Спорт

Дактароў, што лячылі Марадону перад смерцю, будуць судзіць. Ім пагражае да 25 гадоў турмы

Сем з васьмі медыцынскіх работнікаў, якія апекаваліся легендай аргенцінскага футбола Дыега Марадонам у апошнія дні яго жыцця, паўсталі перад судом па абвінавачанні ў ненаўмысным забойстве і злачыннай халатнасці, што прывяла да яго смерці, піша Бі-бі-сі.

Фота: Julian Finney/Pool via AP

Марадона памёр 25 лістапада 2020 года ва ўзросце 60 гадоў. Непасрэдна перад гэтым ён перанёс аперацыю па выдаленні тромбу ў галаўным мозгу. Вядома таксама, што ён праходзіў лячэнне ад алкагольнай і наркатычнай залежнасці.

Пракуратура краіны пачала следчыя дзеянні супраць дактароў і медсясцёр неўзабаве пасля смерці футбаліста. Яшчэ ў 2021 годзе камісія з 20 экспертаў, якая правярала абставіны яго смерці, прызнала дзеянні групы медыкаў «недарэчнымі, неадэкватнымі і безадказнымі». Эксперты прыйшлі да высновы (і на гэта звярнуў увагу суд), што «шанцы на выжыванне Марадоны былі б значна вышэйшыя», калі б яго лячылі належным чынам у адпаведнай медыцынскай установе (Марадона памёр дома).

Сярод тых, супраць каго вылучаны абвінавачанні, — нейрахірург Марадоны Леапольда Лукэ (які быў яго асабістым доктарам), псіхіятр і медсёстры. Усе яны адмаўляюць сваю віну ў смерці футбаліста.

Падсудным пагражае ад васьмі да 25 гадоў турмы, калі іх прызнаюць вінаватымі ў ненаўмысным забойстве, здзейсненым з разуменнем таго, што іх дзеянні могуць прывесці да смерці чалавека.

У другой палове сваёй кар’еры Марадона пакутаваў на залежнасць ад какаіну і ў 1991 годзе быў дыскваліфікаваны на 15 месяцаў пасля станоўчага допінг-тэсту на гэты наркотык.

Смерць Марадоны пагрузіла Аргенціну ў жалобу ў разгар пандэміі COVID-19. Дзясяткі тысяч людзей выстраіліся ў чэргі, каб развітацца з былым форвардам «Бока Хуніёрс» і «Напалі», калі труну з яго целам выставілі ў прэзідэнцкім палацы.

Больш за сотню сведак, у тым ліку члены сям’і Марадоны і дактары, якія лячылі яго цягам многіх гадоў, выступяць у судзе ў прыгарадзе Буэнас-Айрэса Сан-Ісідра.

Чакаецца, што слуханні працягнуцца да ліпеня.

Марадона быў знойдзены мёртвым у арандаваным доме ў элітным раёне Буэнас-Айрэса, куды яго даставілі пасля выпіскі з бальніцы. Гэта адбылося праз два тыдні пасля аперацыі.

Устаноўлена, што футбаліст памёр ад сардэчнага прыступу.

Начная медсястра заявіла, што бачыла «трывожныя прыкметы», але атрымала загад не будзіць Марадону.

Дзённая медсястра, якая знайшла Марадону мёртвым, папрасіла, каб яе справа разглядалася прысяжнымі асобна.

Пракуроры абвінавачваюць групу медыкаў у тым, што яны настойвалі на хатнім доглядзе, які не адпавядаў неабходным патрабаванням — напрыклад, у доме не было дэфібрылятара і пастаяннай прысутнасці медыкаў, якія спецыялізуюцца на лячэнні алкагалізму і нарказалежнасці.

Абвінавачванне сцвярджае, што футбаліст быў кінуты на волю лёсу на працягу «доўгага, пакутлівага перыяду» — аж да сваёй смерці.

Па словах адваката сына Марадоны, Дыгіта Марыа Бодры, сям’я футбаліста лічыць, што ўцечка аўдыя– і тэкставых паведамленняў сведчыць пра тое, што здароўю зоркі пагражала непасрэдная небяспека.

Паводле яго слоў, паведамленні паказваюць, што стратэгія медыцынскай каманды заключалася ў тым, каб не даць дочкам Дыега ўмешвацца, «бо калі б яны гэта зрабілі, [лекары] страцілі б свае грошы».

Адвакат псіхіятра Агустыны Касачовай, Вадзім Мішчанчук, заявіў, што аптымістычна глядзіць на магчымасць апраўдальнага прысуду. Ён падкрэсліў, што яго падабаронная адказвала толькі за псіхічнае здароўе Марадоны, а не за яго фізічны стан.

У раёне Ла-Патэрнал у Буэнас-Айрэсе, дзе футбаліст з мянушкай «Залаты хлопчык» раскрыў свой талент, гуляючы за «Аргенцінас Хуніёрс» у 1970-х гадах, напярэдадні судовага працэсу на сценах з’явіліся графіці з патрабаваннем: «Правасуддзе для Дыега!»

«Усё грамадства павінна ведаць… што адбылося насамрэч, хто яго кінуў… і хто б ні быў вінаваты, павінен панесці пакаранне», — заявіла агенцтву AFP пенсіянерка Хільда Перэйра.

«Марадона не заслугоўваў таго, каб памерці так, як ён памёр, у адзіноце», — дадала яна.

Каментары

Вінакурню Любанскага ў Мінску закрыў сакрэтны гмах, дзе запраектаваныя кабінеты для допытаў і памяшканне для спальвання дакументаў9

Вінакурню Любанскага ў Мінску закрыў сакрэтны гмах, дзе запраектаваныя кабінеты для допытаў і памяшканне для спальвання дакументаў

Усе навіны →
Усе навіны

Вокны павыбівала, кватэры заліло. Хто і як будзе кампенсаваць шкоду ад «фантана» на Жукоўскага ў Мінску1

Тэйлар Свіфт атрымала ўзнагароду MTV за відэа года6

Не дачакаў заканчэння кантролю на мяжы і паехаў. 22‑гадовага кіроўцу з пагоняй затрымалі ў Беластоку2

58‑гадовую мінчанку асудзілі за пратэсты і «абразу Лукашэнкі»6

Статкевіч апублікаваў фоты іх новага з Марынай Адамовіч дома14

Гамельчука затрымалі на трасе на Чарнігаў і асудзілі нібыта за спробу далучыцца да Палка Каліноўскага. Ён расказаў, што было1

Саладуха распавёў, як Лукашэнка спяваў разам з ім «Чужую мілую»25

Што не так з ідэяй, быццам нацыі ўзніклі толькі ў ХІХ стагоддзі?48

Трамп заявіў, што папрасіў Зяленскага зменшыць атакі на НПЗ у Расіі10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вінакурню Любанскага ў Мінску закрыў сакрэтны гмах, дзе запраектаваныя кабінеты для допытаў і памяшканне для спальвання дакументаў9

Вінакурню Любанскага ў Мінску закрыў сакрэтны гмах, дзе запраектаваныя кабінеты для допытаў і памяшканне для спальвання дакументаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць