Грамадства9393

Сярод літоўцаў у сацсетках шырыцца відэа, на якім «літвіністы» спальваюць сцяг Літвы

Відэа было апублікавана ў адной з суполак-пустышак, якая выдае сябе за суполку беларускіх нацыяналістаў-радыкалаў, праўда, чамусьці рускамоўных. 

Скрышот відэа з фэйсбук-суполкі «Жніво»

Фэйсбук-суполка з назвай «Жніво» з'явілася 4 сакавіка. У якасці лагатыпу стваральнікі выбралі стылізаваную кірылічную літару Ж у крузе. На сёння ў суполкі ўсяго адзін падпісчык. 

У той жа дзень быў створаны тэлеграм-канал з рускай назвай «Жатва» (бел. жніво), на які падпісаныя два чалавекі. 

Лагатып «групоўкі «Жніво» стылістычна нагадвае лагатыпы пранацысцкіх расійскіх суполак. Фота: фэйсбук-суполка «Жніво»

У абедзвюх сацсетках быў апублікаваны відэаролік, у якім трое мужчын ва ўсім чорным, у балаклавах і з дадаткова заблюранымі тварамі, прабіраюцца да лясной прагаліны. На прагаліне за спінамі мужчын вісіць бела-чырвона-белы сцяг, двое з іх трымаюць паходні, а трэці, каля вялікага вогнішча, — літоўскі сцяг. Мужчына прамаўляе па-руску накладзеным голасам пагрозы ў бок «прыбалтаў»:

«Мы групоўка «Жніво», мы шануем гісторыю нашых продкаў і не дазволім яе перапісаць. Вялікае Княства Літоўскае заўсёды было часткай беларускай гісторыі, а не вашай *** (запікана ў відэа. — НН) Прыбалтыкі. Зараз мы знаходзімся ў Вільні, на сваёй зямлі. І мы тут для таго, каб пазбавіцца ад прыбалтыйскага смецця».

Пасля чаго мужчына робіць выгляд, што кідае літоўскі сцяг на вогнішча. Але насамрэч спаленне сцяга ў кадры не паказваецца, відаць, аўтары відэа плануюць выкарыстаць яго як рэквізіт паўторна. Сцяг выглядае самаробным, яго колеры нагадваюць колеры дзяржаўнага сцяга Літвы, але не адпавядаюць ім дакладна.

«Жатва» выкарыстоўвае рускую мову ў сваіх відэа і допісах, а ў беларускіх устаўках робіць грубыя граматычныя памылкі. Скрыншот допісу ў тэлеграм-канале

У допісе з відэа ў тэлеграм-канале да асноўнага рускамоўнага тэксту дадаецца таксама фраза «Вільня быў і будзе беларускім горадам!». Гэтая фраза змяшчае грубую граматычную памылку: па-беларуску Вільня — слова жаночага роду, а не мужчынскага.

Відэа актыўна шырыцца сярод літоўскіх карыстальнікаў у фэйсбуку, многія з якіх эмацыйна абураюцца разгулам «літвінізму» пад самым носам.

Звычайна нацыяналістычныя групоўкі арыентаваныя на сваіх прыхільнікаў і не вельмі зацікаўленыя ў тым, каб на іх звярталі ўвагу іншыя. Тут жа цалкам адваротная сітуацыя: не маючы аніякіх прыхільнікаў, аўтары «Жніва» ставяць за мэту адразу выйсці на літоўскую аўдыторыю, выкарыстоўваючы не беларускую мову, а рускую, якая больш зразумелая старэйшаму пакаленню літоўцаў.

Відавочна, што гэта правакацыя, арганізаваная з мэтай пасварыць літоўскае грамадства з беларускай эміграцыяй у Літве.

Каментары93

  • MP
    07.03.2025
    Не здзіўлюся, што мовяць па расейску з летувіскім акцэнтам.
  • змагар
    07.03.2025
    Поўны правал гэбэ... Бо як самыя зацятыя літвіністы могуць паліць сцяг Паўстання 1863?
  • мясцовы2
    07.03.2025
    Я сёння ўвесь дзень ад самага рання хаджу з думкамі, што даўно не было правакацый у наш бок. І тут раптоўна такі "шыкоўны сюрпрайз, мазафа..а!!".

Цяпер чытаюць

Ціханоўская едзе ў Нью-Ёрк. Яна можа перасекчыся з прадстаўнікамі Лукашэнкі, але галоўную інтрыгу пакуль не раскрываюць13

Ціханоўская едзе ў Нью-Ёрк. Яна можа перасекчыся з прадстаўнікамі Лукашэнкі, але галоўную інтрыгу пакуль не раскрываюць

Усе навіны →
Усе навіны

Коўл спадзяецца, што Лукашэнка вызваліць у наступным месяцы яшчэ сотні зняволеных14

Людміла Чэкіна: На волі нават неба іншае

Вячорка: Не тая лічба, якая анансавалася, але думаю, што гэта яшчэ не канец7

Рыжанкоў прывітаў у Мінску аманскую прынцэсу7

У Вільні сустрэлі вызваленых палітвязняў ВІДЭА4

Ціханоўская: Перамовы пра вызваленне людзей ідуць цяжка15

Беларуска, якую лічылі зніклай у Непале, жывая. Яна ў ізалятары ў Тайвані10

Палову сумы на экстранны збор для новай партыі вызваленых палітвязняў сабралі за паўтары гадзіны1

Канада можа стаць першым асацыяваным членам Еўрасаюза9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская едзе ў Нью-Ёрк. Яна можа перасекчыся з прадстаўнікамі Лукашэнкі, але галоўную інтрыгу пакуль не раскрываюць13

Ціханоўская едзе ў Нью-Ёрк. Яна можа перасекчыся з прадстаўнікамі Лукашэнкі, але галоўную інтрыгу пакуль не раскрываюць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць