Ад рэдакцыі44

Як падаць падатковую дэкларацыю ў Польшчы ці Літве і падтрымаць пры гэтым «Нашу Ніву»

Тыя, хто працуе ў Польшчы і Літве, пры падачы падатковай дэкларацыі за мінулы год могуць накіраваць 1,2—1,5% падаходнага падатку на дзейнасць грамадскіх арганізацый. Пры гэтым вы нічога дадаткова не патраціце, а проста перанакіруеце ўжо сплачаныя падаткі. Калі ласка, падтрымайце сёлета «Нашу Ніву». Вось як можна гэта зрабіць.

Польшча

(інструкцыя для Літвы ніжэй)

У Польшчы падатковыя дэкларацыі (РІТ) падаюць з 15 лютага па 30 красавіка. 

Каб гэта зрабіць, неабходна зайсці на сайт podatki.gov.pl

Сайт даступны на трох мовах: польскай, англійскай і ўкраінскай. Пасля аўтарызацыі вы трапіце на epit.podatki.gov.pl, сістэма прапануе вам запоўніць неабходную форму. 

Для пачатку падачы дэкларацыі трэба націснуць на Złóż PIT. 

Падчас запаўнення дэкларацыі галоўнае — не прапусціць пункт «1,5% podatku dla OPP» (перадача 1,5% падатку, які падлягае выплаце грамадскай арганізацыі). 

У полі «numer KRS wybranej organizacji» увядзіце нумар 0000507234 — ён адпавядае польскаму фонду-партнёру FaniMani, які дапамагае «Нашай Ніве» сабраць адсотак ад падатку.

Далей у полі «Cel szczegółowy do przekazania 1,5% podatku» трэба ўвесці лічбы 82197 — гэта наш ўнікальны нумар арганізацыі ў сістэме FaniMani.

Таму тут трэба быць максімальна пільнымі, бо калі вы не ўвядзеце гэтыя лічбы, то грошы адправяцца, але сістэма FaniMani не будзе ведаць, якой арганізацыі яны належаць.

Пасля пастаўце птушачку «Wyrażam zgodę» (згодзен) націсніце кнопку «Zatwierdź» (зацвердзіць). Далей працягвайце запаўняць дэкларацыю і адпраўце яе ў канцы, калі ўсё запоўнена.

Літва

Для падачы абавязковай падатковай дэкларацыі ў Літве трэба зайсці ў сістэму электроннага падатковага дэкларавання EDS і там націснуць на «Prisijungti prie EDS» (падключыцца да EDS).

Далей трэба абраць сістэму, праз якую вы будзеце праходзіць аўтарызацыю ў сістэму EDS. 

У нашым прыкладзе гэта будзе зроблена праз Swedbank, дзе можна абраць рускую мову для інтэрфейсу. 

Пасля праходжання аўтарызацыі ў «Э-паслугах» трэба выбраць раздзел VMI і націснуць «Увайсці».

Пасля гэтага вы трапляеце ў партал EDS, дзе і будзе адбывацца запаўненне дэкларацыі. 

Каб прыступіць да яе запаўнення, неабходна націснуць на выяву глобуса. 

Гэтая старонка даступная толькі на літоўскай, але далей мову інтэрфейсу можна змяніць на рускую. 

Калі вы ўжо маеце літоўскі ДНЖ з 2024 года ці раней і пры гэтым працуеце ў літоўскай кампаніі, то для падатковай вы ў любым выпадку лічыцеся пастаянным жыхаром. 

Далей вы па тэксце запаўняеце дэкларацыю, адказваючы на пытанні. 

Пасля таго, як вы адкажаце на ўсе пытанні, сістэма прапануе вам сфармаваць і падаць дэкларацыю, пасля чаго вы ўбачыце суму, якую вам павінна вярнуць дзяржава, або суму, якую вы мусіце даплаціць. 

Ніжэй будзе радок, дзе будзе напісана, што ў вас ёсць магчымасць размеркаваць частку падаходнага падатку. 

Там трэба націснуць на «Я хачу падтрымаць». 

Далей інтэрфейс будзе толькі на літоўскай, але разабрацца будзе нескладана. 

Каб пачаць запаўняць форму, націсніце «Pradėti» (пачаць).

У радок пошуку трэба ўвесці код арганізацыі, якую вы хочаце падтрымаць, пералічыўшы 1,2% ад сумы ўжо сплачанага падаходнага падатку.

Нумар «Нашай Нівы» — 305965367. Пасля ўводу кода нашай арганізацыі ў вас з'явіцца назва нашай юрыдычнай асобы ў Літве — Viešoji įstaiga «Nasha Niva Fund».

Абраўшы ў спісе «Нашу Ніву» (Viešoji įstaiga «Nasha Niva Fund»), націскаем на «Testi» (працягнуць).

На наступным кроку ў радку «Mokesčio dalies dydis (procentais)» (памер падатковай часткі (у працэнтах)) вы ўводзіце лічбы 1,2.

І пасля націскаеце на «lšsaugoti» (захаваць). 

Пасля трэба яшчэ раз пацвердзіць ваш выбар і націснуць на «Taip, teisingi» (так, слушна). 

Такім простым і цалкам бясплатным для вас чынам вы можаце падтрымаць «Нашу Ніву» — бастыён беларушчыны

Каментары4

  • Answer
    20.03.2025
    А как помочь Насте Базар?
  • Беларус беларусу
    20.03.2025
    Answer, напішыце ёй у фэйсбуку "Разам!"
  • Геник
    20.03.2025
    Были мысли дать вам эти 1.5 процента, но нет. В последнее время НН разочаровывает качеством материалов, мало лонгридов, мало конструктивной критики, интервью с интересными личностями, крайне мало толковых спикеров и аналитики. Плюс, появилась странная цензура в каментах, альтернативное мнение не в почете.

    [Зрэдагавана]
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Дзе ляжыць выкуплены Статут ВКЛ? Павел Мацукевіч — пра тое, што беларусы мусяць сабе вярнуць2

Дзе ляжыць выкуплены Статут ВКЛ? Павел Мацукевіч — пра тое, што беларусы мусяць сабе вярнуць

Усе навіны →
Усе навіны

Белстат заявіў, што на заробкі за мяжу выехала рэкордная колькасць беларусаў. МУС кажа, што ўсё наадварот4

67-гадовага расійскага дысідэнта Аляксандра Скобава прыгаварылі да 16 гадоў калоніі5

Зноў на дзве капейкі даражэе бензін

Новая тканіна можа сама награвацца больш чым на 30 градусаў, каб ратаваць у экстрэмальна халоднае надвор'е2

На гродзенскай трасе паставілі агароджу, якая ўратуе нават пры наездзе на хуткасці 130 км/г1

У Беларусі застаўся ўсяго адзін прыватны дзіцячы садок5

ГУБАЗіК затрымаў групу сектантаў «Метагалактыка»4

20-гадовая ўкраінка знікла ў Дубаі пасля «вечарынкі з шэйхамі». Зараз яна толькі варушыць вуснамі і не можа рухацца54

Следчы камітэт палохае наступствамі за святкаванне Дня Волі16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе ляжыць выкуплены Статут ВКЛ? Павел Мацукевіч — пра тое, што беларусы мусяць сабе вярнуць2

Дзе ляжыць выкуплены Статут ВКЛ? Павел Мацукевіч — пра тое, што беларусы мусяць сабе вярнуць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць