Усяго патроху88

«Калі што, я нават гатовы ўзяць у рукі зброю». Просты беларус скарыў сэрцы палякаў

Гэты ролік з беларусам у Польшчы выйшаў два месяцы таму, але яго і дагэтуль абмяркоўваюць у сацсетках. Сталы мужчына ў шапцы з польскім гербам спадабаўся палякам сваім стаўленнем да іх краіны — настолькі, што сабраў сотні тысяч праглядаў.

Ролік, пра які ідзе гаворка, упершыню з’явіўся ў тыкток-акаўнце выдання podatkimeritum.pl яшчэ 7 студзеня. Цяпер відэа мае 828 тысяч праглядаў і амаль 1300 каментароў.

Гэта вулічная апытанка, у якой паўдзельнічаў беларус. Мужчына сталага ўзросту ў шапцы з польскім гербам, якую ён набыў у Закапанэ, заўважна хвалюецца.

@podatkimeritum.pl Takie słowa miło słyszeć. Posłuchajcie sami. Życzymy mnóstwa miłości Panu ♥️ #Polska #Bialorus #PowrótDoDomu #Patriotyzm #podatkimeritum #pracazagranica #polacyzagranica ♬ dźwięk oryginalny - podatkimeritum.pl

Мужчына расказвае, што з’яўляецца ўцекачом з Беларусі. У яго запыталіся, дзе лепшыя ўмовы працы — у Беларусі ці ў Польшчы:

«Бывае па-рознаму. Там, дзе я цяпер працую, нашмат лепш, [чым у Беларусі,] бо гэта прыватнае прадпрыемства. У Мінску я працаваў на дзяржаўным прадпрыемстве, і там было цяжка».

Беларус падкрэсліў, што польскага заробку яму хапае, і тут не працуе прынцып «заўжды мала» — сваёй працай мужчына задаволены.

Потым у яго спыталі, чаго ён жадае для сябе, але мужчына паказаў, што эгаізм яму не ўласцівы:

«Я хацеў бы для палякаў незалежнасці, трымацца. Калі што — я нават гатовы ўзяць у рукі нейкую зброю і змагацца. […] Я толькі што быў у касцёле, прасіў там у Бога любові да мяне».

Ветлівы і прыязны беларус скарыў сэрцы палякаў. Вось толькі некаторыя з соцень каментароў:

«Беларусы — гэта самы дружалюбны і блізкі нам народ».

«Беларусы заўжды былі цудоўнымі людзьмі».

«Брава! Беларусы — гэта нашы браты».

«Файны мілы старэйшы чалавек, які шануе наш край».

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары8

  • не такі, як ёсць
    04.03.2025
    Той выпадак, калі просты мужчына зрабіў для піяра Беларусі больш, чым усе дэмсілы разам узятыя
  • ро
    04.03.2025
    Так і ёсць. Палякі ў цэлым лепей адносяцца да беларусаў, чым у роднай дзяржаве ўладу трымаючыя. ніхто ні разу не папракнуў, што ты вінны за штосьці - за тое, што дзеці твае ў польскай школе вучацца, што за кожнага дзіцёнка плоцяць 800 злотых, нават калі ты з візай сядзіш, можаш ўзяць крэдыты на кватэру з картай побыту, за камуналку не папракаюць, што мала плоціш (так, плаціць больш, але і зарплаты большыя. Лепей так заплаціць ўсю сумму, чым цябе будуць потым на кожным вуглу папракаць за тое, што ты вінен).

    Ды і самі палякі больш дружалюбныя і адкрытыя людзі, бо ніхто па галаве бяспынна не цюкае, што не тое зрабіў, не тое падумаў, наогул, вінен толькі за тое, што нарадзіўся
  • Я
    04.03.2025
    Чего это я "сталага веку"?!! Мне только 44!!

Цяпер чытаюць

ЗША другі вечар запар не папярэдзілі Украіну пра расійскія ракетныя ўдары па Кіеве7

ЗША другі вечар запар не папярэдзілі Украіну пра расійскія ракетныя ўдары па Кіеве

Усе навіны →
Усе навіны

Пасланнікі Трампа заявілі Кіеву, што спрабуюць вярнуць Пуціна за стол перамоваў з дапамогай дызельнай здзелкі2

ЗША і Еўропа распрацоўваюць мірны план, які дасць Украіне гарантыі бяспекі, а Расіі — эканамічныя выгады23

Беларусу на 100 гадоў забаранілі ўезд у Расію — за ўдзел у мінскіх маршах 2020 года16

Цясляр з прымежнага Дзівіна кідаў кліентаў на грошы, а калі запахла смажаным, з'ехаў у Расію. І згінуў на фронце1

Ігар Карней: Будзе каманда — зробяць усё, каб і з годам трымаць у закладніках хоць пяцігодку, хоць болей

«А дзе ўсе?» Белдзяржцырк шукае адразу 15 работнікаў. У каментарах — шапіто6

АНТ запусціла інтэлектуальнае шоу, у якім трэба адгадваць кадры з расійскіх серыялаў «Універ» і «Татавы дочкі»13

Амерыканская паліцыя атрымала ШІ-інструмент, які вызначае дом па адным фота інтэр’ера2

Як за паўкватэры: беларусы падлічылі, колькі аддалі за арэнду жылля ў Мінску за доўгія гады7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЗША другі вечар запар не папярэдзілі Украіну пра расійскія ракетныя ўдары па Кіеве7

ЗША другі вечар запар не папярэдзілі Украіну пра расійскія ракетныя ўдары па Кіеве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць