Грамадства22

Інстаграм Вольгі Карач і суполку брэсцкіх таксістаў дадалі да спісу «экстрэмісцкіх матэрыялаў»

Абноўлены пералік «экстрэмісцкіх матэрыялаў» з'явіўся на сайце Мінінфарма.

Скрыншот: «Таксисты Бреста»

Акрамя тэлеграм-каналу «Таксисты Бреста» у яго патрапіла старонка Вольгі Карач у інстаграме.

Зараз на кіраўніцу ініцыятывы «Наш дом» падпісаны крыху больш за 2 тысячы чалавек. На суполку «Таксисты Бреста» — больш за 1,5 тысячы падпісантаў.

Вольга Карач. Фота: «Наша Ніва»

Таксама ў спісе з'явіліся старонкі праекту «Гэта Моладзь», пошта і старонка ў LinkedIn прадстаўніцы Святланы Ціханоўскай па моладзі Марго Ворыхавай.

У абноўлены пералік «экстрэмісцкіх матэрыялаў» патрапілі і суполка ў «Вконтакте» «ПСІХО || Беларусь», тыкток і ютуб s13ru, старонка Марыі Калеснікавай у Х, тэлеграм-каналы і чаты «Беларусь в шоке! Chat», «Пабраціма», «Беларусы Куява-Памор’я», «Беларусы Торуня і Быдгашчы / Быдгощ», а таксама стары збор на сайце zrzutka.pl для батальёна «Волат».

Каментары2

  • Раймон
    18.03.2025
    для Литвы и для режимов Лукашенко-Путина она угроза. куда же ей бежать?
  • Барадзед
    18.03.2025
    Значит хорошие паблики. Удивляет, что скажем я о таких тг-каналах и чатах не знаю, а какие-то кгбшники их вовсю читают.

Цяпер чытаюць

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне5

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне

Усе навіны →
Усе навіны

Ці затопіць Кіеў нечыстотамі? Што будзе з вадой і каналізацыяй з-за расійскіх удараў11

У Парыжы член ганаровай варты знепрытомнеў падчас сустрэчы Макрона з прэзідэнтам Славакіі

Экс-падпалкоўніку КДБ, які «зліў» тэлефонныя размовы Эйсмант пра гібель Рамана Бандарэнкі, дадалі год зняволення16

Кіраўнік Nvidia ў цэнтры новага скандалу: акрамя раману са шпіёнкай, у яго быў раман з падначаленай4

У Беларусі выставілі на продаж 3‑пакаёвую кватэру за 45 рублёў

Супрацоўнікам беларускіх кампаній забаранілі карыстацца Claude для працы нават за мяжой48

Аўтападборшчык паказаў якасць афарбоўкі новых Belgee: месцамі бачны толькі грунт12

Ці можна рабіць сэлфі ў прымерачнай крамы? Адвакатка патлумачыла, што дазволена

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне5

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць