Свет1414

«Зяленскі апусціў Трампа». Гіркін даў інтэрв’ю ў турме, яго ацэнкі разыходзяцца з Пуцінавымі і Лукашэнкавымі

Адзін з арганізатараў захопу Крыма і Данбаса ў 2014 годзе, палкоўнік ФСБ у адстаўцы Ігар Стралкоў-Гіркін адбывае турэмнае зняволенне за сваю крытыку Пуціна і расійскай арміі. Але і ў турме ён працягвае выказвацца — з ранейшых нацыяналістычных пазіцый. За апошнія тыдні ён даслаў на волю некалькі лістоў і нават даў з турмы інтэрв’ю тэлеканалу RTVI. У ім ён ацаніў сітуацыю на фронце і апошнія падзеі ў міжнароднай палітыцы.

Ігар Гіркін (Стралкоў) у судзе, 17 кастрычніка 2023 года. AP Photo / Alexander Zemlianichenko

Гіркін: Расійскай арміі не ўдалося дасягнуць прарыву

Ігар Гіркін разыходзіцца ў ацэнках з Уладзімірам Пуціным і расійскай прапагандай. Сітуацыю на фронце ён называе стабільнай, а ўкраінскую абарону — паслядоўнай і паспяховай.

«Вораг працягвае сваю стратэгічную абаронную аперацыю (і, на жаль, у цэлым паспяхова). За зімовую кампанію нашым войскам зноў удалося дасягнуць толькі тактычных поспехаў і нідзе не ўдалося прарваць фронт або разбіць злучэнні Узброеных сіл Украіны. Фронт ворага застаўся, у цэлым, цалкам устойлівым, а баі за найбольш важныя (у тактычным плане) пункты, як ішлі восенню, так і працягваюцца цяпер (Тарэцк, Часаў Яр, наваколлі Пакроўска, раён Купянска, Ваўчанск і г.д.)», — кажа Гіркін.

«Магчыма, нашым войскам неўзабаве ўдасца заняць Суджу — УСУ адводзяць свае часткі з утворанага «мяшка», — прадказваў ён на пачатку сакавіка. Так і здарылася.

«Зяленскі апусціў Трампа»

Што тычыцца геапалітычнага аспекту, то «Трамп паспрабуе вырашыць расійска-ўкраінскі канфлікт з выгадай для ЗША і на шкоду абодвум ваюючым бакам», — мяркуе Гіркін.

«Але Украіна — гэта не марыянетка», — кажа ён.

На яго думку, Захад крытычна залежыць ад украінскай арміі, бо ў Еўропе няма іншай сілы, здольнай супрацьстаяць Расіі.

«Зяленскі гэта разумее, таму зусім нядаўна ў Вашынгтоне менавіта ён у жорсткай форме «апусціў» Трампа, а не наадварот, як лічаць многія каментатары».

Гіркін не згодны з Лукашэнкам наконт Зяленскага

Гіркін таксама катэгарычна не згодны з ацэнкамі, якія раней агучваў Аляксандр Лукашэнка, наконт нібыта непапулярнасці Зяленскага або магчымасці яго змены генераламі.

«Для нас яго замена на якога-небудзь Залужнага — толькі пагаршэнне сітуацыі», — заяўляе Гіркін.

Гіркін прагназуе новую эскалацыю

«Нас чакае яшчэ (мінімум) 6—9 месяцаў актыўных баявых дзеянняў», — прагназуе ён.

Калі за гэты час расійская армія не зможа дасягнуць вырашальнага поспеху, ва Украіну будуць уведзены альбо войскі, альбо, прынамсі, авіяцыя кааліцыі заходніх дзяржаў, што зробіць далейшае прасоўванне расіян немагчымым, дапускае Гіркін.

Гіркін рэзка крытыкуе ідэю спынення агню на 30 дзён, лічыць яго пасткай для Расіі. Расійскія нацыяналісты, як і Гіркін, імаверна, будуць рэзка крытыкаваць Крэмль, калі той пойдзе на замірэнне з Украінай.

Каментары14

  • А
    14.03.2025
    І ў канцы дадаў "героям слава!"
  • Вальжына
    14.03.2025
    Как-то неэтично сидеть за решеткой и рассуждать кто кого опустил. Ни стыда, ни совести.
  • Answer
    14.03.2025
    Как говорят на россии:

    "Говорить, не мешки передвигать".

    Гиркин, как и все их националисты, могут сколько угодно критиковать путина за то, что из него получился крайне карикатурный Сталин, или Гитлер, но сами они с ним ничего не сделают. У них даже под пивом не возникает мысль о "Пивном путче".
    Царь ненастоящий, но он Царь.

Цяпер чытаюць

Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал16

Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал

Усе навіны →
Усе навіны

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай26

Памёр адзін з акцёраў-блізнюкоў з папулярнага фільма «Нянькі»1

Самыя папулярныя браўзеры, сацсеткі і ШІ-пошукавікі ў Беларусі11

Выйшла кніга пра Зянона Пазняка. Яе рыхтавалі больш за 10 гадоў17

Былы расійскі губернатар Гладкоў адмовіўся ад канала з 400 тысячамі падпісчыкаў. У Крамлі былі незадаволеныя яго актыўнасцю

Беларусы незадаволеныя канцэртам «Тату» ў Мінску — бо артысткі спявалі не на рускай мове28

Арына Сабаленка, падобна, нецэнзурна выказалася ў бок украінскай тэнісісткі пасля сваёй паразы37

Дэталі аварыі на Міншчыне, дзе загінулі трое: 21‑гадовага кіроўцу пазбавілі правоў — але рашэнне не паспела ўступіць у сілу

Пуцін патрабуе вяртання НАТА да стану 1997 года40

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал16

Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць