк у створанай ім віртуальнай рэальнасці. І расея, але вам такі шлях не спадабаецца...
  • Мх
    04.03.2025
    Гэта канешне добра, але ўсё пытанне ў тым, што Лукашэнка на месца 1 вызваленага закладніка нахапае 10 новых. Ягоная задача - ачысціць Беларусь ад беларусаў, і пажадана з дывідэндамі для сябе.

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі11

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр грэка-каталіцкі святар Ігар Кандрацьеў. Падчас пратэстаў у Брэсце ён патрабаваў ад уладаў выпусціць вязняў2

Цім Кук развітаўся з пасадай генеральнага дырэктара Apple пасля 15 гадоў кіраўніцтва

Маладога юрыста Міраслава Бандарэнку асудзілі за палітыку і аб’явілі «тэрарыстам»2

21‑гадовага хлопца, якога шукалі ў Дзяржынскім раёне, знайшлі мёртвым

У Румыніі, Эстоніі і Латвіі абвяшчалі паветраную трывогу і падымалі знішчальнікі НАТА праз беспілотнікі

На МКАД 22‑гадовы кіроўца BMW збіў асвятляльную мачту4

«Не ведаю, дзе ён жыве і што есць». У беларускай мадэлі ў Канадзе муж забраў сына19

«Колькі за рэкламу заплацілі?» Юнак з мадэльнай знешнасцю робіць топавыя тыктокі з працы на заводзе ліфтоў5

«Чакаем у Мінску +1 славутасць!» Блогераў прывезлі ў былую турму на Валадарскага23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі11

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць